Шрифт:
Интервал:
Закладка:
— Можа, да каго-небудзь зайшоў? — выказаў я меркаванне.
— Але ж мог бы патэлефанаваць?
— А калі вясёлая кампанія, то не да гэтага...
— Будзем класціся спаць, — сказаў паэт А.
— Будзем, — згадзіўся я, тым больш, што стрэлкі гадзінніка збіраліся паказаць поўнач.
Назаўтра паэт А. патэлефанаваў гадзін у восем раніцы.
— С. жывы, — радасна паведаміў ён.
— І дзе ж ён быў?
— Курыцу еў, — засмяяўся паэт А. — Сустрэнемся, то падрабязней пра ягоныя прыгоды раскажу.
Хоць вечарам я і адмовіўся ехаць да яго, празаік ад свайго жадання купіць курыцу не адмовіўся. Як і меркаваў, ён зайшоў на вуліцы Маскоўскай у магазін. Толькі ўзважыў птушку сваёй мары, як яго нечакана аклікнула нейкая жанчына.
— Прабачце, вы не С.? — запыталася яна.
— Ён самы, — адказаў празаік, сілячыся прыгадаць, дзе ж мог сустракацца з гэтай маладой жанчынай.
— Вы ж неяк у нашай бібліятэцы выступалі, — унесла яна яснасць. — Я ж вас і запрашала на сустрэчу.
— Успомніў, — паспяшаўся запэўніць яе празаік С., бо і сапраўды прыгадаў сваё не такое і даўняе выстуленне ў адной з мінскіх бібліятэк.
Пагаварылі пра тое-сёе. Жанчына сабралася развітвацца. Але празаік С., як галантны кавалер, запярэчыў:
— Не, я вас адну не адпушчу. Абавязкова правяду.
Жанчыне нічога не заставалася, як пагадзіцца. Што было далей, празаік С. помніў слаба. Адно запомнілася яму, што елі на кухні курыцу, купленую ім. Зразумела, падсмажаную гэтай жанчынай. І, здаецца, разам з імі смакаваў курыцу муж гэтай жанчыны, які з задавальненнем пазнаёміўся з вядомым маскоўскім пісьменнікам, а да ўсяго карэнным мінчанінам. Дабіраўся празаік С. дамоў на таксі, якое выклікала жанчына са сваім мужам.
Раніцой яму, канечне, было цяжка. Цяжка было і паэту А. Зразумела, не быў выключэннем і я. Аднак празаік С. і паэт А. знаходзіліся ў куды больш выгадным становішчы. Ні аднаму, ні другому не трэба было спяшацца на работу: празаік С. быў у гасцях, а паэт А. — на пенсіі. Я ж мусіў ісці на работу. Калі што і аблягчала маё становішча, дык толькі тое, што меў лішні раз сустрэцца, а галоўнае пагаварыць па душах з гэтымі цудоўнымі людзьмі і пісьменнікамі. А яшчэ ўпэўніўся, што памыляюцца тыя, хто курыцу не лічыць птушкай. Яна — як тая «птица завтрашнего дня», з’яўляецца марай любога пісьменніка, а не толькі паэта.
Нечаканыя інтэрв’ю, або Як стаць пісьменнікам
Самыя светлыя ўспаміны засталіся ў мяне пра народнага пісьменніка Беларусі Н. Я шмат пісаў пра ягоную творчасць, рэцэнзаваў яго кнігі — апошнім часам ці не ўсе. Чалавек на дзіва інтэлігентны, тактоўны, ён заўсёды быў са мной на «вы», але часам так і хацелася сказаць: «Што гэты вы ўсё выкаеце?» Ды баяўся, што можа пакрыўдзіцца, а то і няправільна зразумее, падумаўшы, што тым самым хачу нейкага больш блізкага, ці што, стаўлення да сябе. Аднак і так яно было такое, што лепшага і не трэба. Калі ж стаўленне добрае, то і можна разлічваць на дапамогу нават у тых выпадках, калі іншым такое прапаноўваць не адважышся.
Так адбылося і тады, калі рыхтаваўся чарговы пленум Саюза пісьменнікаў БССР. Ён быў, здаецца, прысвечаны пытанням нарыса і публіцыстыкі.
Н., яшчэ калі не быў народным пісьменнікам, працаваў у друку, пачынаючы з адной абласной газеты, потым у рэспубліканскай газеце «Звязда» і часопісе «Маладосць». Зразумела, напісаў нямала артыкулаў, нарысаў. То чаму б, вырашылі ў рэдакцыі «ЛіМа», не выказацца яму па гэтых пытаннях на старонках штотыднёвіка? Спыніліся на жанры інтэрв’ю, а ўзяць яго даручылі мне.
Паколькі Н. да ўсяго займаўся вялікай навукова-даследчыцкай працай, грамадскай дзейнасцю, займаў адказную пасаду ў Акадэміі навук Беларусі, то, зразумела, часу вольнага ў яго было няшмат. Але заданне ёсць заданне, яго трэба выконваць. Тэлефаную, тлумачу, што і да чаго. Як і трэба было чакаць, у адказ гучыць:
— Вельмі заняты.
— Але ж зразумейце, — настойваю я, — трэба.
— І сам разумею, што трэба,— гаворыць ён.
Па тым, як гэта было сказана, я адчуў, што ён катэгарычна ад інтэрв’ю не адмаўляецца. Таму вырашыў не адступаць.
— Ёсць адно выйсце, — кажу яму, — канечне, калі вы не супраць.
— І што вы прапаноўваеце? — зацікавіўся Н.
— Я задаю вам асноўныя пытанні.
— Па тэлефоне? — пачаў здагадвацца Н.
— Калі вы, канечне, — асцярожна развіваю сваю думку, — не супраць.
Пасля непрацяглага маўчання ў трубцы пачулася:
— А, можа, гэта і сапраўды выйсце?
Ён ці-то запытаўся, ці-то адказаў сцвярджальна. Я ўхапіўся за апошні варыянт:
— Ды лепш і не прыдумаеш!
— Ну, калі так, — ён засмяяўся, то задавайце гэтыя свае пытанні. Толькі, — Н. насцярожыўся, — а ці паспееце запісаць тое, што буду гаварыць?
— Не хвалюйцеся, — запэўніў яго.
Пытанні ў мяне, канечне, загадзя былі падрыхтаваны. Таму Н. засталося толькі адказваць. Гутарылі мы мінут дваццаць. А мо і болей, але, як мне падалося, асноўнае, што цікавіла мяне, удалося даведацца. Астатняе ж.
Пра астатняе ён і сам здагадваўся, таму, перш чым пакласці трубку, сказаў:
— Вы ж столькі пісалі пра мяне. Магчыма, з ранейшых матэрыялаў што-небудзь возьмеце.
— Канечне, — запэўніў я Н. — І абавязкова дам вам пачытаць.
На тым і развіталіся.
Часу ў мяне было мала. Таму адразу ўзяўся за падрыхтоўку інтэрв’ю. Тым не менш, гэта заняло некалькі дзён. Як і дамовіліся, тэлефаную Н. Узяла трубку ягоная жонка. Назваўшы сябе, прашу паклікаць яго да тэлефона.
— Няма дома, — адказала яна.
— А калі будзе?
— Праз два дні, — паведаміла яна і ўдакладніла. — Паехаў адпачываць у «Іслач».
Настрой у мяне адразу знік: давядзецца ехаць у Дом творчасці «Іслач». Але, як высветлілася, яна гатова прыйсці на выручку.
— У вас што-небудзь пільнае? — запыталася яна.
Расказваю, што і да чаго.
— Муж мой так добра ставіцца да вас, то не магу не дапамагчы вам.
— Няўжо? — не паверылася мне.
— А вы прачытайце гэтае інтэрв’ю мне па тэлефоне, — прапанавала яна.
Прапанова была нечаканай. Але адмовіцца не мог. Не хацелася пакрыў-
дзіць яе, але ў не меншай ступені не хацелася і ехаць у Іслач.
— Чытайце, — пачулася зноў у трубцы, і я пачаў чытаць.
Матэрыял вялікі, дзесьці старонак восем, бо я размахнуўся на цэлую паласу. На той жа час, калі камп’ютарнага набору і ў паміне не было, матэрыял размяшчалі шчыльна, то акурат і ўлазіла на паласу старонак восем, а калі без ілюстрацый, то і крыху болей. Чытаю, а ў трубцы маўчанне.
— Алё? — пытаюся.
— Ды слухаю, слухаю.
Так і даслухала жонка Н. моўчкі ўвесь матэрыял да канца, парушаючы гэтае маўчанне толькі тады, калі я праяўляў занепакоенасць.
— Цудоўна, — нарэшце сказала яна. — Можаце друкаваць.
— Вы так мяркуеце? — мне ўсё яшчэ не верылася, што ніякай праблемы з візіраваннем гэтага інтэрв’ю няма.
— Не хвалюйцеся, — запэўніла яна. — Муж мне давярае.
Гэта, зразумела, не першае інтэрв’ю, якое даводзілася мне браць у народнага пісьменніка Беларусі Н. Аднойчы мы размаўлялі ў ягоным кабінеце. Кабінеце, праўда, не дакладна. Пакой гэты знаходзіўся адразу за прыёмнай, а за ім быў яшчэ адзін — па статусе Н. не як знакамітага пісьменніка, а як аднаго з самых вядомых у краіне вучоных-філолагаў, у яго быў яшчэ і пакой для адпачынку.
Прыйшоў я з магнітафонам «Весна», бо дыктафонаў тады і ў паміне не было. Зразумела, у Савецкім Саюзе, таму што за мяжой даўно карысталіся гэтым цудам тэхнікі. Уключаю я магнітафон, задаю пытанне, а Н. пачынае адказваць. Затым ідзе чарговае пытанне, потым — зноў адказ. Часам Н. просіць выключыць магнітафон і тады размова заходзіць пра тое, што не для друку. З гэтага не да друку запомніліся ягоныя развагі пра творчасць аднаго калегі па пяры, дарэчы, таксама народнага пісьменніка. Н. сцвярджаў, той празмерна захапляецца дзённікавымі запісамі.
Запомнілася і іншае. Тое, што тычылася творчасці народнага песняра Янкі Купалы. Думаю, што цяпер гэтыя развагі Н. можна абнародаваць. Прынамсі, ён закрануў той момант, калі Купала працаваў спачатку практыкантам і памочнікам вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, а потым — на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне.
— Што мы пра гэта ведаем? — запытаўся Н. і сам жа адказаў. — Ды па сутнасці нічога. Працаваў — так. Але ж з некім сустракаўся, з кімсьці сябраваў. Але з кім? Гэта ж цікава было б даведацца. Толькі ці даведаемся?
Ад Н. я ўпершыню пачуў, што захаваўся ліст, у якім народны пясняр разважае наконт таго, што Ясенін, маўляў, піў і спіўся. Гуляў і згуляўся, а я, маўляў, працягваю рабіць і тое, і другое. Г аварылі і яшчэ пра шмат што іншае. Пра што, на жаль, запамятаваў. А што шмат расказваў Н., сведчыць тое, што інтэрв’ю зацягнулася. Сакратарка не вытрымала, зазірнула ў кабінет і напомніла Н., што яго ўжо мінут дзесяць у прыёмнай чакаюць тыя, хто быў запрошаны на нейкае пасяджэнне.
Уявіце сабе маё адчуванне, калі я, выйшаўшы з кабінета Н. з магнітафонам у руках, убачыў некалькі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў навук, якія цярпліва чакалі, калі ж нарэшце скончыцца гэтае інтэрв’ю.
- Психотерапевтическая сказка про кенгуру для тревожной мамы, которая боится отпустить детей и излишне беспокоится за них - Алё Алё - Героическая фантастика / Эротика, Секс / Прочее
- Императоры - Георгий Чулков - Прочее
- Сказочные истории - Михаил Константинович Зарубин - Прочее
- Жизнь длинною в сон - Ангелина Астафьева - Прочее
- Волков. Маскарад - Валерий Пылаев - Исторический детектив / Прочее
- Мой лорд - Мария Кущиди - Короткие любовные романы / Прочее
- Яйцеклетка - Алексей Владимирович Бочаров - Прочее
- Превращение (сборник) - Кафка Франц - Прочее
- Драконий жрец - Валерий Новицкий - Героическая фантастика / Прочее / Прочие приключения
- Сильнодействующее лекарство - Артур Хейли - Прочее