Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Адпраўляюцца яны ў чужое панство на хлебопашество і бяруць хлеба на тры дні. «Кагда вы тот хлеб з’ядзіце, вам сястра прынясець больш». А ім было ідці так, як бы цераз Горадзілоўскі лес. Сястра і гаворыць ім, што я не буду знаць, куда несці вам есці. Старшы брат гаворыць: «Мы будзем для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць7 , — па гэтай дарозе просто к нам прыдзеш». І яны пашлі і дарогу адзначылі; а ў том лесе быў глаўны змей і тые разгаворы слыхаў и переслаў дарогу ў свой дварец.
Як вышло тры дні, адпраўляецца яна к ным з абедом; пашла яна і прыходзіць просто ў змеіны дварец, пацерала8 пуць-дарогу і гаворыць: «Куды я зайшла?» Выходзіць к ёй сямігаловай змей і гаворыць: «Пайдзі, пайдзі сюда, умница! Я цябе даўно дажыдаў, я до цябе даўно дабіраўся; ну як ты харошага айца і мацяры, яны цябе трымалі9 пад бальшым надзором, і я не мог до цябе дабіцца. Я бы не сматреў, што ты простага роду, я бы табою не брезгаваў, даўно была бы мая… а уж цяпер іменно мая! Забывай айца і маць, бо ты уже іх відзець не будзеш; а ў мяне будзеш ты ўсем давольна».
Брацця яё пахали тры дні, і не стало ім піщы; яны бросілі пахаць і прыходзяць дамой і з вяликаю гразою к айцу і мацяры: «Адчаго вы не прыслалі піщы?» Айцец гаворыць, што вам сястра панесла такого-то дні. Яны гавораць к айцу: «Кагда ёй ужо няма, то і не будзе!» — «Я пайду, — сказаў адзін, — сваю сястру шукаць10 ; хоць жызнь сваю палажу, а пайду шукаць». Айцец гаворыць: «Не йдзі, сынок, бо сваю жызнь кончыш, а ёй ужо не увідзіш». А ён гаворыць: «Пайду!» І прыходзіць ён к гэтаму самаму змею і відзіць яну на дварэ. Яна яму гаворыць: «Зачім ты сюда прышоў? Ты сваю галаву паложыш. Я цяпер няшчасная, я цяпер не твая сястра, а ты не мой брат! Папалася я ў катаржны рукі». Брат гаворыць: «Пущай же я здзесь пагібну, абы11 я на цябе насматреўся». Яна яму гаворыць: «Пастой ты здзесь; а я пайду спрашу, што ён скажэ, што ты прышоў ў госці».
Прыходзіць яна к змею ў спальню: «Што бы ты, душенька, дзелаў, каб мой старшы брат ў госці прышоў?» Ён гаворыць: «За госця прыняў бы». Яна вышла і уводзіць яго ў горніцу; он устаёць із койкі сваей і зачаў годоваць12 яго, як добрый чалавек. «Ступай, жонка, прынясі жалезного бобу і жалезного хлеба… Ну, кушай, швагер!»13 Узяў яму у'резаў хлеба; ён узяў хлеба і зёрнушко бобу, падзяржаў і палажыў. Змей гаворыць: «Верно ты, швагер, сыт, бо ты гардзыш14 маім хлебом і солью. Пайдзем же цяпер пасмотрым: ці ты багачэ, ці я?»
І павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго ўсякого добра відімо і невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццаць цяпоў прыкован. «Ну что, швагер, ты багачэ ілі я?» Ён яму атвечаець: «У мяне того трэцяй долі няма, што ў швагра». — «Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку». І прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны. «Ці відзіш ты, швагре, тую калоду?» Ён яму гаворыць: «Віджу». — «Еслі ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой». А ён гаворыць: «Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю». — «Кагда ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку, салам’яному языку; а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!» І ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і павесіў на бельцы15 .
Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея. Яна яму гаворыць: «Ах, брат! Уб’ёць ён і цябе так, як першаго». — «Пущай уб’ёць, абы я з табою відзеўся!» — «Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ?» І прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаёць із сваей койкі: «Што скажэшь, жонка? Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо». — «Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў?» — «Што б я рабіў? За госця прыняў бы». Яна гаворыць: «Можэ прынялі б яго так, як першага?» — «Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца. Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму»,
Яна выходзіць на двор і гаворыць брату: «Пакорно абхадзісь!» — «Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба». Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу. «Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, а прынесі больш». А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць: «Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу». — «Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я?» І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо!16 . Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована. Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма. «Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!» І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць: «Відзішь ты тую калоду? Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом». Швагер яму сказаў: «Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!» Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.
Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе. «Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў? Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць. Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!» — «Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю; а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весе'льшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет».
Пашла матка по' ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці». Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко. Яна думаець сабе: «Гэта дар божый!» Узяла яго і з’ела. З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет. Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі17 гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам: «Не сподзевайсе18 мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям». Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы. Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі: «Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно. Я, благадара бога, знаю больше іх. І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць? Чы я раждзён первый, чы паследній?» Яны гавораць: «Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній», — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было' два брата і сястра. «А гдзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць». Яны яму гавораць: «Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш? Хто нас да смерці даховаець?»19 Ён ім гаворыць: «Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць. Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу».
Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся. «Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць». Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры. Гаворыць ён айцу: «На' цябе гэта жалезо, несі до каваля20 і здзелай мне булаву сяміпудаву». Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!»21 Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава». Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву. Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому. Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм22 , і пущаець яну за аблакі. І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд23 заесць, бо я млад юноша…»
Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы. Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца: «Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе». Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам. Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў; а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай». Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.
Бяроць Пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты' і сястра. Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падае'ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат. «Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ». Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці». — «Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два». — «Ён раждзён без мяне».
- Русские народные сказы - Татьяна Анатольевна Томина - Древнерусская литература / Поэзия
- Скоморошины - Сборник - Древнерусская литература
- Богатыри времен великого князя Владимира по русским песням - Константин Аксаков - Древнерусская литература
- Слово о полку Игореве (3 варианта) - Неустановленный автор - Древнерусская литература
- Илья Муромец и дочь его - Славянский эпос - Древнерусская литература
- Святогор и тяга земная - Славянский эпос - Древнерусская литература
- Илья Муромец и Калин-царь - Славянский эпос - Древнерусская литература
- Вольга - Славянский эпос - Древнерусская литература
- Алёша Попович и сестра Петровичей - Славянский эпос - Древнерусская литература
- Вольга и Микула Селянинович - Славянский эпос - Древнерусская литература