Неспакойны гарадок (на белорусском языке) - Алесь Стахович
- Дата:22.05.2024
- Категория: Проза / Русская классическая проза
- Название: Неспакойны гарадок (на белорусском языке)
- Автор: Алесь Стахович
- Просмотров:0
- Комментариев:0
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Стахович Алесь
Неспакойны гарадок (на белорусском языке)
Алесь Стаховiч
Неспакойны гарадок
Бясследнае знiкненне двух фашысцкiх бургамiстраў з гэтага невялiкага, напалову разбуранага беларускага гарадка выклiкала сярод жыхароў нямала гаворкi. Розныя чуткi хадзiлi па хатах, але дакладна нiхто не ведаў, як гэта ўсё было.
Пра першага бургамiстра, якога прывезлi аднекуль фашысты на другi дзень акупацыi, больш за ўсё гаварылi, што нiбыта ён кожны дзень атрымлiваў шмат пiсем ад невядомых яму асоб. У гэтых пiсьмах не ставiлiся нiякiя подпiсы, але выразна пiсалася: "Калi ты, падлюга, i далей будзеш служыць фашысцкай поганi, - не хадзiць табе па зямлi нашай". Быццам з гэтае прычыны ён нават у сваiм пакоi заўсёды трымцеў, як асiнавы лiст. Уварвецца ў горад парывiсты вецер, вiхрам уздыме, закруцiць снежныя слупы, пранясецца цераз руiны i папялiшчы, шаргане па шкле, а бургамiстр у момант ускаквае з крэсла, з кутка ў куток лётае па пакоi, прыглядаецца ў акно, прыслухоўваецца... I ў сумных посвiстах ветру чуецца яму хаўтурная мелодыя. Пасля таго як атрымаў пiсьмо ад партызанаў, ён цэлыя суткi не мог нi спаць, нi есцi: кажуць, звёўся на нiтачку i, нарэшце, у смяротным жаху перад народнымi мсцiўцамi, цiшком ад гiтлераўскага камандавання кiнуў сваю пасаду i ўцёк з горада ў невядомым кiрунку.
Пра другога ж, усiм вядомага прайдзiсвета, сцвярджалi проста, што ён не мiнуў рук мясцовых партызанаў. Быццам аднойчы ўвечары, калi горад быў спавiты шэрым туманам, будынак бургамiстра акружыў атрад Купрыяна. Партызаны цiшком знялi вартавых, забралi зброю, а самога бургамiстра, пасля таго як ён падпiсаў нейкi важны дакумент, запхнулi ў мех, завязалi вяроўкай, сцягнулi па сходцах на двор i павезлi з сабою. А потым дзесьцi ў лесе правялi над iм суд народны.
Як бы там нi было, але фашысты пасля здарэння з другiм бургамiстрам не паказвалiся ў горад каля трох тыдняў. Вось толькi гэтай ранiцой маўклiвую цiшыню бязлюднай вулiцы прарэзаў прыкры сiгнал машыны. Па заснежаным бруку хутка прамчаўся бранявiк i спынiўся каля маленькага з абгарэлымi бярвеннямi домiка, у якiм жыў вядомы ў горадзе доктар. З'яўленне гiтлераўцаў на браневiку ля кватэры доктара вельмi занепакоiла жыхароў. Дзесяткi жаночых i дзiцячых твараў прылiплi да халодных шыбаў. Шырока раскрытымi вачыма глядзелi яны на доктараву хату, чакаючы, калi з кватэры выведуць Сямёна Iгнатыча i, наставiўшы на яго дулы аўтаматаў, павядуць па вулiцы.
А калi фашысты пасадзiлi доктара ў бранявiк, з вачэй у суседкi Хрысцiны пасыпалiся слёзы. Яна падышла да загнету, чапялой выкацiла з попелу некалькi вугалькоў, дзьмухнула на iх, запалiла лампаду i, нiбы па нябожчыку, пачала малiцца, прыгаварваючы:
- А даражэнькi ж ты наш, Сямён Iгнатыч!.. А вечная ж табе памяць! Акрамя ж дабра людзям, ты нiчога не рабiў болей... А каб жа iм заняло дух, каб паздыхалi яны, акаянныя!..
Якое ж расчараванне апанавала жыхароў, калi на другi дзень па ўсiм горадзе, на ўцалелых ад бомбаў i пажарышчаў дамак, былi расклеены аб'явы: "Аб'яўляю прыём на службу ў якасцi палiцэйскiх i чыноўнiкаў управы. Звяртацца з вуснымi i пiсьмовымi заявамi асабiста да мяне з 11 гадзiн ранiцы да 6 гадзiн вечара. Бургамiстр горада С.I.Баравiкоў".
- Няўжо гэта ён?
- Наш?
- Доктар?
- Не можа быць...
- Здрадзiў?
- Прадаўся!
- Ох, шкура. Нягоднiк!..
I той, хто яшчэ некалькi гадзiн таму назад насiў у сваiм сэрцы смутак, хто аплакваў усiмi паважанага чалавека, цяпер гарэў нянавiсцю да яго.
- Я пайду! Я прабяруся!.. Няхай мяне скалечаць, заб'юць, але ж я плюну яму ў твар, не дам яму жыцця. Ён зняважыў нас, ён прадаў сваю шкуру!.. - кiнуўшы вядро ля калодзежа, не сунiмалася абураная Хрысцiна.
Тым часам Сямён Iгнатавiч сядзеў у крэсле бургамiстра. Перад iм, на вялiкiм стале, у сiнiх вокладках ляжаць акуратна падшытыя паперы. Ён перагортвае старонкi, уважлiва перачытвае кожны радок, i яго твар то робiцца сумным, то з-пад кароткiх з рэдкай сiвiзной вусоў раптам успыхвае задаволеная ўсмешка. Вось ён зноў чытае адбiтак апошняга данясення бургамiстра i сам здзiўляецца, як гэта ўсё атрымалася, як гэта аперацыя ўдалася Купрыяну. А ў другiм, так званым прыёмным пакоi ля дзвярэй бургамiстравага кабiнета, зняўшы шапкi, чакаюць дазволу на ўваход тры асобы. Яны стаяць моўчкi i нават з нейкай падазронасцю пазiраюць адзiн на аднаго. Толькi той, што першым стаяў ля дзвярэй, часам бубнiў сабе пад нос:
- Ну, хто б гэта мог падумаць, што Сямён Iгнатавiч наш чалавек?..
- Заходзьце! - пачуўся голас з кабiнета.
Смуглявы чалавек цiхенька адчынiў дзверы i, нясмела прасунуўшы галаву, запытаў:
- Дазвольце, пан бургамiстр?
- Ну, ну, заходзьце!
Чалавек прасунуў у дзверы сваё тулава, зачынiў дзверы i, пакланiўшыся, падаў заяву.
- Дык гэта вы Дубiнiн?
- Так, пан бургамiстр, сам Дубiнiн, - матляючы галавой на танклявай, доўгай шыi, з годнасцю пацвердзiў увайшоўшы.
- Сядайце. Жадаеце працаваць у гарадской управе?
- Калi ваша ласка, з вялiкай прыемнасцю!
- А чым жа вы можаце пахвалiцца, каб пацвердзiць сваю адданасць фюрэру?
- О-о-о, пан бургамiстр, пахвалiцца мне ёсць чым! - i запалыя блудлiвыя вочы Дубiнiна пачалi бегаць пад абвiслымi, рыжымi брывамi.
- Ну, ну? - зацiкавiўся Сямён Iгнатыч.
- А памятаеце вы вялiкi пажар на iльнозаводзе? Гэта ж я ноччу падкраўся да яго, аблiў газаю i...
- Гэта вы спалiлi завод?
- Што вы так глядзiце на мяне, пан бургамiстр? Аж мне неяк дзiўна робiцца. Мабыць, не верыце?
- Не, не, мне проста цiкава. А яшчэ што?
- Ды цi пералiчыш усё? Вось справу з механiкам, што тады з Менска прыехаў, вы, здаецца, добра ведаеце: калi не памыляюся, вы рабiлi яму аперацыю? Дык гэта ж я падпiльнаваў яго ля дубняку i ўсадзiў яму нож у плечы. Дарэчы, сястра Купрыяна таксама не мiнула маiх рук...
- Сястра Купрыяна?.. - працяжна прамовiў Баравiкоў, i яго рука непрыкметна для самога памкнулася да важкага мармуравага прэса, але, схамянуўшыся, ён адвёў руку i праз зубы працадзiў: - Залiчваю вас на службу. - I памаўчаўшы, дадаў: - Будзеце ў мяне старшым палiцэйскiм. Падшукаеце яшчэ некалькi асоб з вашых хаўруснiкаў i падайце мне на зацвярджэнне.
- Добра.
- Заўтра ж ранiцой, вось вам запiска, адправiцеся ў штаб гарнiзона i прывезяце чатыры кулямёты, дзесяць аўтаматаў i тры скрынкi гранат, бо спакою тут нам, як вiдаць па ўсiм, не будзе.
- Усё будзе зроблена, пан бургамiстр, - падхапiўшыся з крэсла, сказаў Дубiнiн i, развiтаўшыся, накiраваўся да выхада.
У кабiнет увайшоў шчуплы, прыземiсты чалавек з гладка прылiзанымi чорнымi валасамi.
- Я сын Зарэмбы, - падаючы руку Баравiкову, адрэкамендаваўся ён. - Вы, канечне, не ведаеце... Мой бацька да рэвалюцыi меў свой маёнтак на Палессi, а я вось некалькi год пымушаны быў картатэтчыкам капцець у райсаюзе...
- Та-а-ак... Ну што ж, ранiцой прыходзьце на працу.
- Вельмi ўдзячны вам, пан бургамiстр.
- Паклiчце, калi ласка, хто там яшчэ?
- Адзiн застаўся, болей нiкога няма.
- Ну, заходзьце. А-а-а, Андрэй, i ты тут? Таксама з заявай?
- Ага.
Баравiкоў добра ведаў Андрэя Гушчу. Калi працаваў у бальнiцы, яму не раз даводзiлася мець справу з гэтым хлопцам. То Андрэя дзесьцi вывалакуць з канавы i ўсяго запэцканага ў гразь прывязуць беспрытомнага, каб выцверазiць; то сам часам прывалачэцца з шрамамi ды гузакамi на твары. Таму Сямён Iгнатавiч не лiчыў патрэбным весцi з iм доўгiх размоў i адразу залiчыў яго ў штат гарадской управы.
Позна ўвечары сакратар пазванiў па тэлефоне.
- Да вас, пан бургамiстр, просiцца зайсцi нейкi стары. Ён кажа: вы яго самi выклiкалi яшчэ апаўднi, але ён спазнiўся.
- Прапусцiць! - сказаў Сямён Iгнатыч.
У дзвярах бургамiстравага кабiнета з'явiўся шыракаплечы барадаты стары.
- Ну, як адчуваеш сябе, пан бургамiстр? - зашчапiўшы дзверы, iранiчна запытаў Купрыян i засмяяўся.
- Ану цябе, упхнуў ты мяне сюды...
- Выбачай, Сямён Iгнатавiч, калi я ў гэтым кабiнеце прымушаў таго прайдзiсвета падпiсваць данясенне, я не ведаў яшчэ, цi прызначаць цябе фашысты бургамiстрам. Там проста гаварылася, што ты найбольш прыязны i нямецкае камандаванне можа мець цябе на ўвазе.
- Яшчэ, чаго добрага, бабы падпiльнуюць ноччу, i тады ўспамiнай, як звалi... Вунь Хрысцiна даўно ўжо рукавы закасвае: я, кажа, растрыбушу яго, усе вантробы павыварочваю акаяннаму... Табе смешна, а мне i за дзверы не выйсцi.
- А ты, мiж iншым, не цягайся асаблiва... - параiў Купрыян.
- Ну i барада ў цябе, каб ты скiс, цi не з конскай грывы?
- Гэта ж дзяўчаты нашы падабралi недзе ў клубе, з драмгуртка, кажуць.
- Сапраўдны стары. Нiякай фальшы. Ну, хто б мог сказаць, што табе 35 год, што гэта той самы сакратар заводскага парткама...
- Ты, браце, цiшэй, а то яшчэ падслухае выжла, - перабiў Купрыян, азiраючыся на дзверы.
- I сапраўды! - схамянуўся Сямён Iгнатыч.
- Значыць, ты ўжо ўлiчыў каго трэба?
- Я даручыў яшчэ Дубiнiну, можа ён яшчэ каго дасць. Праўда, iх нямнога, адзiнкi, аднак павыпаўзалi... Аднаму я ўжо ледзь па чэрапе не стукнуў вось гэтым прэсам, да таго ж ён абурыў мяне, акаянны...
- Ты, браце, асцярожна, а то ўсю музыку сапсуеш. Як са зброяй?
- Заўтрашнi дзень (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - Масей Седнев - Русская классическая проза
- Прысуд валадара (на белорусском языке) - Алесь Аркуш - Русская классическая проза
- Маё дзела цялячае (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Вераснёвыя ночы (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Пераправа (на белорусском языке) - Николай Лупсеков - Русская классическая проза
- Незагойная рана (на белорусском языке) - Василь Быков - Русская классическая проза
- Янка з Падлесся (на белорусском языке) - Сымон Хурсик - Русская классическая проза
- Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке) - Алексей Толстой - Русская классическая проза
- Залаты прамень (на белорусском языке) - Якуб Колас - Русская классическая проза