Рейтинговые книги
Читем онлайн Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42

Пераадолеўшы здарэнскiя ўхабiны, трапляеш у сапраўдны, даволi дрымучы хваёвы лес - прыгожы, знаёмы, родны Карпiлаўскi лес, у якiм i паветра напоена непаўторным водарам. Дарога тут пясчаная, роўная - хоць кацiся. Вось дзе раптам заўважаеш, наколькi хутка ты шыбуеш.

Перад самай Карпiлаўкай зноў рачулка, якая пераразае насып "таго", сапраўднага шляху. З вады памiж камянёў тырчаць драўляныя палi колiшняга масточка, гэткага ж, якi быў i за Жукаўкай.

Летам рачулку лёгенька пераскокваеш па камянях, а вось вясной, у паводку, трэба поўнасцю распранацца i па грудзi ў равучай вадзе дабiрацца да другога берага.

Так са мной аднойчы i было. Пакуль пераначаваў у Менску ў сваякоў, пакуль выбраўся ў зваротны шлях, прыпякло веснавое сонца i снег шугануў у рачулку, якая з ласкавай ператварылася ў грозную. Не чакаць жа на беразе канца паводкi - мусiў лезцi ў ледзяную ваду, хоць да хаты якiх метраў трыста...

Але вось i Карпiлаўка! Непрыкметна за размовай, "гуляючы", адмахалi пятнаццаць кiламетраў. Тут, у былым садзе пана Кабылiнскага, я паварочваю направа, да роднага дома, - прашу ў госцi.

Калi каму прама - шчаслiвай дарогi!

НА РОЗНЫХ ПОЛЮСАХ ПЕРАЖЫВАННЯЎ

Не стала мамы...

Моцна засумавалi мы з татам. Усё жыццё я быў пры бацьках i яны пры мне. Не памятаю такога выпадку, каб я хоць раз паехаў з Менска ў Карпiлаўку без бацькоў, каб хоць раз сеў без iх есцi. Старыя, нямоглыя, у любым стане здароўя, пры любым надвор'i iмкнулiся яны разам са мной да самага роднага кутка на зямлi. I настолькi мы ўтраiх ператварылiся ў адно цэлае, што страта мамы аглушыла, асiрацiла нас з татам.

Цяжка нам было схаваць нясцерпны боль душы - мы сустракалiся поглядамi, уздыхалi, толькi i думалi пра маму.

Мама была гаваркая, рухавая, няўрымслiвая, а мы з татам, застаўшыся адны, апусцiлi галовы, ператварылiся ў маўчуноў. Агульны цяжар страты бязлiтасна сцiскаў нашы сэрцы.

У вольны час я садзiўся на лаўку перад ганкам i падоўгу глядзеў на дарогу, якая вядзе да Малабяседскiх могiлак, дзе знайшла свой апошнi прытулак мама. Глядзеў i думаў: "Эх, няхай бы зараз з-за павароту, вяртаючыся дамоў, паказалася мама..."

I настолькi мяне палонiла такая неверагоднасць, што я кожны дзень пры выпадку садзiўся на лаўку i з надзеяй глядзеў на дарогу.

Часцяком на той лаўцы сядзеў i тата, глядзеў у бок могiлак, уздыхаў. Я б нiколi i не падумаў, што тата, як i я, учапiўся за "маю" неверагоднасць i цешыць ёю збалелае сэрца.

Але неяк прыехала ў Карпiлаўку ў грыбы старэйшая сястра i заўважыла, што тата глядзiць i глядзiць у адзiн бок.

- Што ты ўсё глядзiш на дарогу? - запыталася яна.

- Чакаю, калi з-за павароту пакажацца мацi, - сумна i сур'ёзна адказаў тата.

- Нешта ты дурное гаворыш, бацька! - здзiвiлася сястра.

А я тату зразумеў адразу i быў яму ўдзячны за тое, што не хацелася i яму пагаджацца з тым, што мама пакiнула нас назаўсёды...

КУРЦЫ

Пасля вайны, у пяцiгадовым узросце, мы, малыя дурнi, гуляючы ў дарослых, выцягвалi з-пад бярвенняў сухi мох, закручвалi яго ў паперу i прыкурвалi. Едкi дым выядаў вочы, мы кашлялi, плявалiся, выцiралi слёзы.

Праз нейкiя пяць гадоў, ужо ў Менску, мы з сябрамi-аднакласнiкамi збiралi "бычкi" i дакурвалi iх. На кожным перапынку памiж урокамi бегалi палiць у прыбiральню. Спрабаваў змагацца з нашай бязмозгласцю сам дырэктар школы, якi за маленькi рост прыдбаў мянушку "Карандаш". Вось гэты Карандаш, пасля званка на ўрок, станавiўся на ганак школы i ўсiх нас прыпыняў i прымушаў хукаць... Дзякуй таму Сяргею Данiлавiчу, дырэктару школы, за тое, што ён хацеў уратаваць нас ад атруты.

У чатырнаццаць год, цяпер ужо ў Карпiлаўцы, я афiцыйна пачаў пракурваць сваё здароўе пры бацьках, хоць мама i пратэставала, але было позна - я стаў заядлым палiльшчыкам.

Дымiў я, як кажуць, налева i направа аж да трыццацi гадоў. Потым адчуў, што не ў той бок iду. Твар мой набыў нездаровы выгляд, пачаў балець страўнiк, i я, набраўшыся мужнасцi, кiнуў палiць.

Праз некалькi год здароўе наладзiлася, i мне сёння жудасна ўспамiнаць той пракураны перыяд майго жыцця. Прыемна ўспомнiць толькi адно - сярод курцоў-дзяцей i падлеткаў не было нiводнай дзяўчынкi. Сёння - здурнеў свет... Ой! Што я кажу! Якi свет?!

Сёння ўвесь, як яго завуць, "цывiлiзаваны свет" рашуча i свядома асвойвае здаровы лад жыцця. Не толькi дзецi i падлеткi, амаль усе дарослыя аб'явiлi вайну тытуню i алкаголю...

У нас жа сёння нельга зайсцi нi ў адну ўстанову - па ўсiх калiдорах, ва ўсiх кабiнетах вiсiць густы, застойлiвы смурод цыгарэтнага дыму.

I ўсё ж галоўная трагедыя нашага грамадства ў тым, што большасць дзяўчынак-падлеткаў атручана нiкацiнам. I кураць яны "запоем", з хваравiтай прагавiтасцю. Яны працягваюць атручваць сябе i тых, каго народзяць. Гэты жах ацяжарваецца тым, што i дзяржава, i грамадскасць, i бацькi робяць выгляд, што нiчога не бачаць.

Калi дадаць да фiзiчнага нездароўя нацыi ўстойлiвую маральную хваравiтасць, то будучыня ў нашай нацыi сумная - нават трагiчная.

СIЛА I СЛАБАСЦЬ ДУХУ

Жыццё набягае хвалямi падзей, зацiшша, узлётаў i падзенняў.

Бываюць часы, калi свет робiцца цесным для душы - для думак, памкненняў, пачуццяў, натхнення. Адчуваеш сябе значным, усемагутным, акрыленым. Пiшацца, творыцца, здзяйсняецца!

Задуманае iмкнецца на паперу, на палатно - у свет слоў i фарбаў. Гэта гама натхнёнасцi i ўзнёсласцi душы нагадвае буйное цвiценне саду, калi кожная кветачка не жадае думаць пра пустацвет, а марыць апылiцца i ператварыцца ў цудоўны плод.

Такое сонцастаянне душы - шчаслiвая пара для творцы. Сiмфонiя створанага ў гэты час гучыць асаблiва звонка i ўзнёсла.

Бываюць часы, калi не хочацца жыць. Змрок у душы, змрок у вачах, цемра наўкола. Гэта крытычныя i вельмi небяспечныя для творчага чалавека часы. Усё, што зрабiў i робiш, выглядае непатрэбным, дробязным, i цяжка зразумець, для чаго на гэтым свеце ты сам.

I гэты перыяд не бясплодны, бо творчы працэс не спыняецца нiколi.

Пад чорнымi хмарамi псiхалагiчнага надлому творчая душа нараджае пранiзлiва-балючыя, глыбока-трагiчныя, асаблiва кранальныя творы. Можна нават паспрачацца, якi стан душы з'яўляецца больш магутным штуршком i стымулам для нараджэння значных мастацкiх твораў. Думаю, што кожны па-свойму будзе мець рацыю, бо ў творчага чалавека пастаяннай душэўнай раўнавагi нiколi не будзе.

Як дзень мяняе ноч, так i ў творчай душы кароткае зацiшша будуць мяняць буры эмоцый, а сонечнасць будуць закрываць хмары адчаю.

I яшчэ адна цiкавая асаблiвасць: у душу звычайнага чалавека зазiрнуць немагчыма, яна, як кажуць, поцемкi.

Душа ж творчага чалавека як на далонi, яна - у ягоных творах.

МАМА

Усе мы - кропелькi той адвечнай, невычарпальнай крынiцы, iмя якой - мама. Нiколi не перасыхае гэтая крынiчка - нiколi не памiрае мама. Яна - у нашых сэрцах, нашых думках, яна заўсёды побач з намi - у радасцi i горы, яна тое адзiнае асяроддзе, па-за якiм чалавек iснаваць не можа...

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович бесплатно.
Похожие на Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович книги

Оставить комментарий