Знаёмы салдат (на белорусском языке) - Бангуолис Балашявичус
- Дата:25.10.2024
- Категория: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика
- Название: Знаёмы салдат (на белорусском языке)
- Автор: Бангуолис Балашявичус
- Просмотров:0
- Комментариев:0
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Балашявичус Бангуолис
Знаёмы салдат (на белорусском языке)
Бангуолiс Балашавiчус
Знаёмы салдат
Пераклад: Павел Марцiновiч
Недалёка ад Плiшкяя, трохi вышэй вусця безыменнага ручая, па правым беразе Нёмана цягнецца балота. З iншых трох бакоў яго апярэзвае лес, глухi сыры ельнiк: зямля тут тлустая, але грунтовыя воды стаяць ля самай паверхнi. А на самiм балоце растуць каравыя чэзлыя сасонкi. Яны i памiраюць недаросткамi; падгнiлыя ствалы падаюць на белаваты тарфяны мох, прасякаюцца вадой i ў хуткiм часе парахнеюць; так у балоце напластоўваецца торф. Зараз гэты пласт ужо тоўсты: "вокнаў" у дрыгве засталося няшмат, i ступаць па балоце можна без асцярогi. Тут знаходзяць прытулак звяры, а вось мясцовыя жыхары амаль не зазiраюць на балота, хоць журавiн на iм процьма.
Балота карыстаецца благой славай. Поўна ў iм снарадаў i бомбаў, што не разарвалiся, застаўшыся ў дрыгве з вайны. Калi ў той засушлiвы год загарэўся тарфянiк, выбухi два месяцы скаланалi наваколле. Не знайшлося смельчакоў, якiя б сунулiся на балота, i пажар урэшце пагас сам сабой. Але i зараз людзi абыходзяць балота, бо невядома, якiя яшчэ ў iм тояцца небяспекi.
На паўднёвым баку балота ёсць выспачка - пясчаны пагорак на самым яго краi, якi мясцовыя жыхары называюць Купiнай. Ад сцяжыны, што пятляе па беразе Нёмана, аддзяляе яго метраў дзвесце дрыгвы. Калi тут залезцi на сасонку, можна акiнуць позiркам усё балота. Скрозь у блакiтных шматках адкрытай вады i зялёных купах кволых сасонак, цягнецца яно без канца i краю - не адрознiш, дзе ж удалечы канчаецца багна i пачынаецца зямля, сухi лес або неба. А на поўднi, рукой падаць, спакойна нясе свае воды Нёман, схаваны за зараснiкамi вербняку, а трохi далей, нiжэй па цячэннi, тырчыць з гэтых кустоў скрыўлены металiчны каркас. Там некалi быў мост; яго ўзарвалi яшчэ ў сорак першым, а потым не ўзнавiлi - шаша прайшла ўбаку.
У той дзень на балоце было шасцёра: Вiлюс Арвiдас, ляснiчы, i Рычардас Станюлiс, журналiст, - абодва з жонкамi i сынамi. Трапiлi яны сюды па волi выпадку. Прыехалi адпачыць у Палангу, пасялiлiся па суседству i пасябравалi. Паганае надвор'е - дождж лiў штодня з ранку да вечара - спрыяла таму, каб яны сышлiся, i неўзабаве суседзi дапамаглi адзiн аднаму бавiць нудныя днi запозненага водпуску. З курорта яны вырашылi паехаць, Рычардас Станюлiс прапанаваў па дарозе дадому назбiраць журавiн. Ён ведаў выдатнае месцейка - па расказах...
Ураннi непагоднае неба зноў абяцала дождж. Аднак да канца дня вецер разагнаў хмары, агалiўшы па-восеньску цьмянае неба, i адно на захадзе яшчэ пунсавела празрыстае пер'е, сплеценае ў кучаравыя, ускудлачаныя па краях гiрлянды. Яны вiселi нерухома. А можа, так толькi здавалася - хмары былi вельмi далёка, напэўна, над морам.
Блакiтныя ценi, што адкiдвалiся негустымi кронамi сасонкаў, усё доўжылiся, нарэшце злiлiся разам, iрваным пакрывалам заслаўшы парыжэлыя купiны. Журавiны хавалiся ў прасякнутым вадой моху i здавалiся бурыя, як балотная вада. А выцягнутыя на свет, пунсавелi, быццам кроплi крывi.
Журавiнамi была густа ўсыпана кожная купiна. Мужчын ахапiў неўтаймоўны азарт, якi ўзнiкае ў такiя хвiлiны, калi часу ў абрэз, а работы яшчэ неўзаранае поле i ты спяшаешся, ведаючы, што ўсё роўна не паспееш...
А маленькiя сыны не гэтулькi збiралi ягады, колькi скакалi навыперадкi з купiны на купiну. Адно гора з iмi - абое паспелi ўжо да пояса прамокнуць; праўда, не мерзлi, толькi расчырванелiся ад беганiны на чыстым паветры. Бацькi ўсё сунiмалi iх, палохаючы змеямi, для якiх тут на самай справе было занадта мокрае месца. Добра, што дзецi хутка стамiлiся.
* * *
Мужчыны збiралi журавiны ля самай выспачкi, жанчыны гатавалi вячэру. Гарэла вогнiшча, шыпела набрынялае вадой сучча, хоць на першы погляд яно здавалася зусiм сухое. Дзiўная справа - трава на выспе, нягледзячы на дажджы, так i не ажыла пасля летняй засухi, рыжэла высахлымi пучкамi.
У чаканнi мужчын жанчыны паспелi зрабiць бутэрброды i ўскiпяцiць гарбату. Замест стала разаслалi на зямлi газеты, прышпiлiўшы iх па краях сучкамi, а лаўкамi служылi прыкрытыя травою кучы ламачча.
Нарэшце вярнулiся мужчыны. Паставiлi вёдры, да краёў запоўненыя журавiнамi, даручылi дзяцей апецы матак i ўселiся адпачыць.
У цiшынi чулася толькi патрэскванне агню. А з усiх бакоў абступалi iх сосны, барвовыя ў святле вогнiшча i сонца на захадзе. Вецер iграў пласцiнкамi кары, якiя аблупiлiся на ствалах; яны ўтульна блiшчалi ў гэтым вечаровым асвятленнi.
Над балотам падняўся густы белаваты туман. Спакваля закрываючы да паловы сасонкi, поўз ён да ракi, а ад Нёмана ўжо насоўваўся другi вал. Туман калыхаўся, i здавалася, што дрэвы павольна адплываюць у рачную далiну, пагойдваючыся на паўпразрыстых хвалях.
Вiлюс Арвiдас глядзеў, як сцелецца туман, як яскрава палаюць аблокi, што апусцiлiся да самай зямлi, i думаў, што ён тысячы разоў бачыў захад - у лесе, у полi, i абавязкова ў гэтыя хвiлiны любаваўся iм, любаваўся, калi нiкога побач не было, нi душы, калi навокал панавала цiша... Якая цудоўная яна некранутая прырода!.. А вось з Рычардасам не падзелiшся гэтым пачуццём, нават не скажаш: "Якая краса!", бо журналiст працытуе з выпадку выслоўе якой-небудзь славутасцi, i ўся краса адразу пацьмянее. Адчуеш, што не ўмееш так дакладна i зграбна выказваць сваё пачуццё, раззлуешся, i нават прападзе ахвота любавацца...
Рычардас Станюлiс, здаецца, адчуў, пра што задумаўся Вiлюс. Паглядаў на яго з усмешачкай. Трохi робленай, праўда; Вiлюс прыкмецiў гэтую iронiю ўжо ў першы дзень iхняга знаёмства. Вось i зараз Рычардас са звыклай кплiвасцю прапанаваў:
- Ды што там, падзялiся ўспамiнамi, як у дзяцiнстве на балоце журавiны збiраў!..
Вiлюс выцягнуў стомленыя за дзень ногi, пацёр далонню лыткi.
- Магу прыдумаць, калi трэба для твайго нарыса. Хоць папраўдзе - журавiн не збiраў, вакол нас былi саснякi. Пясок. А ўсёй вады - плыткая ручаiнка, больш падобная на канаву. Я нават плаваць як след не навучыўся.
- Тады падзялiся ўражаннямi, як па грыбы хадзiў. Падасiнавiкi, абабкi, лiсiчкi i ўсялякiя масляты... Чаму маўчыш? Атмасфера самая адпаведная: вечар цiхi, нават камары не кусаюць, - не сунiмаўся Рычардас.
- Няма ахвоты. Мiнулае... Ты болей мог бы расказаць рознага, бо шмат ездзiў.
- Нiчога цiкавага не магу прыдумаць.
- А навошта прыдумляць? Ты ж журналiст... - бясстрасна сказаў Вiлюс.
Рычардас толькi плячыма пацiснуў.
А Вiлюс усмiхнуўся. Да гэтага часу Рычардас мала казаў пра сваю работу. Зразумела, хiба шмат цiкавага бачыць журналiст, якi пiша пра сельскую гаспадарку? Ва ўсiх артыкулах адно i тое ж: больш малака, мяса, збожжа; сяўба, уборка, кармленне, даенне; ганьба лайдакам i раскрадальнiкам... Слухача гэткiм толькi адпудзiш, Вiлюс так i сазаў Рычардасу пад час адной размовы.
- А гэтыя развалiны маглi б i прыбраць, - сказаў Вiлюс, ён вырашыў змянiць тэму. - Хоць яны i ажыўляюць пейзаж, нагадваюць пра былое.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});- Лояльный гражданин - Бангуолис Балашявичус - Научная Фантастика
- Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке) - Рэй Брэдбери - Научная Фантастика
- Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - Л Дайнеко - Научная Фантастика
- Гадзiна памяцi (на белорусском языке) - Уэйд Миллер - Научная Фантастика
- Ферма (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл - Научная Фантастика
- Роберцiк (на белорусском языке) - Дзинтра Шулце - Научная Фантастика
- Настаўнiк (на белорусском языке) - Владимир Шитик - Научная Фантастика
- Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс - Научная Фантастика
- Матчын голас (на белорусском языке) - Василий Бережной - Научная Фантастика
- Вайна сусветаў (на белорусском языке) - Герберт Уэллс - Научная Фантастика