Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Позна вечарам, калi яны вярнулiся ў вёску, ён абышоў усе двары ў Брэатэ i ўсiм расказваў пра сваё няшчасце. Яго слухалi з недаверам.
Ён пакутаваў праз гэта ўсю ноч.
На другi дзень, прыкладна а першай гадзiне дня, Марыюс Памэль, парабак iмавiльскага фермера Брэтона, вярнуў пулярэс з усiм, што там было, яго ўладальнiку, пану Ульбрэку з Манвiля.
Хлопец запэўнiваў, што сапраўды знайшоў гэтую рэч на дарозе, але таму, што сам чытаць не ўмеў, занёс яе дадому i паказаў гаспадару.
Навiна абляцела ўсё наваколле. Стары Ашкорн даведаўся пра гэта таксама. Ён адразу пачаў хадзiць па вёсцы i зноў расказваў усiм сваю гiсторыю, да якой дадаваў цяпер шчаслiвы канчатак. Ён трыумфаваў.
- I што мяне асаблiва засмучала, - казаў ён, - дык гэта, разумееце, не так тое, што мяне там у нечым вiнавацiлi, як што ўсё гэта быў чысты паклёп. Няма нiчога горшага, як цябе пачынаюць вiнавацiць праз усялякую хлусню.
Увесь дзень ён гаварыў пра сваю прыгоду. Ён расказваў яе тым, хто сустракаўся яму на дарозе, тым, хто пiў побач з iм у карчме, а ў нядзелю парафiянам, якiя выходзiлi з царквы. Ён спыняў нават незнаёмых. Нарэшце стары нiбыта супакоiўся, хоць у душы яго па-ранейшаму яшчэ нешта турбавала. Яго слухалi з прыхаванай усмешкай. Яго словы быццам нiкога не пераконвалi. I яму здавалася, што людзi за яго спiнай тайком перашэптваюцца.
На другi тыдзень, у аўторак, ён iзноў пайшоў на Гадэрвiльскi кiрмаш, адзiная патрэба штурхала яго - расказаць сваю гiсторыю.
Калi ён праходзiў паўз рымараў дом, Маляндэн, якi стаяў на ганку, убачыў яго i засмяяўся. Чаго?
Ён пачаў быў расказваць сваю гiсторыю аднаму фермеру з Крыкто, але той не даў яму скончыць i, ляпнуўшы па пузе, кiнуў проста ў твар: "До ўжо табе, хiтры шэльма, iдзi!" - i павярнуўся да старога спiнай.
Дзядзька Ашкорн збянтэжыўся ад нечаканасцi, i яго хваляванне яшчэ больш павялiчылася. Чаму гэта яго назвалi "хiтрым шэльмаю"?
Седзячы за сталом у шынку ў Журдэна, ён iзноў пачаў тлумачыць, як яно было.
Нейкi гандляр коньмi з Манцiвiлье крыкнуў:
- Ну ўжо, ну, стары круцель, ведаю я, што гэта была за вяровачка!
Ашкорн прамармытаў:
- Але яго ж знайшлi, пулярэс гэты.
Але той не сцiхаў:
- Маўчы ўжо, дзядзька! Адзiн знайшоў - адзiн аддаў, i шыта-крыта, камар носу не падаткне.
У селянiна ажно заняло дых. Нарэшце ён сцямiў. Яго абвiнавачвалi ў тым, што ён аддаў пулярэс свайму прыяцелю-хаўруснiку, каб той занёс яго ў мэрыю.
Ён пачаў быў пярэчыць, але за сталом усе толькi зарагаталi.
Стары так i не здолеў даесцi свой абед i пайшоў. У спiну яму ляцелi кпiны.
Ён вярнуўся дахаты, разгублены i прысаромлены, задыхаючыся ад абурэння i гневу, i больш за ўсё прыгнечаны тым, што, як i ўсякi хiтры нармандзец, ён сапраўды быў здольны зрабiць тое, у чым яго абвiнавачвалi, i пасля б нават выхваляўся, якую добрую ён выкiнуў штуку. Падсвядома ён разумеў, што даказаць сваю невiнаватасць яму не ўдасца - яго ашуканства было ўсiм добра вядомае. I несправядлiвасць такога падазрэння кроiла яму сэрца.
Ён iзноў пачаў расказваць сваю гiсторыю i з кожным днём падаўжаў апавяданне. Кожны раз ён дадаваў да яго новыя запэўненнi, прыводзiў усё больш рашучыя довады, бажыўся ўсiм святым, што толькi мог прыдумаць за тыя доўгiя гадзiны самоты, калi ўсе яго думкi былi заняты адно гэтай гiсторыяй з вяроўкай. Але чым больш складаныя рабiлiся яго апраўданнi, чым больш тонкiя ён высоўваў доказы, тым менш яму верылi.
- Усе гэтыя ашуканцы так выкручваюцца, - казалi ў яго за спiнай.
Ён гэта адчуваў, нерваваўся i нясiлеў ад марных намаганняў.
Стары чаўрэў на вачах.
Каб пацешыцца, жартаўнiкi прасiлi яго цяпер расказваць "пра вяровачку", як просяць салдата расказаць пра бiтву, у якой ён удзельнiчаў. Яго ўжо кволыя душэўныя сiлы слабелi.
У канцы снежня дзядзька Ашкорн злёг. Ён памёр першымi днямi студзеня. I ў перадсмяротным трызненнi, нiбы ўсё яшчэ стараючыся давесцi сваю невiнаватасць, ён паўтараў:
- Вяровачка... вяровачка... вось, глядзiце, вось яна, пане мэр.
- Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) - Альбер Камю - Проза
- Панi Парыс (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Вечар (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Шалёная (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Знак (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Пасаг (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Дзядзька Мiлон (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Жулi Рамэн (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Тамтэй (на белорусском языке) - Мопассан Де - Проза
- Камiзэлька (на белорусском языке) - Болеслав Прус - Проза