Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Гары пачаў прыпамінаць свае самыя шчаслівыя ўраджанні. Вядома ж гэта не было чымсьці звязаным з Дурслі. Нарэшце, ён вырашыў засяродзіцца на сваім першым палёце на мятле.
- Гатовы,- прамовіў ён, пытаючыся, як мага дакладней прыпомніць прыемнае адчуванне ў жываце ад рэзкага пад’ёму.
- А цяпер паўтарай...- Люпін прачысціў горла.- Экспекта Патронум!
- Экспекта Патронум,- прамармытаў Гары сабе пад нос.- Экспекта Патронум.
- Ты моцна сканцэнтраваўся на сваім шчаслівым успаміне?
- А... так...- адказаў Гары, хутка прымусіўшы свае думкі вярнуцца да свайго першага палёту.- Экспекта патрона... аёйку, Патронум... прабачце... экспекта патронум, экспекта патронум...
Нешта падобнае на пучок срэбнага газу выслізнула з кончыку яго палачкі.
- Ці вы бачылі гэта?- усхвалявана прамовіў Гары.- У мяне нешта атрымалася!
- Выдатна,- усміхаючыся адказаў Люпін.- А цяпер... ці ты гатовы паспрабаваць з дэментарам?
- Так,- прамовіў Гары і шчыльна сціснуўшы палачку рушыў на сярэдзіну пакою. Ён з ўсёй сілы стараўся трымаць у сваім розуме думку аб палёце, але нейкі іншы ўспамін пранікаў ў яго розум... у любое імгненне ён мог пачуць лямант сваёй маці... але ён не павінен думаць аб гэтым... ён не жадае гэтага... ці жадае?
Люпін схапіў скрыню за вечка і рэзка адчыніў.
Дэментар павольна падняўся са скрыні і павярнуў да Гары свой схаваны пад каптуром твар, схаваўшы ў рукаве склізкую шалудзівую руку. Лампы, што асвячалі пакой пачалі мігацець, а потым увогуле згаслі. Істота выйшла са скрыні і паслізгацела ў гарыным напрамку, робячы глыбокі бразгочучы подых. Над хлопцам пралунала хваля холаду...
- Экспекта Патронум!- загаласіў Гары.- Экспекта патронум! Экспекта...
Але нечакана клас і дэментар растварыліся... Гары зноўку падаў у густую белую смугу, а ў галаве гучней чым колісь пачуўся лямант яго маці...
“Не яго! Не Гары! Калі ласка... я ўсё зраблю...”
“Адсунься... адсунься, дзеўка...”
- Гары!
Гары штуршком павярнуўся да жыцця. Ён ляжаў спіной на падлоге. Лямпы зноўку яскрава гарэлі. Гары ня трэба было пытацца, што здарылася.
- Прабачце,- замармытаў ён сядаючы, па яго твары цяклі струменчыкі халоднага поту.
- З табою ўсё добра?- спытаўся Люпін.
- Так...- Гары ўзняўся на ногі і прытуліўся да аднаго са сталоў.
- Трымай...- Люпін працягнуў яму шакаладную жабку.- з’еш перш чым мы паспрабуем зноў. Я і не чакаў, што ў цябе з першага разу штось атрымаецца. Я б моцна здзівіўся, калі б гэтак сталася.
- З кожнам разам ўсё яшчэ больш згоршваецца,- прамармытаў Гары, адкусваючы галаву жабке.- Я чуў яе голас гучней чым ў мінулы раз... і яго... Вальдэморта таксама...
Люпін выглядаў блядней, чым звычайна.
- Гары, калі ты не жадаеш працягваць, я цябе больш чым разумею...
- Не, я буду працягваць!- люта прамовіў Гары, кідаючы ў рот рэшткі шакаладнай жабкі.- Я павінен гэта зрабіць! Што калі дэментары зноўку аб’явяцца падчас нашай гульні супраць Рэйвенкло? Я не магу дазволіць сябе шчэ раз зваліцца з мятлы. Калі мы прайграем гэту гульню, мы прайграем Кубак Квідытча!
- Балазе...- сказаў прафесар.- магчыма ты пажадаеш засяродзіца на якімсь іншым моманце, я маю на ўвазе шчаслівы момант... папярэдні, здаецца, быў не настолькі моцным...
Гары задумаўся. Ён вырашыў, што ўяўленне канчатковага выйгрыша Грыфіндорскага Дому напрыканцы года, будзе самымай найшчаслівейшай з яго думак. Ён зноў шчыльна схапіў сваю палачку і заняў сваё месца пасярэдзіне пакою.
- Гатовы?- спытаўся Люпін трымаючы за вечка скрыні.
- Гатовы,- адказаў Гары, з усёй моцы імкнучыся засяродзецца на мрое аб перамозе Грыфіндору, а не цёмных думках аб тым, што здарыцца, калі адкрыецца вечка.
- Пайшоў!- крыкнуў прафесар, выпускаючы богарта. Пакой зноўку напоўніўся холадам і цемрай. Дэментар зноў слізгануў наперад з бразгатаннем ўцягваючы ў сабе паветра і накіраваўшы на Гары сваю гнілую руку...
- Экспекта Патронум!- крыкнуў хлопец.- Экспекта Патронум! Экспекта пат...
Белая смуга зноўку ахутала яго свядомасць... вялізныя, размытыя абрысы рухаліся вакол Гары... потым адчуўся новы голас, мужчынскі, ён панікуючы крычаў...
“Лілі, вазьмі Гары і бяжы! Ён тут! Спяшайся! Я паспрабую стрымаць яго...
Нехта спатыкаючыся выбег з пакою... потым з грукатам адчыніліся дзверы... і нехта пранізліва зарагатаў...
- Гары! Гары... ачуняй...
Люпін моцна пляскаў яго па твары. У гэты раз мінула хвіліна пакуль хлопчык зразумеў, што ляжыць на пыльнай падлозе класнага пакою.
- Я чуў тату,- прамармытаў Гары.- Гэта быў першы раз, калі я яго пачуў... ён спрабаваў засяродзіць Вальдэморта на сабе, каб даць маці час на ўцёкі...
Гары раптам зразумеў, што пот на яго твары змяшаны са слязмі. Ён на колькі гэта было магчыма схіліўся і выцер іх аб сваю мантыю, пры гэтым робячы выгляд, што завязвае матузок, каб не заўважыў Люпін.
- Ты чуў Джэймса?- дзіўным голасам спытаўся настаўнік.
- Так...- твар ўрэшце стаў сухім, Гары падняў вочы.- А чаму... Хіба вы ведалі майго тату?
- Я... я ведаў,- адказаў Люпін.- Мы былі сябрамі пад час вучобы ў Хогвартсе. Слухай, Гары... можа годзе на сёння. Гэтая замова неверагодна складаная... я не павінен быў праводзіць табе...
- Не!- адказаў Гары. Ён зноўку выпрастаўся.- Я хачу паспрабаваць яшчэ раз! Можа справа ў тым, што я не думаю аб шчаслівых думках... дастаткова шчаслівых...
Ён напружыў свой розум. Самая, самая шчаслівая думка... хоць адна, з якой мог бы атрымацца добры, моцны Патронус...
Момант, калі ён ўпершыню даведаўся, што з’яўляецца чараўніком і пакіне Дурслі, каб накіравацца ў Хогвартс! Калі гэты ўспамін не самая шчаслівая думка ў яго жыцці, то што ж яшчэ... Ён наймоцна засяродзіўся, успамінаючы свае пачуцці, калі ён зразумеў, што пакідае Прайвет Драйв. Гары моцна ўстаў на ногі і паглядзеў на скрыню.
- Гатовы?- спытаўся Люпін, выглядаючы ў гэты момант так, бы рабіў нешта супрацлеглае цвярозаму розуму.- Моцна сканцэнтраваўся? Добра... пайшоў!
Ён ў трэці раз зняў вечка са скрыні, у пакоі зноў стала цёмна і халодна, а са скрыні аб’явіўся дэментар...
- ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!- зароў Гары.- ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ! ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!
У галаве Гары зноў адчуліся крыкі... але ў гэты раз быццам даносіліся з дрэнна наладжанага радыё. Цішэй, мацней, зноўку цішэй... ён ўсё яшчэ мог бачыць дэментара... той спыніўся... потым штось накшталт срэбранай цені вырвалася з гарынай палачцы і залунала паміж хлопцам і пачварай. Гары адчуваў, быццам яго ногі сталі ватнымі, але ён ўсё ткі трымася на іх, хаця не быў упэўнены, ці доўга так будзе...
- Рыдзікулюс!- зароў Люпін, саступаючы наперад.
Адчуўся свіст бізуна і гарын хмарны Патронус знік разам з дэментарам. Хлопчык апусціўся на крэсла, адчуваючы сябе настолькі стомленным, бы толькі што прабег цэлую мілю, яго ногі дрыжалі. Краешкам вока ён бачыў, як прафесар прымушае сваёй палачкай богарта, які на гэты раз ператварыўся на срэбраны шар, залезці назад у скрыню.
- Выдатна!- прамовіў Люпін ідучы туды, дзе сядзеў Гары.- Выдатна, Гары! Гэта быў ашаламляльны пачатак!
- Ці можам мы паспрабаваць яшчэ раз? Хоць крышачку?
- Ані.- цвёрда сказаў прафесар.- На сёння табе до. Трымай...
Ён працягнуў хлопцу вялізную плітку лепшага шакаладу з Мядовага Герцага.
- З’еш ўсё, ці мадам Помфры павыпівае ўсю маю кроў. Праз тыдзень ў гэты ж час, згода?
- Угу,- сказаў Гары. Гледзячы на то, як Люпін гасіць святло, запаліўшаеся пасля знікнення фальшывага дэментара, ён адкусіў ад пліткі кавалачак. Раптоўна ў яго галаву прыйшла думка.
- Прафесар?- спытаўся ён,- калі вы ведалі майго бацьку, вы павінны былі таксама ведаць і Сірыюса Блэка.
Люпін, хутка развярнуўся ў яго бок.
- Чаму ты так вырашыў?- рэзка прамовіў ён.
- Не, нічога... то бок... яны ж былі сябрамі, калі вучыліся ў Хогвартсе...
Прафесар імгненна супакоіўся.
- Так, я ведаў яго,- хутка сказаў ён.- Дакладней казаць, думаў, што ведаў яго. Табе лепей ісці, Гары, ўжо запозна.
Гары пакінуў кабінет і рушыў ўздоўж калідору, завярнуў за вугал і прысеўшы на пастаменце на якім стаялі нейкія даспехі, прысеў, каб дакончыць свой шакалад. Калі б ён не ўзгадваў аб Блэку, Люпін адразу ж рабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая тэма. Потым думкі хлопца зноў перайшлі да бацькоў...
Ён адчуваў смагу і дзікі голад, ня гледзячы на тое, што толькі што з’еў вялікую колькасць шакаладу. Кашмар падчас якога ён чуў галасы бацькоў ў апошнія хвіліны іх жыцця, пэўна былі ўспамінам, аб перажытым у той час, калі ён быў яшчэ немаўлём. Але ён ніколі ў жыцці не вызаве добрага Патронуса, калі коць на хвіліну пажадае пачуць іх ізноў...
- Яны памерлі,- сувора прамовіў ён сам сабе,- і слухаючы рэха іх галасоў, ты не ўваскасіш іх. А калі жадаеш атрымаць квідытчны кубак, табе трэба трымаць над сабою кантроль.
Ён падняўся, запхнуў у рот апошні кавалачак шакаладу і накіраваўся ў Грыфіндорскую вежу.
***Гульня Рэйвенкло са Слізэрынам адбылася праз тыдзень апасля пачатку сэместра і слізэрынцы, хай і з невялічкай перавагаю, але выйгралі. Паводле слоў Вуда, гэта было добрай навіною для Грыфіндора і яны абавязкова займуць другое месца, калі таксама абыграюць Рэйвенкло. Ён павялічыў колькасць трэніровак да пяці на тыдзень. А ў купе з антыдэментараўскімі заняткамі з прафесарам Люпіным, атрымоўвалася, што шэсць дзён тыдня Гары траціў на падрыхтоўку да квідытчнага матчу і толькі адзін вечар на падрыхтоўку свайго хатняга задання. Ня гледзячы на гэта, яго нагрузкі былі нашмат меньшыя чым у Герміёны, якая ледзь спраўлялася са сваімі дадатковымі заняткамі. Штовечары яе можна было заўважыць седзячай дзесь ў куточку ў грыфіндорскай гасцёўне, расклаўшай адразу на некалькіх сталах падручнікі, скруткі пергаменту, нумералагічныя карты, слоўнікі рун, схематычныя выявы спосабаў пад’ёму цяжкіх прадметаў ужываемых магламі, а таксама стосамі агульных сшыткаў. Яна ані з кім не размаўляла і гыркала, калі хтось адцягваў яе ўвагу.
- Гарри Поттер и узник Азкабана - Джоанн Роулинг - Детская фантастика
- Голос монстра - Патрик Несс - Детская фантастика
- Другое детство - Кир Булычев - Детская фантастика
- Свинпет - Валерий Пушной - Детская фантастика
- Тайна золотого орла, или Дима Томин и лавровый венок - Игорь Леденёв - Детская фантастика
- Путеводные осколки - Оксана Вениаминовна Смирнова - Детские приключения / Детская фантастика
- Артемис Фаул - Йон Колфер - Детская фантастика
- Меч Тамерлана - Евгения Витальевна Кретова - Любовно-фантастические романы / Детская фантастика
- Маша и Хранители Севера - Наталья Дикина - Детская фантастика
- Гостья из Шармбатона - Disclaimer - Детская фантастика