Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Цяжка нам сёння ўявiць, якiм ён, Даўгiнаўскi шлях, быў тады, на стыку мiнулага i цяперашняга стагоддзяў.
Думаю, што не менш цяжка i вам уявiць славуты адрэзак шляху ледзь не паўвекавой даўнiны, бо сёння анiчога не засталося ад яго.
Мне "пашчасцiла" дзесяткi, а можа, i сотнi разоў адтупаць па гэтаму адрэзку Даўгiнаўскага шляху. Чаму "пашчасцiла" ў двухкоссi? Таму, што не так ужо i мала пятнаццаць вёрстаў пехатой, ды яшчэ з клункам цi з клункамi, ды не заўжды добрым надвор'ем.
А патрэба ехаць з Карпiлаўкi ў Менск была ў асноўным адна - хлеб. Мама i сама выпякала вялiзныя, круглыя, смачныя караваi чорнага хлеба, але часцяком канчалася мука, i тады - ногi ў рукi i, хоць дождж, хоць завея, - уперад.
Якi ж ён быў, гэты кавалак Даўгiнаўскага шляху ў пяцiдзесятыя гады? Вядома, што дарогi, як i людзi, з часам мяняюцца, бывае - да непазнавальнасцi.
Калi ласка, тых, хто не шкадуе абутку i часу, запрашаю ў падарожжа.
Рэйсавы аўтобус Менск-Радашкавiчы прыпыняўся ля вёскi Лускава, дзе звычайна выходзiў я, ускiдваў на плечы свой скарб i пачынаў не вельмi вясёлую работу - некалькi гадзiн "пералiчваць" крокамi няблiзкую дарогу.
Вёска Лускава расцягнулася на цэлую вярсту ўздоўж дарогi. Таму пакуль праз яе пройдзеш - не адна пара дасцiпных вачэй "абмацае" цябе ад выгаралай шапкi да стоптанага абутку, не адзiн сабака аббрэша цябе праз плот, а то i кiнецца ў ногi з адчыненых варотцаў. Iдзеш-iдзеш, а, здаецца, канца вёсцы няма. Не любiў я хадзiць праз Лускава, а мусiў - другой дарогi не было.
Дарога па вёсцы ўвесь час паволi лезе ўгару. Таму, калi нарэшце пакiнеш вёску за плячыма, апынаешся на пагорку. Тут з палёгкай уздыхаеш i пачынаеш разам з дарогай забiраць управа i спускацца ў лес, якi "паглынае" дарогу i падарожнага, навiсае над галавой, закрывае сабой неба. Гэта так званы Гарошкаў лес. Пэўна, жыў тут колiсь нейкi Гарошка, магчыма, i меў свой лясок - вось гэты лес з даўнiх часоў i пачалi зваць Гарошкавым.
Некалi прайсцi цi праехаць праз яго было вельмi небяспечна. Мама расказвала, што ў яе маладыя гады ў гэтым лесе лютавалi бандыты, пераймалi людзей, асаблiва на падводах, абiралi да нiткi, а некага нават забiлi.
Спускаюся ў гэты лес - цёмна, цiха, страшна... Ведаю, што тых бандытаў даўно няма, але на ўсякi выпадак клункi з хлебам сцiскаю мацней - дзiвак, дзiцянё.
Тут, унiзе, бяжыць управа ад Даўгiнаўскага шляху непрыкметная лясная дарога-конка. I хоць яна да "знакамiтасцi" дачынення не мае, але я не магу не прыпынiцца, каб не толькi перавесцi дух, а сказаць некалькi слоў пра тое святое месца, да якога праз паўвярсты прывядзе ўхабiстая конка. А прывядзе яна ў вёску Лясiны, у вёску з прыгожай назвай i трагiчным лёсам. Больш за сто дамоў з жыхарамi спалiлi тут немцы ў вайну - нiводнага лясiнца не засталося ў жывых... Вёску пасля вайны часткова адбудавалi сваякi закатаваных i проста людзi са свету.
Але час не церпiць - трэба крочыць далей, тым больш што пройдзена ўсяго нейкiх дзве вярсты з хвосцiкам.
Ад гэтай лясiнскай дарогi-гаротнiцы шлях крыху выгiнаецца ўлева i пачынае працяглы ўзыход на ўзвышша. Вось тут пачынаецца самы сумны кавалак шляху адлегласцю паўтары-дзве вярсты, роўны, нiбы струна. Калi дарога вiхляе, нырае ды вынырвае, iсцi намнога весялей, чым па выцягнутай, здаецца, да бясконцасцi роўнай дарозе. На роўным адрэзку дарогi заўважаеш, наколькi няхутка ты "паўзеш", быццам стаiш на месцы i толькi паднiмаеш i апускаеш то адну, то другую нагу. Гэты роўны адрэзак Даўгiнаўскага шляху выводзiць да вёскi Мацкi, якая па даўжынi не менш Лускава, але, дзякуй Богу, застаецца справа ўбаку.
Чамусьцi толькi на гэтым роўным адрэзку шляху захавалiся прысады - у асноўным бярозы. Старыя, каржакаватыя, пакручаныя часам i вятрамi, з сухiмi, а то i зламанымi вяршынямi, яны зачароўвалi сваiмi фантастычнымi постацямi. Колькi iм было гадоў - адзiн Бог ведае. Канешне ж, больш за сто - бярозы жывуць доўга.
Дзiвосна iсцi мiж такiмi прысадамi - быццам цябе суправаджаюць Акропалi ды Калiзеi, настолькi веяла ад акамянелых дрэў даўнiной...
Мiнуўшы прысады, шлях зноў збягае ў даволi глыбокую лагчыну i адразу ж прымушае прыкладаць намаганнi, каб ускарабкацца на працяглы пад'ём, на новы пагорак. На гэтым пагорку аглядваешся на Мацкi i, крыху аддыхаўшыся, па адносна роўнай мясцовасцi, забiраеш управа, каб праз якiх пару вёрстаў прыйсцi ў Шапялi.
У Шапялях з палёгкай уздыхаеш, бо сюды часцяком дапiнаеш на вечарынкi значыцца, праз пяць вярсцiн дом!
Толькi мiнаеш Шапялi, як зноў "губляецца" неба, бо над галавой шчыльна змыкаецца змешаны лес, сцiскае з двух бакоў дарогу, паглынае святло. Гэта свой лес, свае сцежкi - не трэба хвалявацца за клункi, якiя ўжо пазразалi ўсе плечы.
Ды дзякуй Богу, што ўсяму жывому думка пра дом дадае сiлы! Чым блiжэй да свайго гнязда, тым шыбчэй i радасней iдзецца. Таму дзве вярсты ад Шапялей да Жукаўкi праскокваеш, як кажуць, на адной назе.
Дарога ў Жукаўцы рэзка збягае ўнiз, "паднырвае" пад невялiкую рачулачку i гэтак жа рэзка бяжыць уверх, дзе сярод хатак на самым пагорку - цэркаўка.
"Жывая" цэркаўка, якая дзейнiчае! Гэта ж трэба - да Жукаўкi ў тыя часы можна было дабрацца толькi на сваiх дваiх, а святара неяк усё ж прывозiлi, i на рэлiгiйныя святы тут збiралiся людзi з усёй акругi, адбывалася шэсце вакол царквы з плашчанiцай i царкоўнымi спевамi. Хiба такое можна забыць?!
Потым, пры лепшай дарозе, царква доўгiя гады не дзейнiчала, развальвалася, рушылася. Сёння яна, адноўленая i памаладзелая, зноў збiрае па святах вернiкаў.
З жукаўскага пагорка дарога круцiць унiз, улева, дзе, спаласнуўшыся ў другой рачулачцы, рэзка падкручвае ўправа i ўверх, абмiнаючы былы масток праз рачулку, ад якога застаўся разрэзаны вадой насып.
Адразу за Жукаўкай пачынаецца Здарэнне. Даўней гэта было вельмi бойкае месца - быў заезны двор, жылi багатыя жыды, поп. Наколькi яны былi багатыя, сведчыць той факт, што дачнiкi, якiя апанавалi гэтыя мясцiны, знайшлi ў канцы васьмiдзесятых гадоў (зусiм нядаўна!) тры злiткi золата ў зямлi.
Але лiха бяры тое золата, пададзiмся далей праз Здарэнне, у якiм у час нашага падарожжа няма i чалавечага духу, акрамя нас з вамi. Шлях у Здарэннi амаль самы бездарожны. Дарога, калi можна назваць яе дарогай, iдзе ўгару. Дажджавая i паводкавая вада павымывала метровай глыбiнi звiлiны-канавы, агалiла каменне - ногi можна паламаць.
Дарэчы, пачынаючы ад Лускава, шлях быў настолькi знявечаны часамi безгаспадарчасцi апошнiх дзесяцiгоддзяў, што хутчэй нагадваў паласу перашкод, чым штосьцi прыдатнае для язды...
Сёння пагоркi ў многiх месцах пазразаны, лагчыны засыпаны, павароты выпраўлены, лес ад дарогi "адагналi" бензапiлы. Коцяць з шалёнай хуткасцю па шырокай асфальтавай шашы розныя аўтамашыны, i нiкога не хвалюе пытанне: "Якi гэта шлях?.."
Пераадолеўшы здарэнскiя ўхабiны, трапляеш у сапраўдны, даволi дрымучы хваёвы лес - прыгожы, знаёмы, родны Карпiлаўскi лес, у якiм i паветра напоена непаўторным водарам. Дарога тут пясчаная, роўная - хоць кацiся. Вось дзе раптам заўважаеш, наколькi хутка ты шыбуеш.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});- Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - Л Дайнеко - Научная Фантастика
- Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс - Научная Фантастика
- Мядовае знаёмства (на белорусском языке) - Сергей Давидович - Научная Фантастика
- Масть путешественника или Допрыгался - Арсен Шмат - Научная Фантастика
- Ледовая шхуна. Маниту. Врата Азерота.Самый большой счастливчик - Майкл Муркок - Научная Фантастика
- Гадзiна памяцi (на белорусском языке) - Уэйд Миллер - Научная Фантастика
- Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке) - Рэй Брэдбери - Научная Фантастика
- Ферма (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл - Научная Фантастика
- Роберцiк (на белорусском языке) - Дзинтра Шулце - Научная Фантастика
- Настаўнiк (на белорусском языке) - Владимир Шитик - Научная Фантастика