Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Так, зразумела,- адказаў Рон,- яна зараз ў гасцёўне. Бавіць час за працай.
Яны рушылі па калідоры да Грыфіндорскай Вежы і заўважылі перад ўваходам Нэвіла Лонгботама, які ўмольваў сэра Кэдагана прапусціць яго.
- Я запісаў іх усе,- ажно плакаў Нэвіл,- але напэўна дзесь згубіў!
- Цікавая казачка!- равеў сэр Кэдаган. Тут ён пабачыў Гары і Рона.- Дабравеч, мае юныя дружакі! Дапамажыце мне запраторыць гэтага дзецюка ў кайданы, ён спрабаваў ўварвацца ўсярэдзіну!
- Вох, змоўч!- прамовіў Рон, калі яны з Гары падыйшлі да Нэвіла.
- Я згубіў усе паролі!- тужыў Нэвіл.- Я здабыў у яго ўсе паролі на тыдзень, бо ён іх штораз мяняе, а цяпер ня ведаю, куды іх падзеў!
- Шыла Божае!- сказаў Гары сэру Кэдагану, які быў злёгку расчараваны і неахвотна ад’ехаў, каб прапусціць іх у гасцёўню. Па пакоі пранесся ўсхваляваны шоргат павяртаючыхся ў іх бок галоў і ў наступнае імгненне Гары быў абступлены іншымі вучнямі, які ўсклікаючы пазіралі на яго Вогненную Стралу.
- Дзе ты яе ўзяў, Гары?
- А палётаць даш?
- Ты ўжо спрабаваў яе?
- Рэйвенкло са сваімі Перамогамі 7 ані ня маюць шанцу!
- А ці можна яе патрымаць, Гары?
Мінула хвілінаў дзесяць, пакуль ўсе жадаючыя, якія павыскоквалі з кожнага кутку, надзівіліся на Вогненную Стралу. Калі натоўп рассеяўся Гары і Рон нарэшце заўважылі Герміёну. Яна не падбегла ў захапленні на іх, а не падымаючы вочы схілілася над працай. Толькі пасля таго, як хлопцы наблізіліся да яе стала, яна падняла вочы.
- Мне вярнулі яе,- усміхаючыся прамовіў Гары, трымаючы Стралу перад сабой.
- І ці ведаеш, Герміёна, з ёй не было анічога благога,- дадаў Рон.
- Так, але магло быць,- адказала Герміёна.- Я маю на ўвазе, што цяпер ты дакладна ведаш, што яна бяспечная!
- Дзяк, я лічу, што ты зрабіла ўсё правільна,- адказаў Гары,- а цяпер я лепей пакладу яе ў сваім пакоі...
- Я закіну!- з імпэтам прапанаваў Рон.- Мне як раз трэба даць Скаберсу, яго пацучыны тонік.
Ён ўзяў Вогненную Стралу і, трымаючы яе так, нібы мятла была шкляной, падняўся па сходах у хлапчыную спальню.
- Ці можна мне прысесці?- спытаў у Герміёны Гары.
- Мяркую што так- адказала Герміёна прымаючы з крэсла вялізную груду пергаменту.
Гары азірнуў загрувашчаны стол на якім ляжала даўжэзнае сачыненне па Нумералогіі, якое яшчэ дагэтуль паблісківала чарніламі; на яшчэ больш доўгае сачыненне па Маглазнаўству “Навошта маглам патрэбна электрычнасць” і на переклад з Рунаў над якім зараз разважала дзяўчынка.
- Як у цябе атрымліваецца ўсё гэта рабіць?- спытаўся Гары.
- Ну... ведаеш... я шмат працую,- адказала яна. Зірнуўшы на яе, хлопчык заўважыў, што Герміёна выглядае настолькі ж стомленай, як і прафесар Люпін.
- Чаму б цябе не адмовіцца ад пары прадметаў?- прамовіў Гары, назіраючы, як Герміёна перакладвае кнігі ў пошуках слоўніка рун.
- Я не магу гэтага зрабіць!- сшакавана гледзячы на яго адказала Герміёна.
- Нумералогія – сапраўдны жах,- сказаў Гары, трымаючы ў руках вельмі складана выглядаючую дыяграму.
- Аёйку, не, яна цудоўная!- шчыра адказала дзяўчынка.- Гэта ўвогуле мой ўлюбёны прадмет. Яна...
Але даведацца чым так цікава Нумералогія Гары не паспеў. Бо у гэты момант задушлівы лямант рэхам данесся з хлапчынай спальні. Усе прысутныя моўчкі ўтаропіліся на ўваход да пакою. Адчуліся таропкія крокі, гучней, яшчэ гучней... і тут з пакою выскочуў Рон трымаючы ў руках прасціну.
- ЗІРНІ!- заравеў ён, накіроўваючыся да стала за якім сядзела Герміёна.- ЗІРНІ!- залямантаваў ён трасучы прасцінаю перад яе тварам.
- Рон, што..?
- СКАБЕРС! ГЛЯДЗІ! СКАБЕРС!
Герміёна разгублена адхілілася ад Рона. Гары зірнуў на прасціну, якую трымаў у руках Рон, тая была заляпана нечым чырвоным. І гэта нешта выглядала жахліва, як...
- КРОЎ!- у аглушальнай цішыні раздаваліся ляманты Рона.- ЁН ЗНІК! І ЦІ ВЕДАЕШ, ШТО ЛЯЖАЛА НА ПАДЛОЗЕ?
- Н-не,- з жахам ў голасе прамовіла дзяўчынка.
Рон нешта кінуў ўніз на герміёнін пераклад з рун. Гары і яна нахіліліся. На пергаменце дзіўнай, востраканцовай фігурай ляжалі колькі доўгіх рудых каціных валаскоў.
— РАЗДЗЕЛ XIII —
Грыфіндор супраць Рэйвенкло
Складалася ўражэнне, што сяброўству Рона і Герміёны надыйшоў канец. Абодва настолькі люта глядзелі адно на аднаго, што Гары і спадзявацца кінуў, што яны калі-небудзь памірацца.
Рон быў раззлаваны на Герміёну за тое, што яна абыякава ставілася да спробаў Крукшанса з’есці Скаберса і не пільнавала яго досыць добра. Больш таго нават зараз рабіла выгляд, што анічога не здарылася і прапаноўвала Рону ўважліва пашукаць пацука пад ложкамі ў іх спальне. Герміёна ж з адваротнага боку злавалася на Рона і абвінавачвала яго ў тым, што той ня мае надзейных доказаў супраць Крукшанса, што яго поўсць магла застацца там яшчэ з Калядаў і ў тым, што той блага ставілся да ката з тых самых часоў, як Крукшанс празямліўся яму на галаву ў Чарадзейным звярынцы.
Гары і сам быў ўпэўнены, што Крукшанс скаштававаў Скаберса, але калі ён спрабаваў паведаміць Герміёне, што ёсць ўсе доказы кацінага злачынства, у адказ Герміёна таксама абурылася і на яго.
- Добра, я ведаю, што ты на адным баку з Ронам!- пранізліва сказала яна.- Спачатку Вогненная Страла, потым Скаберс, добра я ўва ўсім вінавата! І пакінь мяне ў супакоі, Гары, мне трэба зрабіць шмат якой працы!
Рон сапраўды вельмі цяжка перажыў страту свайго ўлюбёнца.
- Годзе, Рон,- спрабаваў падбадзёрыць яго Фрэд,- ты ж сам жаліўся, што Скаберс стаў нейкім маркотным, згубіў свой колер ад узросту і пачаў чэзнуць. Мо і да лепшага, што ён памёр гэдак хутка, адзін глыток і... яго няма.
- Фрэд!- абурана ўсклікнула Джыні.
- Ты сам казаў,- дадаў Джордж,- што ён толькі і рабіў, што еў ды спаў.
- Неяк ён кусіў Гойла!- сумна прамовіў Рон.- Ці ты памятаеш, Гары?
- Так, зразумела,- адказаў Гары.
- Гэта быў яго зорны час,- заўважыў Фрэд, з усяе моцы намагаючыся захаваць спакойны твар.- Хай шнар на пальцы Гойла паслужыць трывалай данінай яго памяці. Ёйку, Рон, калі ў наступны раз будзеш наведваць Хогсмід набудзеш сабе новага пацука. Годзе стагнаць.
Нарэшце, адчаяўшыся падняць настрой Рону іншым спосабам, Гары пераканаў яго наведаць апошнюю трэніроўку Грыфіндора перад змаганнем з Рэйвенкло, каб апасля палятаць на Вогненнай Страле. Здавалася на імгненне, гэта адарвала яго ўвагу ад туге па Скаберсу
- Файна! І што ты дасі мне пакатацца?
І вось яны разам рушылі на поле для квідытча.
Мадам Хуч, якая наглядала за грыфіндорскай камандай падчас трэніяваня і ўважліва сачыла за Гары, была як і астатнія моцна ёй ўражана. Напачатку трэніроўкі яна ўзяла яе ў рукі і дала колькі прафісійных меркаванняў.
- Зірніце на яе баланс! У Німбусаў ёсць адзін недахоп, вельмі тонкая завязка на метлавішчы... таму пруткі за колькі год трэплюцца. Яшчэ яны паднавілі тронак і зрабілі яго танчэйшым, чым ў тых жа Перамогаў, яна нагадвае мне старую Срэбную Стралу... добрыя былі мётлы, шкада іх кінулі выпускаць. Я сама вучылась лятаць на адной з іх, яна была вельмі старой, але ж вельмі добрай...
Настаўніца працягвала ў гэткім жа духу яшчэ колькі часу, акуль яе не перарваў Вуд.
- Ээээ... мадам Хуч. Ці вы вы не маглі б вярнуць мятлу Гары? Нам трэ патрэніявацца...
- А... так... трымайце, Потэр,- адказала мадам Хуч,- а тут пасяжу, разам з Візлі...
Яна прысела на трыбуне паблізу ад Рона, а каманда згрудзілася вакол Олівера ў сярэдзіне поля, каб атрымаць апошнія інструкцыі перад заўтрашнім матчам.
- Так, Гары, я толькі што даведаўся, хто гуляе за Паляўнічага ў рэйвенклоскай каманцё. Гэта Цёў Чан. Яна чацвёрагодка і даволі добра грае... Але ж я спадзяюся што яна будзе не ў форме, бо мела ў апошні час колькі траўмаў...- Вуд спахмурнеў пры адной толькі думке, што Цёў Чан ачуняла, але працягваў.- З іншага боку, яна лятае на Камеце 260, а ў параўнанні з Вогненнай стралой, гэта дзіцячая цацка.- ён абдараваў гарыну мятлу захопленым поглядам.- Добра, годзе, паехалі...
Нарэшце Гары асядлаў сваю Вогненную Стралу і адштурхнуўся ад зямлі.
Адчуванне ад палёту пераўзыйшло ўсе яго мроі. Страла разварочвалася ад лёгкага дотыку і здавалася, падпарадкоўвалася не яго рухам, а толькі думкам. Мятла няслась праз поле з такой хуткасцю, што яно ператварылася на зялёныя і шэрыя плямы; Гары настолькі рэзка развярнуўся, што Алісія Спінэт закрычала, калі ён распачаў цалкам кантраляванае падзенне і злёгку крануўся пальцамі травы на полі, перш чым ізноў падняцца на трыццаць, сорак, пяцьдзесят футаў над зямлёю...
- Гары, я выпускаю Сніч!- крыкнуў Вуд.
Хлопчык, развярнуўся і кінуўся за Бладжэрам, які ляцеў ў напрамку колаў-варот, злёгку абагнаў яго, заўважыў Сніч, што вылятаў з рук Олівера і дзесяццю секундамі пазней моцна трымаў яго ў руке.
Каманда шалёна заапладыявала. Гары зноў пусціў Сніч, пачакаў хвіліну, потым рвануўся з месца віхляючы сюды-туды між іншымі гульцамі, заўважыў Сніч, які хаваўся недалёк ад калена Кэці Бэл, вільнуў ў яе напрамку і лёгка абагнуўшы дзяўчыну зноўку моцна трымаў Сніч ў далоні.
- Гарри Поттер и узник Азкабана - Джоанн Роулинг - Детская фантастика
- Голос монстра - Патрик Несс - Детская фантастика
- Другое детство - Кир Булычев - Детская фантастика
- Свинпет - Валерий Пушной - Детская фантастика
- Тайна золотого орла, или Дима Томин и лавровый венок - Игорь Леденёв - Детская фантастика
- Путеводные осколки - Оксана Вениаминовна Смирнова - Детские приключения / Детская фантастика
- Артемис Фаул - Йон Колфер - Детская фантастика
- Меч Тамерлана - Евгения Витальевна Кретова - Любовно-фантастические романы / Детская фантастика
- Маша и Хранители Севера - Наталья Дикина - Детская фантастика
- Гостья из Шармбатона - Disclaimer - Детская фантастика