Рейтинговые книги
Читем онлайн Вялiкае сэрца (на белорусском языке) - Кузьма Черный

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4

- Чацвёрты раз заяўляю: калi зараз жа не будзе сказана, хто забiў афiцэра сельскай гаспадаркi Пфайфеля, аўтаматчыкi расстраляюць адным залпам усiх да аднаго!

Тут Пархвен убачыў, як наводшыбе ад усiх чамусьцi стаiць Марцiн Лагута. Натоўп не зварухнуўся. I зноў нямецкi галасiна:

- Апошнi раз заяўляю: калi i цяпер не скажаце, - спачатку страляю яго (гiтлеравец паказаў на Марцiна Лагуту). А тады - усiм капут!

Натоўп маўчаў. Фашыст махнуў рукой, бухнуў стрэл, i Марцiн Лагута ўпаў мёртвы. Пархвен уздрыгануўся.

- Апошнi раз заяўляю! - зноў крычыць гiтлеравец.

Божа! Лiтасцiвы! Яны ўсiх зараз заб'юць. I Рамана, i Кастэцкага, i Костусь ляжа, i ўсе яны - мiлыя, любыя сябры, браты, таварышы. Як жа ратаваць iх? Вось дзе пакута!

- I калi не скажаце, хто забiў... - iрве вушы нямецкi голас... Хвiлiна маўчання i...

- Гэта я забiў! - пачуўся раптам Пархвенаў голас.

Тут рух адбыўся сярод немцаў.

- Ну, iдзi!

Рад - няволя, а iсцi трэба. Пархвен выйшаў з натоўпу, i два немцы сталi паабапал яго. Каманда аўтаматчыкам, i яны пайшлi ў вулiцу. Натоўп загуў i заварушыўся. Пархвен бачыў перад сабою лес i над iм сонца. Ужо яно не ляжыць больш на дубе. Ужо i Марылi няма, i яе сынка няма, i каваля - хто ведае, што з iм! I Галаскi пустыя, i пацукi там з палiц хвасты пазвешвалi... I тут Пархвен крыкнуў, iдучы:

- Чаго ж вы стаiце, местачкоўцы? Ратуйце свае галовы!

- Чуем! - пачуў Пархвен голас ужо дзесьцi з агародаў. Ён скоса азiрнуўся i бачыў, як людзi па адным мiльгацелi ўжо за мястэчкам. Натоўпу даўно ўжо не было на вулiцы. ("А я крычу!") Як яго ўводзiлi ў двор каменданцкага дома, ён убачыў, як тая ўжо знаёмая яму жабрачка iдзе агародамi з торбамi i з кiем. Змрокам таго дня ён стаяў пасярод вялiкага пакоя ў тым доме, дзе жыў камендант. Твар яго быў у крывi, адзежа вiсела на iм шматкамi, у вуха яго была ўстаўлена з паперы труба, i ў яе немец крычаў:

- Не ты забiў! Гавары, нашто бярэш на сябе вiну?!

Крык за сценамi можа сотнi галасоў перарваў немца. Людзi ўварвалiся ў дом i ў гэты пакой. Следчы гiтлеравец спалатнеў, закалацiўся i падняў рукi ўгару. За мястэчкам стральба чутна была да самай ранiцы.

Месяц у тую ноч змеркнуў позна, ужо ружавела неба на ўсходзе.

Стараючыся не рабiць многа шуму ў гэты раннi час, iмшыстай сцежкай памiж балотам i лесам iшло многа людзей, расцягнуўшыся доўгiм ланцугом. Адным з самых заднiх iшоў Пархвен. Твар яго ўжо быў абмыты ад крывi, i толькi на тую парваную адзежу была ўжо накiнута суконная жакетка. Яны мiнулi балотнае азярцо i выйшлi да чыгуначнага насыпу. Многа ўзброеных людзей было на траве пад дрэвамi. Тыя, што прыйшлi, спынiлiся ля гэтых, i Пархвен заўважыў сярод iх тую жабрачку, а пасля i трох сваiх галаскоўцаў. Раптам ён убачыў Марылю, i вялiкiм выбухам радасць стукнула ў яго грудзях. Праз дзён некалькi Пархвен i ўсе, з якiмi ён iшоў цяпер, былi ў адным з блiзкiх адсюль лясоў. Камандзiр партызанскага атрада пытаў у яго:

- Гэта ты i ёсць з тых самых Галаскоў, з якiх Пархвен выратаваў цэлае мястэчка ад расстрэлу?

- З тых самых, - адказаў Пархвен.

- Там яшчэ быў такi Пархвен, што з п'яным пеўнем бiўся, - пачуўся голас.

- Там яшчэ ёсць такi Пархвен, што нямецкi поезд пад адкос спусцiў нядаўна, - сказаў Пархвен.

- Яшчэ i цяпер на тым месцы вецер абсвiствае добрую сотню раструшчаных гiтлераўцаў, - абазваўся ўсё той жа голас. - От бо чалавек, гэты Пархвен! У Галасках, мусiць, некалькi Пархвенаў ёсць!

1944

Каментары

Друкуецца па аўтографе. Упершыню апублiкавана на расейскай мове ў часопiсе "Красноармеец", 1944, № 13-14. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.

1 2 3 4
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Вялiкае сэрца (на белорусском языке) - Кузьма Черный бесплатно.
Похожие на Вялiкае сэрца (на белорусском языке) - Кузьма Черный книги

Оставить комментарий