Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Шамякін згадзіўся, толькі запытаўся:
— А якую-небудзь грамадскую нагрузку ў Саюзе маеш?
— Член групы народнага кантролю.
— Гэта добра.
Праз колькі часу чарнавы варыянт рэкамендацыі быў у маіх руках. Берагу яго як рэліквію: не ў кампартыі справа, — была яна і няма яе, а дарагая для мяне гэтая рэкамендацыя тым, што гэта яшчэ адно сведчанне таму, наколькі Іван Пятровіч Шамякін быў не толькі выдатным пісьменнікам, а і цудоўным чалавекам. Не магу не прывесці яе цалкам:
Рекомендация
Я, член КПСС с июня 1943 года, партбилет № 12098008, Шамякин Иван Петрович, главный редактор Белорусской советской энциклопедии, знаю тов. Мартиновича Александра Андреевича по совместной творческой и общественной работе в Союзе писателей Белоруссии с сентября 1972 года. Тов. Мартинович А. А. является сотрудником газеты «Літаратура і мастацтва», в настоящее время работает заведующим отделом информации. Активный, принципиальный, требовательный журналист, критик, постоянно выступающий со статьями по актуальным проблемам литературы и жизни. Тов. Мартинович принимает активное участие в общественной работе в редакции, Союзе писателей, в настоящее время является членом группы народного контроля Союза писателей. Повышает свою политическую и профессиональную подготовку, является слушателем университета марксизма-ленинизма Минского обкома партии, в котором занимается успешно.
Тов. Мартинович пользуется авторитетом в коллективе редакции и среди писателей. Иногда выступает слишком эмоционально, но считаю, что это проявление активности, желание сделать все в работе как можно лучше и больше.
Рекомендую принять Мартиновича Александра Андреевича в члены Коммунистической партии Советского Союза.
Подпись.
Забыўся сказаць, што разам са мной у партыю ўступаў і паэт Ш. Перад ім, у адрозненне ад мяне, адразу было запалена зялёнае святло. Адразу спрацаваў двайны стандарт. Хоць, здаецца, на той час гэты тэрмін і не атрымаў распаўсюджання, ды справа не ў тэрміне, а ў сутнасці.
Нават у той дзень, калі прымалі нас кандыдатамі, давялося пахвалявацца. Яму адразу — зялёная вуліца, а мяне, як высветлілася, усё яшчэ «вывучаюць». Вось-вось павінна пачацца пасяджэнне бюро, а ўсё яшчэ невядома, як паставіцца да майго ўступлення першы сакратар праўлення СП БССР. Ягоны голас рашаючы. Чамусьці не старшыні творчага Саюза Максіма Танка, а менавіта яго. Відаць, больш сумленны і шчыры ленінец, чым Яўген Іванавіч, які ў былой Заходняй Беларусі быў адным з самых вядомых рэвалюцыянераў і, як вядома, нават у турмах сядзеў.
Чаканне зацягнулася. У мяне ўжо нават з’явілася адчуванне, што дарэмна ўвязаўся ва ўсю гэтую авантуру. Магчыма, і грубавата гучыць такое сцвярджэнне, але ж атрымліваецца, што да апошняга моманту чакаю для сябе нейкую паблажку. Спадзяюся, што добры дзядзька ў асобе першага сакратара праўлення ўсё ж уважыць мяне, дасць дабро на ўступленне ў партыю. Можа, і авансам у ягоным разуменні. Інакш, чаму так доўга сумняваецца, ці заслугоўваю я таго, каб быць камуністам. Гэтае чаканне паступова пачало мяне злаваць, хоць і стараўся выгляду не паказваць, але ў душы ўсё мацнела жаданне рэзка падняцца і пайсці. Даводзілася апошнім намаганнем волі стрымліваць сабе. Разумеў, што падобны ўчынак можа мець для мяне непрыемнасці.
Нарэшце, у кабінет заходзяць мой галоўны рэдактар В. і той самы Нічыпар, якога перад гэтым В. папрасіў падтрымаць маю кандыдатуру. Цяпер яны ўдвух ўгаворвалі першага сакратара праўлення, у якога і затрымаліся. Нічыпар захоўвае на твары строгасць, а галоўны рэдактар «ЛіМа» падміргвае мне, даючы зразумець, што ўсё ў парадку.
Адразу ж пачалося пасяджэнне бюро. Нічога адметнага на ім не было, усё ішло па загадзя вызначаным плане. Адзначалі мае заслугі перад журналістыкай і літаратурай, задавалі нейкія пытанні. Я на іх адказваў. Рашэнне бюро, як і трэба было чакаць, стала станоўчым: прыняць кандыдатам у члены партыі. Мяне і паэта. Гэтае рашэнне пацвердзіла і бюро Партызанскага райкама партыі горада Мінска.
Наперадзе быў год, пасля якога кандыдатаў прымалі ў члены партыі. Зразумела, калі адпаведным чынам зарэкамендвалі сябе. Пра апошняе не думалася. Галоўнае было спраўна ўзносы плаціць. Яны ж у мяне былі немалыя, паколькі друкаваўся шмат у якіх перыядычных выданнях — як газетах, так і часопісах, выступаў па радыё. Таму партыйную казну папаўняў годна.
Калі што і трывожыла, хіба толькі тое, што надта ж прыдзірлівыя члены бюро райкама партыі. У першую чаргу старыя камуністы, якія часам задавалі бязглуздыя пытанні, на якія, тым не менш, трэба было даваць адказ. У гэтым упэўніўся, калі праходзіў кандыдатам. Ды, Бог з імі, тымі старымі камуністамі. Яны ж усё ж людзі добрыя. Што за пытанні яшчэ могуць прыдумаць? Хіба накшталт таго, які лозунг вісіць на будынку музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а які — на будынку, што абрамляе плошчу Перамогі ў Мінску. Лозунгі гэтыя сапраўды амаль падобныя, можна і заблытацца. Ды, паколькі пра гэта пытаюцца некалькі гадоў запар, то перад пасяджэннем бюро лёгка запомніць, каб падстрахавацца, а ў астатнім...
Хто стане цяпер асабліва прыдзірацца. Краіна бурліць — мітынгі, на якіх кляймяць камуністаў, гучыць незадаволенасць нізкай зарплатай. Дайшло да таго, што ўжо назіраюцца не толькі выхады з партыі. Сёй-той дзейнічае і больш радыкальна, спальваючы свой партыйны білет. Паэт жа, які разам са мной стаў кандыдатам, паступіў абачлівей — адмовіўся з кандыдата пераходзіць у члены КПСС. У рэшце рэшт гэта ягоная справа. Я ж сам сабе даў слова не адступаць ад рашэння, якое прыняў, калі падаваў заяву аб уступленні ў рады КПСС. Тым самым збіраўся даказаць, што ў мяне наконт гэтага ёсць свая думка і ніякія павевы часу не могуць прымусіць мяне змяніць яе.
Нарэшце ад сакратара партарганізацыі даведаўся, што вызначаны дзень пасяджэння бюро, на якім мяне будуць прымаць з кандыдатаў у члены КПСС. Як і патрабуецца па статуце, пішу адпаведную заяву. Але, ведаючы, што Нічыпар прадузята ставіцца да мяне, захацелася паказытаць яму нервы. Знарок пішу не па-беларуску, як гэта рабіў, калі падаваў першую заяву, а па-руску. Здагадваючыся, што гэта выкліча ў яго нервозную рэакцыю. Так і атрымалася. Не паспелі на пасяджэнні бюро дачытаць да канца маю заяву, як ён абурыўся:
— Чаму не па-беларуску напісана?
— Па-мойму, — стараюся адказваць як мага спакайней, — асаблівай розніцы няма. — Першы раз заяву пісаў па-беларуску, цяпер па-руску.
Не здагадваюся, што тым самым, падліваю алею ў агонь.
— Калі няма розніцы, то і пішыце па-беларуску, — Нічыпар пачынае ўзбуджана гаварыць аб любві да роднай мовы.
З такім запалам гаворыць, што, слухаючы яго, можна падумаць, быццам я беларускую мову не люблю. Іншыя члены бюро здагадваюцца: па-руску я напісаў наўмысна. Сёй-той хутчэй за ўсё баіцца, каб я ўвогуле не перадумаў уступаць у партыю. Аднак спробы супакоіць Нічыпара, запэўніванні яго ў тым, што ў дадзеным выпадку гэта не істотна, на якой мове пісаць, нічога не даюць. Да яго так і не даходзіць, што не трэба абвастраць сітуацыю. Чалавек не разумее гэтага, дый і разумець не хоча. Старая закваска, нічога не скажаш: хоць і правільна гаворыць, але дзейнічае па-лабавому.
Дарэчы, многія на той час былі перакананы, што менавіта толькі пры Нічыпары «ЛіМ» з’яўляўся «сапраўдным». Галоўныя рэдактары, якія працавалі следам за ім, маўляў, заніжалі планку патрабавальнасці. Я ніколі з падобнымі меркаваннямі не згаджаўся. Спецыяльна знаёміўся з падшыўкамі газеты за некалькі гадоў ягонага рэдактарства. Не ў сувязі са сваім уступленнем у партыю. Задоўга да гэтага рабіў, калі мяне абуралі несправядлівыя наскокі на Жычку. Нічога такога асаблівага, няма асабліва чым захапляцца.
Ды гэта, як кажуць, да слова. Зразумела, перавялі мяне на тым партбюро з кандыдатаў у члены партыі. Без складанасцей прайшоў і на бюро райкама партыі. Партыйны ж білет вырашылі ўручыць ва ўрачыстай абстаноўцы на адным з партсходаў, на якім прысутнічаў сакратар ЦК КПБ Аркадзь Русецкі. Аркадзь Уладзіміравіч тады курыраваў пытанні ідэалогіі.
Сеў у зале я поруч з Алесем Пісьмянковым, як гэта рабілі часта, калі яму не трэба было займаць месца ў прэзідыуме. Але «ганаровым» ён стаў пазней, калі выбралі намеснікам старшыні праўлення СП БССР (сакратароў на некаторы час чамусьці «памянялі» на намеснікаў). Бадай, на тым сходзе абмяркоўвалася нешта не вельмі істотнае, бо нічога не запомнілася. Дый мы з Алесем не надта ўслухоўваліся, што прамаўляў той ці іншы выступаючы.
Сядзім сабе, размаўляем, жартуем. Часам робім гэта нават празмерна гучна. Так, што дзве работніцы Партызанскага райкама партыі, якія сядзелі наперадзе нас, не вытрымалі, павярнуліся, зрабілі заўвагу.
Ды што нам іхнія заўвагі! Ззаду ж за намі сядзіць сам Русецкі і да ўсяго ставіцца спакойна. Ён жа перад пачаткам сходу, задаволены тым, што я ў апошні момант не адмовіўся ад уступлення ў партыю, сказаў, што, калі з’явіцца якая-небудзь неабходнасць, то магу прама звяртцца да яго. Гэтай навіной я, безумоўна, падзяліўся з Пісьмянковым. Таму ён і прапусціў заўвагу райкамавак міма вушэй. Больш за тое, вырваўшы з блакнота лісток паперы, пачынаў на ім штосьці старанна пісаць.
- Психотерапевтическая сказка про кенгуру для тревожной мамы, которая боится отпустить детей и излишне беспокоится за них - Алё Алё - Героическая фантастика / Эротика, Секс / Прочее
- Императоры - Георгий Чулков - Прочее
- Сказочные истории - Михаил Константинович Зарубин - Прочее
- Жизнь длинною в сон - Ангелина Астафьева - Прочее
- Волков. Маскарад - Валерий Пылаев - Исторический детектив / Прочее
- Мой лорд - Мария Кущиди - Короткие любовные романы / Прочее
- Яйцеклетка - Алексей Владимирович Бочаров - Прочее
- Превращение (сборник) - Кафка Франц - Прочее
- Драконий жрец - Валерий Новицкий - Героическая фантастика / Прочее / Прочие приключения
- Сильнодействующее лекарство - Артур Хейли - Прочее