Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Раўнівай ты была не раз!
Я ахінаю цела цёпла.
Мы пакідаем мноства слоў.
Так, не заўсёды нам салодка,
Але жыве ў нас любоў!
05.2018
*****
Хопіць пытаць пра мае справы,
Чаго дамогся я за гэты час.
Ты не хвалі свае ўзнагароды,
Свой прыгажэйшы і цудоўны лад.
Бо перад намі розныя шляхі:
Умовы для жыцця, здароўе.
Розныя людзі, сваякі
І побач рознае надвор'е.
І ты чакаеш зноў адказу.
Чаму я не такі як ты?
Чаму не зразумела ўсё адразу?!
Мы розныя і вонкава, унутры!
12.2019
*****
Ты застаешся, мабыць так.
Але не цалкам, толькі ўспаміны.
На сам рэч, добрыя спыняюць жах
І я кранаю зараз гэтыя хвіліны.
Калі было нам вельмі добра,
Калі мы ўсміхаліся, падаючы ў снег.
Дзе заставаліся ўдвух, лагодна,
Спынялі пацалункам розны свет.
Як цудныя мы малявалі планы,
Дзе будучыня будзе прыгажэй.
Як дасягаем мэты, тыя мары,
Што зоркаю ляцяць хутчэй.
Хапае яшчэ ўспамінаў.
Каб мне казаць, як хораша.
Праводзіў час, які пакінуў,
Калі свяцілася мая яшчэ душа.
11.2019
*****
А хто мы ёсць, скажы мне брат?
Мы волаты сваёй Радзімы?
Ці баязліва сочым з хат,
Як ходзяць ворагі краіны?
Адказ у сэрцы, шнар на целе –
Мы абаронцы назаўжды!
У хатах не чакалі, не сядзелі –
Сціскалі мужна кулакі.
Мы ратавалі і ратуем, уратуем.
Свой дом, сваю сям'ю.
Традыцыі мы захаваем.
І мову, волю і зямлю!
І незалежнасць з нашым сцягам,
Каб без палоханых начэй.
Нашчадкі жылі добрым часам,
Не мелі стомленых вачэй.
05.2020
*****
Сваю ўсмешку мне дары.
Яшчэ, яшчэ, цябе прашу!
Хай квітнеюць мае сады,
У душы цябе адну нашу.
Хачу бачыць твае вочы,
Як блішчаць яны ў адказ.
Бавіць з табою ночы,
Пісаць працягнем сказ.
Мне падабаюцца твае абдымкі,
Твае ўчынкі моцна вабяць.
Момант робіць фотаздымкі,
Запаўняюць нашу памяць.
Заўсёды быць з табой
І не губляць любоў, каханне!
Заўсёды: ты мая, я твой!
І не ісьці на скрыжаванні.
Трымацца за цёплыя рукі
І адчуваць адзінасць, цяпло,
Чуць аднолькавыя грукі,
Як сэрца нас з табой вяло.
10.2017
*****
Вам спраў няма да маіх вершаў!
Я быццам бы адзін, сяджу ў куце
І толькі гэтай працай сябе цешыў,
Трымаючы аловак у руцэ!
Я словамі малюю сваю музу
І вызываю сэнс душы ў сябе.
І я сагрэты ёй, перажыву я сцюжу,
Пакуль няма пытанняў пра мяне.
Я не стамлюся ў апісаннях.
Таго, што выдае мой успамін.
Не шмат разоў я ў ваганнях,
Я разважаў, ці хопіць маіх сіл!?!
Дык вось! Пакуль ёсць момант, я пішу.
Не ведаючы, ці дойдуць мае вершы:
Да беларускіх жыхароў, але ж лічу,
Што паступова перайду я межы!
Пакіну гэты кут, але не музу я пакіну!
І ў падарожжах фармаваць радкі,
Не перастану, пакуль я не загіну.
І можа гэты шлях будзе такі!
Не буду адчуваць я адзіноту,
У гутарках пра творчасць майго набыцця!
Што не падобны на астатніх…да паэту,
Дадаць змаглі ж у момант веры і жыцця!
01.2019
*****
Кроплі грукаюць у вокны.
Патрабуюць прытуліць.
Каб я быў душою мокры,
Сумаваў…казаў: “Баліць!”
Паміж намі цемра шклоў.
Змог, каханне адпусціць.
Успаміны рвуцца зноў –
Дождж усё б'ецца і ляціць.
Адвярнуўся, не гляджу,
Як сцякаюць кроплі.
Не зламаць мяне ўжо.
Стаў я, новы – вольны!
10.2019
*****
Зараз адзін, іду па вуліцам знаёмым,
Але не тут сапраўдны мой жа дом!
Не адчуваю я сябе свабодным,
Не бачу светлых добрых дзён.
І сэнс губляю ў крузе маякоў.
Не ведаю, які з іх праўду свеціць.
Бо шмат хлусні, прытворства слоў,
Паўсюдна ў душу маю мецяць.
Раздражняе мяне гэты сцяг,
Што над будынкам развівае.
Ён для мяне нясе разлад.
Вярніце той, што надзею набывае!
Мой дом дзе подых волі!
Дзе развіццё ідзе для ўсіх!
Народ гуртуецца, у адзінай ролі.
Дзеля таго, каб добра жыць.
02.2019
- Гайдамаки. Наймичка. Музыкант. Близнецы. Художник (сборник) - Тарас Шевченко - Поэзия
- Явь тёмная - Никас Славич - Поэзия
- Стихи - Виктор Боков - Поэзия
- Шлюзы - Ксения Буржская - Поэзия
- Печали свет. О драконах и прочих фантомах - Виталия Сергеевна Новикова - Поэзия / Ужасы и Мистика / Фэнтези
- В душе не гаснет свет надежды - Жанна Федорова - Поэзия
- ДУРА - Александръ Дунаенко - Поэзия
- Стихотворения - Юрий Левитанский - Поэзия
- Графиня Сомерсет (СИ) - Оско Наталья - Поэзия
- Вползание в год змеи - Николай Михин - Поэзия