Рейтинговые книги
Читем онлайн Гары Потэр і Вязень Азкабана - Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 74

Брыдаскоп працягваў круціцца на яго далоні, Крукшанс шыпеў і фыркаў на прыладу.

- Занясі ты ўжо яго адсюль, Герміёна,- разлютавана прамовіў Рон, седзячы на ложку і паціраючы сваю нагу.- Ці ты ня мог бы суцішыць яго?- дадаў ён Гары, калі Герміёна выходзіла з пакою трымаючы Крукшанса, які працягваў злосна таропіць свае жоўтыя вочы на Рона.

Гары запхнуў брыдаскоп назад ў шкарпэтку і кінуў у валізу. Усё што было зараз чутна, прыглушаныя ронавы стогны ад болю і злосці. Скаберс пытаўся схавацца ў яго руках. Ён у першыню за доўгі час пабачыў пацука па-за межамі кішэні Рона і быў непрыемна здзіўлены, пабачыўшы, што некалі тлусты Скаберс, зараз выглядаў вельмі схуднелым, а яго поўсць здавалася была месцамі пакрыта праплешынамі.

- Ён выглядае не надта здаровым,- прамовіў Гары.

- Гэта ад стрэсу!- сказаў Рон.- Калі б гэты дурны кавалак поўсці пакінуў яго ў супакоі, Скаберс выглядаў значна лепш!

Але Гары памятаў словы прадаўшчыццы з Чарадзейскага звярынца аб тым што пацукі жывуць ня больш за тры гады. Ён лічыў, што нават, калі ў пацука і ёсць нейкія звышнатуральныя сілы, яго жыццё падыходзіць да свайго завяршэння. Таксама Гары ведаў, што ня гледзячы на вечныя скаргі Рона аб надакучлівасці і някчэмнасці Скаберса, ён будзе вельмі сумаваць, калі той памрэ.

Гэтай раніцай калядны дух слаба адчуваўся ў Грыфіндорскай вежы. Герміёна закрыла Крукшанса ў дзявочай спальне, але надта была раззлавана на Рона за тое, што той паспрабаваў стукнуць яе ўлюбёнца. Рон працягваў кіпець з-за новай спробы Крукшанса з’есці яго пацука. Гары адмовіўся ад спробы памірыць іх і зараз займаўся вывучэннем Вогненнай Стралы, якую выцягнуў у гасцёўню. Герміёну гэта здавалася моцна раздражняла, але яна не казала аніслова і толькі змрочна пазірала на мятлу, быццам тая таксама пагражала яе кату.

Яны спусціліся на абед у Вялікую Залу. Усе сталы ў ёй былі прыціснуты да сценаў і толькі адзін стаяў пасярэдзіне. За ім сядзелі прафесары Дамблдор, МакГонагал, Снэйп, Спроўт і Флітвік, да якіх далучыўся нават наглядчык Філч, апрануты замест звычайнай карычневай курткі ў вельмі стары і моцна зацвілы фрак. Акрамя грыфіндорцаў за сталом месціліся толькі тры вучні, два надзвычайна знерваваных першагодкі і слізэрынец з панурым тварам, што вучыўся ў Хогвартсе пяты год.

- З Божым нараджэннем!- усклікнуў Дамблдор, калі Гары, Рон і Герміёна наблізіліся да сталу.- Я палічыў што нас надта замала, і будзе дуротай выкарыстоўваць больш за адзін стол... сядайце, сядайце!

Грыфіндорцы селі побач адзін да аднаго ў самым куточку стала.

- Печыва!- з энтузіязмам прамовіў Дамблдор, працягваючы талерку Снэйпу. Той неахвотна узяў адно. У той жа момант печыва з трэскам разляцелася і ператварылася на вядзмарскі капялюш з пудзілам карчака на верхавіне.

Гары адразу прыпомніў богарта і злавіў позірк Рона. Яны абодва ўсміхнуліся. Снэйп скрывіў рота і штурхнуў капялюш прафесару Дамблдору, які імгненна надзеў яго замест свайго.

- Сквапна есці!- прамовіў дырэктар, ззяючым поглядам абводзячы прысутных.

Толькі Гары паклаў сабе ў талерку смажанай бульбы, як дзверы ў Вялікую Залу расчыніліся. Гэта была прафесарка Трэлані. Яна плаўна бы мела колы, рушыла да сталу. У гонар свята яна апранула зялёную сукенку з бліскаўкамі, што зрабіла яе яшчэ больш падобнай да бліскучую, не натуральных памераў страказу.

- Сібіла, вось гэта прыемны сурпрыз!- падымаючыся прамовіў Дамблдор.

- Я глядзела ў магічны крышталь, дырэктар,- прамовіла Трэлані сваім звычайным містычна далёкім голасам,- і да свайго здзіўлення ўбачыла, што буду абедаць не ў самоце, таму паспяшалася далучыцца да вас. Хто я такая, каб спрачацца з загадамі лёсу? Таму я пакінула сваю вежу і прашу прабачэння за некаторае спазненне...

- Вядома, вядома,- прамовіў Дамблдор, падміргіваючы.- Дазвольце запрапанаваць вам крэсла...

І сапраўды, дастаўшы сваю палачку, ён папросту ў паветры намаляваў крэсла. Палачка некаторы час круцілася ў паветры, перш чым з глухім стукам упасці паміж прафесарамі Снэйпам і МакГонагал. Трэлані аднак не спяшалася садзіцца, яе вялізныя вочы азірнулі стол і тут яна нечакана выдала нешта накшталт ціхага віска.

- Я не сяду сюды, дырэктар! Тады за сталом нас будзе трынаццаць! Гэта вельмі не паспяхова! Калі за сталом сядзяць трынаццаць чалавек, той хто першы падымецца, першым жа і памрэць!

- Мы рызыкнем, Сібіла!- нецярпліва прамовіла прафесарка МакГонагал.- Сядай, ці індык будзе зусім халодным.

Прафесарка Трэлані пахісталася, затым моцна заплюшчыўшы вочы і рот, быццам чакала што са стала выбухне маланка, села на пустое крэсла. Прафесарка МакГонагал ткнула вялізную лыжку ў бліжэйшую міску.

- Ці не жадаеш рубца, Сібіла?

Прафесарка Трэлані праігнаравала яе словы. Яна раскрыла вочы, зноўку азірнулася і спыталася:

- Але ж дзе наш даражэнькі прафесар Люпін?

- Баюся небарака зноў захварэў,- прамовіў Дамблдор, паказваючы іншым, каб абслугоўвалі сябе.- Вельмі шкада, што гэта адбылося на Каляды.

- Але ж ты павінна была гэта ведаць, Сібіла?- падняўшы брыві сказала МакГонагал.

Трэлані адаравала прафесарку МакГонагал надта халодным позіркам.

- Зразумела ж я ведаю, Мінерва,- ціха адказала яна.- Але не хвалюся гэтым. Я ўвогуле часцей паводжу сябе так, быццам ня маю Трэццяга Вока, каб не нерваваць людзей.

- Гэта шмат што тлумачыць,- з’едліва адказала МакГонагал.

Голас прафесаркі Трэлані раптоўна стаў меньш цмяным.

- Калі жадаеш ведаць, Мінерва, я бачыла, што бедны прафесар Люпін ня будзе з намі доўга. І здаецца ён сам гэта ведае. Ён імгненна збег, калі я прапанавала зірнуць па яго лёс ў магічны крышталь...

- Уяўляю сабе,- суха прамовіла МакГонагал.

- Сумняваюся,- прамовіў прафесар Дамблдор, вясёлым, але значна больш громкім голасам, каб супыніць спрэчку паміж дзвюма прафесаркамі.- што прафесару Люпіну штось моцна пагражае. Северус, ты ж зрабіў яму шчэ зелля?

- Так, прафесар,- адказаў Снэйп.

- Вось і добра,- сказаў Дамблдор,- гэта падыме яго на ногі ў імгненне вока... Дэрэк, ці каштаваў ты якусь з гэтых сардэлек? Яны даволі смачныя.

Хлопчык-першагодка густа пакрыўся барвянымі плямамі гледзячы на дырэктара, потым дрыготкімі рукамі ўзяў адну сардэльку з місы.

Прафесарка Трэлані паводзіла сябе амаль нармалёва на працягу астатніх дзвюх гадзінаў каляднага абеду. З перапоўненымі ўшчэнт жыватамі і апранутыя ў капелюшы з’явіўшыеся з выбухаючых печывак, Гары з Ронам першыя падняліся з-за стала і тут прафесарка раптоўна залямантавала.

- А мае ж вы даражэнькія! Хто з вас падняўся з-за стала першым? Хто?

- Не звярнулі ўвагі,- адказаў Рон знервавана глянуўшы на Гары.

- Гэта ня мае асаблівага сэнсу,- халодна прамовіла прафесарка МакГонагал.- Калі толькі за дзвярмі іх не чакае вар’ят з сякераю, каб забіць Вестыбюле першага хто падняўся.

Засмяяўся нават Рон. Прафесарка ж Трэлані выглядала вельмі абражанай.

- Хадзем!- паклікаў Герміёну Гары.

- Не,- прамармытала дзяўчынка,- мне шчэ трэба аб сім-тым пагаманіць з прафесаркай МакГонагал.

- Пэўна вырашыла высветліць, ці можа яна ўзяць яшчэ заняткаў,- пазіхаючы прамовіў Рон, калі разам з Гары выходзіў у вестыбюль, дзе зразумела ж не было аніякага вар’ята.

Дабраўшыся да партрэта закрываючага ўваход у вежу, яны ўбачылі, што сэр Кэдаган святкаваў Божае нараджэнне ў кампаніі двух манахаў, некалі быўшых дырэктарамі Хогвартсу і сваёй лашадкай. Ён адштурхнуў забрала свайго шалому і піў мядок са збану.

- З Нараджэннем... ік... Хрыстовым! Пароль!

- Злыдзень злы,- адказаў Рон.

- Што вы сказалі, сэр?!- заравеў рыцар, калі партрэт ад’ехаў угору.

Гары рушыў да спальні, узяў адтуль Вогненную Стралу і Набор дзеля абслугоўвання мятлы, які Герміёна падаравала яму на дзень народзінаў і спусціўся ў гасцёўню. Ён паспрабаваў знайсці штось, што патрабавала догляду, але ў мятлы не было аніводнага пагнутага прутка, а тронак ззяў так, што было бессэнсоўным яго паліраванне. Яны з Ронам папросту сядзелі і захоплена аглядалі Стралу з усіх бакоў. Раптам партрэт зноўку ад’ехаў угору і на ганку аб’явіліся Герміёна і суправаджаючая яе прафесарка МакГонагал.

Не гледзячы на тое, што прафесарка была Галавою Грыфіндорскага Дому, за ўвесь час свайго перабывання ў Хогвартсе, Гары бачыў яе ў гасцёўне толькі адзін раз, калі яна рабіла вельмі сур’ёзную аб’яву. Хлопцы вытарапіліся на яе, працягваючы трымаць мятлу ў руках. Герміёна абыйшла іх колам, села і ўзяўшы ў рукі бліжэйшую ж кнігу, схавала за ёй твар.

- Гэта яна і ёсць?- прыжмурыўшы свае маленькія вочы спыталася МакГонагал, яна падыйшла да каміна і паглядзела на мятлу.- Міс Грэйнджэр паведаміла мне, што вы атрымалі яе ў падарунак, Потэр.

Гары і Рон зірнулі на Герміёну, але толькі ўбачылі яе зчырванелы лоб ўзвышаючыйся панад трымаемай дагары нагамі кнігай.

- Ці можна?- спыталася прафесарка і не дачакаўшыся адказу працягнула руку за Стралой. Яна старанна аглядзела яе з тронка да пруткоў хваста.- Хмм. І не было аніякай паштоўкі, Потэр? Картка? Можа ліст?

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 74
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Гары Потэр і Вязень Азкабана - Дж. К. Роўлінг бесплатно.
Похожие на Гары Потэр і Вязень Азкабана - Дж. К. Роўлінг книги

Оставить комментарий