Шрифт:
Интервал:
Закладка:
— Прабачце, а вы ўсё апранулі?
Ц. ажно ўздрыгнуў, сабраўся абурыцца ад такой бестактоўнай, як яму падалося, цікаўнасці. А мужчына між тым працягвае:
— Вы на ногі свае паглядзіце...
— На ногі? — здзівіўся Ц., — а што, па вашаму, з мамі нагамі?
— З нагамі то нічога, — мужчына дазволіў сабе ўсміхнуцца, — але вы забыліся.... — Ён засмяўся, не ведаючы, ці трэба гаварыць усю праўду, аднак усё ж адважыўся: — Прабачце, даражэнькі, але вы штаны забыліся надзець.
Зірнуў Ц. уніз і...
Сапраўды, без штаноў стаіць. У адных кальсонах і, зразумела, у чаравіках і паліто. А штаноў... Штаны то не надзеў.
— Гэта ж спяшаўся, — сказаў ён, апраўдваючыся. — Вялікі дзякуй вам, вялікі дзякуй, — і паспяшаўся дамоў.
Паколькі Ц. чалавек быў знакаміты і аўтарытэтны, то яму з рознай нагоды нярэдка званілі і з ЦК КПБ. Так было і гэтым разам. Аднак да тэлефона падышоў не сам Ц., а ягоны малалетні ўнук. На просьбу паклікаць дзядулю, ён адказаў:
— Дзядуля заняты, — і, як добра выхаваны хлопчык, дадаў: — Ператэлефануйце, калі ласка, праз хвілін дзесяць.
Праходзяць гэтыя хвілін дзесяць, у кватэры Ц. зноў раздаецца тэлефонны званок. Як мае быць, зноў трубку здымае ягоны ўнук. І гэтаксама, як дагэтуль, праяўляе ветлівасць:
— Дзядуля ўсё яшчэ заняты. Калі няцяжка, патэлефануйце яшчэ праз хвілін дзесяць.
Праз дзесяць, дык праз дзесяць. Іншага выйсця няма, але і трэцім разам не ўдалося даклікацца Ц. Тады той, хто настойліва дабіваўся размовы з ім, не вытрымаў, пацікавіўся:
— А чым гэта твой дзядуля так доўга заняты?
— Як чым? — здзівіўся ўнук.— Ён у туалеце сядзіць.
Яшчэ праз некалькі хвілін давялося здзіўляцца ўжо самому Ц. Унук, калі дзед нарэшце выйшаў з туалета, паведаміў, што яму званілі з ЦК. Аднак не прызнаўся, што раскрыў «сакрэт» такой доўгай ягонай адсутнасці. Дый, хутчэй за ўсё, з-за свайго малалецтва ў гэтым не ўбачыў нічога незвычайнага. А тут якраз зноў зазваніў тэлефон. Ц. узяў трубку, а ў ёй голас работніка ЦК, з якім ён быў у добрых, зусім не афіцыйных адносінах. Можна ўявіць сабе становішча Ц., калі той, паздароўкаўшыся з ім, засмяяўшыся, а потым запытаўся:
— Са стулам у вас хоць усё ў парадку?
Прыехаў Ц. неяк па справах у Маладзечна. Паколькі гэты ягоны прыезд быў загадзя агавораны, то ён па прыбыцці адразу накіраваўся да першага сакратара райкама партыі. У прыёмнай сакратарка, пазнаўшы Ц., абрадавалася:
— Чакаем вас, чакаем, — яна замітусілася. — Іван Васільевіч, хоць і заняты, але сказаў, каб адразу заходзілі да яго.
— Магу крыху і пачакаць, — сціпла адказаў Ц.
— Што вы, якое чаканне, — з гэтымі словамі яна адчыніла дзверы ў кабінет першага сакратара: — Калі ласка...
Увайшоў Ц. у кабінет, а там, апроч Івана Васільевіча, знаходзіцца яшчэ невядомы мужчына, па выглядзе якога відаць, што ў яго нейкія непрыемнасці. Першы сакратар падняўся з крэсла, ці не подбегам накіраваўся да Ц. Паздароўкаўшыся, ён запытаўся:
— Вы не супраць, калі ў вашай прысутнасці завяршу гэтую няпростую размову? — ён паказаў у бок мужчыны з самотным выглядам.
— А што за размова? — пацікавіўся Ц. у першага сакратара.
— Дадумаўся партыйны білет згубіць, — ён паглядзеў на мужчыну так сурова, што той ажно ўціснуў галаву ў плечы.
— Можа, яшчэ знойдзецца, — ціха прамовіў віноўнік.
— Зной-дзе-цца, — перадражніў яго першы сакратар. — Галавой трэба было думаць. Дый піць меней.
Ц., які і сам быў не супраць узяць чарку, асабліва яму падабаўся партвейн, таму па аналогіі з ім ён усё віно назваў «парційнае», пры апошніх словах сакратара ўздрыгнуў.
— Усё павінна быць у меру, — прагучала з ягоных вуснаў.
— Вось, бачыш, — развіў ягоную думку далей Іван Васільевіч, — разумна трэба піць, а ты нажраўся, — ён пагардліва паглядзеў на віноўніка. — А яшчэ перадавы механізатар...
Не сказаць, каб Ц. гэты выхаваўчы працэс асабліва падабаўся, але нічога не заставалася, як рабіць выгляд, што і ён неабыякавы да таго, што адбываецца. Таму і згадзіўся з сакратаром:
— Сапраўды, нягожа перадавому механізатару так паступаць.
— Вось бачыш, — узрадаваўся сакратар райкама партыі, — не да твару перадавіку губляць партыйны білет. І, увогуле, які гэта камуніст, калі губляе свой галоўны дакумент. Вы таксама, мабыць, такой думкі? — звярнуўся ён да Ц., чакаючы ўзамаразумення.
— Праўду кажаце, — згадзіўся Ц.
— Чуў? — запытаўся першы сакратар райкама ў механізатара.
— Хіба я глухі? — пацвердзіў той. — Кажу вам, выпраўлюся.
Пасля гэтага сакратар вырашыў выкарыстаць яшчэ адзін выхаваўчы аргумент, які, як здавалася яму, мусіць мець асаблівае ўздзеянне на віноўніка.
— Ты можаш уявіць сабе, каб народны артыст СССР Ц. згубіў партыйны білет?
Механізатар задумаўся, як бы лепей адказаць, але Ц. апярэдзіў яго.
— Ніколі не згублю, — на адным дыханні выпаліў ён і ўсміхнуўся: — Бо яго ў мяне няма.
Запанавала нямая сцэна.
Першы сакратар райкама партыі ад здзіўлення ўтаропіўся ў Ц., не ведаючы, як зрэагаваць на пачутае.
Перадавы механізатар, нарэшце, дазволіў сабе непрыкметна ўсміхнуцца.
Ц. ж, які ніколі не з’яўляўся членам Камуністычнай партыі, разумеў, што пасля гэтага размова, якая паспела надакучыць яму, скончыцца.
Маўчанне парушыў першы сакратар райкама партыі.
— Можаш ісці, — сказаў ён перадавому механізатару.
Калі ж той памкнуўся да выхаду, дадаў:
— Не знойдзецца білет, будзем дублікат выдаваць, — і цяжка ўздыхнуў: — Нарабіў ты мне клопатаў.
Ц. хацелася сказаць: «Не прымалі б гэтага перадавіка ў партыю, то і клопатаў не мелі б», але прамаўчаў. Чалавеку ж і так дасталося.
Мяне, у адрозненне ад гэтага механізатара, ніхто прымаць у партыю не спяшаўся. Таму, нягледзячы на шмат якія прыгоды, губляць партыйны білет, якога ў мне не было, не даводзілася. Затое не пашанцавала з пашпартам.
Трэба ж так здарыцца, што ён у мяне прапаў акурат тады, калі ў Мінску масава пачалі прапісваць усіх жадаючых. Пайшлі на гэта з-за таго, што паўстала пытанне аб будаўніцтве метро. Дазвол жа на гэта можна было атрымаць толькі ў Маскве. Там жа яго давалі толькі тым гарадам, у якіх колькасць насельніцтва перавысіць мільён чалавек. Таму і пачала ў Мінску спешна праводзіцца суцэльная прапіска. Дастаткова было толькі знайсці таго, хто згодзен прапісаць у сябе. Якая плошча будзе пры гэтым на аднаго чалавека, увагі не звярталі.
Паколькі я не быў прапісаны, то з’явілася магчымасць жыць у сталіцы не на птушыных правах. Знайшліся і знаёмыя, гатовыя прапісаць мяне ў сябе.
Аднак трэба ж так здарыцца, што акурат у гэты момант, калі «звезда пленительная счастья» гатова была вось-вось запаліцца на даляглядзе майго жыцця, з жахам даведаўся, што пашпарт знік. Спачатку падумаў, што, магчыма, ён дзе-небудзь заваліўся сярод папер і праз колькі дзён удасца знайсці яго. Аднак спадзяванні аказаліся марнымі.
Дый хутка ўпэўніўся, што шукаць больш няма сэнсу. Успомніў, што за некалькі дзён да прапажы мой сябар, з якім разам кватараваў, на падпітку згроб усё, што ляжала на стале, у тым ліку і паперы, а потым выкінуў у сметніцу. Тады я не надаў гэтаму вялікага значэння, а цяпер....
Трэба было тэрмінова атрымліваць новы пашпарт. Але аказалася, што не так усё і проста. Калі пайшоў у аддзяленне міліцыі раёна, на тэрыторыі якога тады пражываў, са мной і гаварыць не сталі: ты ў нас не прапісаны, звяртайся па адрасе сваёй ранейшай прапіскі. Апошні раз я прапісваўся толькі ў Драгічыне. Потым прызвалі ў армію, а пасля звальнення ў запас працаваў у Капылі, Слуцку, так і не прапісваючыся. Атрымлівалася, што трэба звяртацца ў Драгічын.
Я, праўда, пайшоў іншым шляхам. Пра тое, у якім становішчы апынуўся, напісаў у рэдакцыю маскоўскага часопіса «Человек и закон», рэдакцыя якога рэгулярна давала розныя юрыдычныя кансультацыі. Адказ, на маё здзіўленне, прыйшоў вельмі хутка. Самае галоўнае, абнадзейваючае для мяне: пашпарт мне павінны былі выдаць усё-такі ў Мінску. Зноў пайшоў у аддзяленне міліцыі, паказаў адказ з Масквы, але там настойвалі на сваім. Маўляў, у рэдакцыі «Человека и закона» памыляюцца. І нават паказалі мне нейкі дакумент, паводле якога я ўсё ж мусіў звяртацца ў горад, дзе быў раней прапісаны. Значыць, у міліцыю Драгічына. Кола замкнулася.
Шмат хто са знаёмых, дзякуючы прапісному паслабленню, пачаў ужо жыць у Мінску на законных правах, а я ніяк не мог знайсці выйсце са складанага становішча, у якое нечакана патрапіў. Ніхто не хацеў ісці мне насустрач. І наўрад ці чаго б дабіўся, калі б не расказаў пра свае блуканні па пакутах свайму колішняму рэдактару. Адбылося гэта ў час аднаго з маіх прыездаў у горад, дзе пачыналася мая прафесійная біяграфія.
Як і мае быць, зайшоў у рэдакцыю. Пасядзелі з Віктарам Антонавічам, пагаварылі. Здавалася б, настрой мусіць узняцца, а ён у мяне, як кажуць, на нулі. Гэта не прайшло незаўважным ад Каваленкі.
— Непрыемнасці нейкія ў цябе? — запытаўся ён.
Я і расказаў яму, у чым прычына такога майго гнятлівага настрою.
- Психотерапевтическая сказка про кенгуру для тревожной мамы, которая боится отпустить детей и излишне беспокоится за них - Алё Алё - Героическая фантастика / Эротика, Секс / Прочее
- Императоры - Георгий Чулков - Прочее
- Сказочные истории - Михаил Константинович Зарубин - Прочее
- Жизнь длинною в сон - Ангелина Астафьева - Прочее
- Волков. Маскарад - Валерий Пылаев - Исторический детектив / Прочее
- Мой лорд - Мария Кущиди - Короткие любовные романы / Прочее
- Яйцеклетка - Алексей Владимирович Бочаров - Прочее
- Превращение (сборник) - Кафка Франц - Прочее
- Драконий жрец - Валерий Новицкий - Героическая фантастика / Прочее / Прочие приключения
- Сильнодействующее лекарство - Артур Хейли - Прочее