Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Як сведчаць хрысціянскія крыніцы, святы Юры—Георгій – гэта рэальна iснаваўшая асоба. Вядома, што Георгій нарадзіўся ў Кападокii, служыў у рымскіх легіёнах пры імператару Дыяклетыяне (каля 243—313) i стаў знатным кападакiйскiм военачальнікам, меў заслужаныя пашану i славу, але адрокся ад тытулаў, знатнасці i багацця, прыняўшы хрысціянства. За выкрыццё паганства i распаўсюджванне хрысціянства Георгій зведаў жорсткія пераследы i страшныя катаванні. Вядома, што ў 303 г. ён быў закатаваны насмерць пасля васьмідзённых здзекаў. За свае мукі i мужнасць, непахісную веру ў Збавіцеля Георгій быў кананізаваны. Лепшыя якасці святога Георгія праявiліся ў яго подзвігах, адным з якіх было выратаванне ім царэўны Аi (Аны) ад дракона. Мітрапаліт Макары у Вялікай Мiнеi (XVI ст.) так апісвае гэты подзвіг: «У палесцінскім горадзе Гавале пасяліўся ў возеры вялікі змей, якому жыхары павінны былі аддаваць на з’ядзенне сваіх дзяцей. Калі чарга дайшла i да царскай дачкі, святы Георгій з’явіўся ёй ля возера, дзе яна стаяла, прынесеная ў ахвяру, i загадаў ёй, абвязаўшы драконаву галаву сваім пасам i аброццю каня, завесці яго ў горад. Царэўна выканала загад Перамаганосца, i калі яна прывяла пачвару ў горад, святы Георгій адсек яму галаву мячом i такім чынам звярнуў у хрысціянства iдалапаклоннiкаў Гавальскiх». Гэтаму апісанню адпавядаюць выявы подзвігу святога Георгія ў заходнееўрапейскім жывапісу i на праваслаўных іконах, толькі на іконах святы Георгій не з мячом, а з кап’ём.
Царква абрала святога Георгія нябесным апекуном рыцараў – удзельнікаў крыжовых паходаў супраць мусульман i паганцаў. Выява святога Георгія ў выглядзе коннага рыцара мае глыбокі сэнс: белы (срэбны) колер вершніка i яго каня сімвалізуе чысціню хрысціянства i вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер – поле, залітае крывёю ворагаў хрысціянства. Шмат якія знатныя людзі i цэлыя народы лічылі святога Георгія сваім нябесным апекуном i абаронцам. Напрыклад, выява коннага воіна на княжацкіх пячатках i гербах полацкіх i маскоўскіх князёў – сведчанне іх паходжання ад агульных продкаў – кіеўскіх князёў, нябесным заступнікам якіх лічыўся святы Георгій, бо дакладна вядома, што пачынальнікам роду полацкіх князёў Iзяславiчаў з’яўляецца князь Iзяслаў – сын Вялікага князя кіеўскага Уладзіміра i полацкай князёўны Рагнеды.
Пячатка князя Ізяслава, знойдзеная ў Ноўгарадзе ў 1953 г.
Гербам Вялікага князя Вітаўта быў відазменены герб «Трызуб», які атрымаў назвы «Слупы Гедымiнавiчаў», або «Калоны»:
Ноўгарадскія манеты з выявай «сабельника» – «саблицы»
Дарэчы, на пячатках i манетах князёў выява вершніка сустракаецца даволі часта. У рускай сфрагістыцы пячаткі з выявай вершніка вядомы з першай паловы XIII ст. У гэты час самым распаўсюджаным сюжэтам пячатак была выява двух святых, якія азначалі імя князя i імя яго бацькі. Так, напрыклад, на пячатках князя Мсціслава Мсцiславiча (пам. у 1328) – выява вершніка ўправа з дзідай у руцэ i шасцiканцовым крыжам над плячом. Да гэтага ж часу адносіцца i пячатка князя Усевалада Юр’евіча з выявай вершніка на яе адваротным баку. А на пячатках Аляксандра Неўскага была выява каранаванага вершніка ўправа, які трымаў у правай руцэ падняты меч. Падобныя выявы мелі на сваіх пячатках Юрый Даўгарукі, Дзмітрый Данскі, Барыс Цвярскi, Іван Мажайскі i полацкія князі. Такім чынам, вершнік, узброены мячом або дзідай, – вельмі распаўсюджаная выява на пячатках князёў. Гэта выява потым з’явілася i на маскоўскіх грошах XIV – XVI ст.
Падобныя выявы сустракаюцца i на пячатках польскіх князёў: Мешкi Старога, Конрада Мазавецкага, яго сыноў Баляслава i Казіміра, Пшамыслава Велiкапольскага; чэшскіх каралёў Пшамыслава Отакара i Вацлава II.
Адной з найстаражытнейшых вядомых пячатай з такой выявай з’яўляецца пячатка князя люцічаў Багуслава, датуемая 1170 г.
А самая старажытная з падобных – са старажытнага Егіпту.
На тыповасць выявы вершніка ў заходнееўрапейскай сфрагістыцы, нумізматыцы i геральдыцы, асаблiва з XIV ст., звяртаюць увагу шматлікія даследчыкі геральдыкі. Напрыклад, М. П. Сотнікаў лічыць, што гэта конная выява святога Георгія, які ў Візантыі лічыўся патронам імператара i яго войска. А геральдыст XIХ ст. Б. Кёне лічыў, што такі тып выяваў існуе каля 2000 гадоў, – упершыню выява вершніка сустракаецца на дынарыях рымскага сямейства Фантэя, затым на iмператарскiх манетах – i азначае, што імператар паражае варожага воіна. З увядзеннем хрысціянства замест воіна з’явілася выява дракона i кампазіцыя стала сімвалізаваць перамогу хрысціян над паганцамі.
У наш час падобныя выявы маюць гербы некаторых гарадоў і краін. Напрыклад, выява Святога Георгія – Дзяржаўны герб Грузii.
А на старажытным гербе Вялікага княства Маскоўскага (цяпер – герб Масквы) у чырвоным полі конны воін у белай (срэбнай) брані забівае дзідай цмока. Як лічаць некаторыя гісторыкі, гэты герб адлюстраваў жаданне, а потым i падзею, якая здзейснілася, – збаўленне рускіх княстваў ад татара-мангольскага ярма.
Не менш старажытны i не менш вядомы i другі герб з выявай святога Георгія-Юрыя: у чырвоным полі конны воін у срэбнай брані з занесеным для ўдару мячом у правай руцэ. Гэта старажытны герб крывіцкай, а потым i полацкай зямлі i полацкіх князёў Iзяславiчаў.
Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.
Вершнікі на пячатках полацкіх і навагародскіх князёў
Такім чынам, прыкладна ў 60-х гг. XIII ст. «полацкі» святы Юрый стаў гербам Новагародскага княства, а з 1313 г. – гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага, хаця лічыцца, што толькі ў 1384 г.
Герб Літоўскай Русі і герб Чырвоннай Русі. На стужцы: «Святы Георгі заступнік Русі» (Холмская Русь. Исторические судьбы русского зарубежья. П.Н.Батюшков. С.-Петербургъ. 1887)
Менавіта ў сярэдневякоўі, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краіне таго часу герб яе ўладара станавіўся гербам краіны; так i герб полацкіх Iзяславiчаў, дзе б ні княжыў князь з гэтага роду, заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яўляючыся яго дзяржаўным сімвалам.
Магчыма, што яшчэ тады герб атрымаў сваю кароткую, як баявы покліч, назву-дэвіз «Пагоня!», што адлюстравала сэнс вайсковай справы ліцвінскай дзяржавы: дагнаць i адбіць у захопніка нарабаванае ім дабро i вызваліць захоплены ім палон, хаця ўпершыню зафіксавана назва «Пагоня» толькі ў гербоўніку Б. Папроцкага 1584 г.
Вершнік з дзідай – герб князя Жыгімонта-Карыбута. Малюнак з хронікі імператара Жыгімонта (1443)
У 1539 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст унёс у малюнак «Пагоні» некалькі змен: на шлеме вершніка з’явіўся султан з пер’я, а на кані – трохраговай гунька з аблямоўкай.
1550—1560 гг. Габелен, створаны па замове Жыгімонта Аўгуста
На «Вострай Браме» (Вільня)
Вядома выява «Пагоні» і са «зміем» – цмокам, ці драконам.
Але гэта выява магчыма адносіцца да Ордэну Дракона, заснаванага імператарам Жыгімонтам. Членам гэтага Ордэну ў 1429 г. стаў Вялікі князь Літоўскі, Рускі і Жамойцкі Вітаўт-Аляксандр. Згодна са статутам Ордэну, яго чальцы мелі права на размяшчэнне выявы дракона на сваім гербе, але адзіны парадак размяшчэння – кольцам вакол шчыта, як, напрыклад на гербе Вялікага князя і караля Уладзіслава-Ягайлы II, быў прыняты не з самага пачатку існавання Ордэну.
Такім чынам, герб «Пагоня» з’яўляўся афіцыйным дзяржаўным гербам Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага (Самагiцкага) з XIV ст. i да моманту яго скасавання ў канцы XVIII ст. На працягу гэтага часу пячаткамі з выявай «Пагоні» замацоўваліся ўсе важнейшыя міжнародныя дамовы Вялікага княства з Тэўтонскім ордэнам, Маскоўскім княствам, Швецыяй, Малдавіяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, гарадамі Ганзы i iншымi дзяржавамі тых часоў.
- История Беларуси - Митрофан Довнар-Запольский - История
- Пограничная служба Беларуси. 1992-2016 - Л. Спаткай - История
- Что такое интеллектуальная история? - Ричард Уотмор - Зарубежная образовательная литература / История
- Антропологические традиции - Марк Абелес - История
- Половцы - Светлана Плетнева - История
- Мистерия пирамид. Тайна Сфинкса. - Роберт Шох - История
- Иван Грозный - Казимир Валишевский - История
- Светлейший князь А. Д. Меншиков в кругу сподвижников Петра I - Марина Тазабаевна Накишова - Биографии и Мемуары / История
- Древняя Русь и ее соседи в системе международной торговли и натурального обмена - Лев Гумилев - История
- Начало России - Валерий Шамбаров - История