Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Гай пацалаваў жонку. Яна ўважлiва паглядзела на яго, пацёрлася шчакой аб ягоны плячук, потым твар спахмурнеў.
- Ведаеш, Гай, не вельмi добрыя навiны...
- Зноў нехта бачыў мяне ў iдыёцкiм сне? - не даў ёй дагаварыць Гай.
- Так. Тэлефанавала Вера Хрысцiнюк... Голас у Бярозкi быў нясмелы, прыдаўлены.
- I што ж?
- Казала, што прыснiлася ёй ядзерная катастрофа. Казала, што ўсе мы паспелi забегчы ў сховiшча, нават таўстун Каласоўскi, а ты чамусьцi не ўскочыў за бранiрованыя дзверы. Не змог. I разам з табой там, пад ядзерным выбухам, застаўся ксёндз Баляслаў.
- Ксёндз? - здзiвiўся Дубровiч.
- Але. Ксяндза цяжка паранiла. Нейкая цяжкая стальная бэлька ўпала на грудзi. Ён сваёй крывёю намаляваў на зямлi крыж, пацалаваў яго i памёр. А ты... Вера Хрысцiнюк бачыла, як ты стаў на каленi, горка плакаў i прасiў, каб цябе ўпусцiлi ў бамбасховiшча. Ды нiхто не адчынiў дзверы. А ты ўсё стаяў на каленях i прасiў, прасiў...
- Перастань, - рэзка сказаў Гай Дубровiч. - Ты ж бачыш, што мне непрыемна слухаць.
- Прабач, Адзiны, - пачырванела Бярозка. - Я не хацела... Але ж такi сон... Прашу цябе - будзь асцярожны... Пастарайся гэтымi днямi нiкуды не выходзiць з дому, пасядзi над сваiмi рукапiсамi, пагуляй з Чарлi ў шахматы...
Чарлi быў хатнiм робатам Дубровiчаў - вялiкае металiчнае цела, чырвоныя пранiзлiвыя вочы, хрыплы, як прастуджаны, голас.
- Гуляць з гэтай бляшанкай? - Гай крыва ўсмiхнуўся.
- Робата мы маем права замянiць толькi праз чатыры месяцы, - напомнiла Бярозка, радуючыся, што размова аддаляецца ад злашчаснага сну.
Ды, вiдно па ўсiм, у галаве ў Гая моцна засела навiна, прынесеная жонкай. Ён пстрыкнуў пальцамi, што рабiў у хвiлiны душэўнага ўзрушэння, спытаў:
- Скажы, Адзiная, а якi я быў там, за дзвярыма сховiшча?
- Як - якi? - не зразумела Бярозка.
- Ну, твая дарагая сябровачка Хрысцiнюк, вядома ж, не прамiнула ўбачыць у сваiм iдыёцкiм сне, што я стаяў на каленях, лiў слёзы, як бабёр. I, пэўна ж, кулакамi грукаў у бранiрованыя дзверы. I густы дым наплываў... I ўся зямля гарэла... I ў мяне была скрыўленая ад жаху фiзiяномiя... Чарлi ў параўнаннi са мной здаўся б пераможцам усепланетнага конкурсу прыгажуноў.
- Не трэба, - цiха папрасiла Бярозка.
- Але ж я павiнен быў быць там голы, - не пачуў яе Гай. - Разумееш? На мне б спалiла ўсё адзенне, да апошняй нiткi... Усе валасы... Разумееш? I зямлю б вакол мяне выпалiла ўшчэнт... Голы чалавек на голай зямлi! Здорава! Чым не апакалiпсiс?
- Навошта толькi я табе сказала? - сумна ўздыхнула жонка.
- А ты абавязана была сказаць. Хiба ты забылася пра восьмае правiла Штодзённага Этыкету? "Зрабi ўсё магчымае i, калi можаш, немагчымае, каб пазбавiць свайго блiжняга i кожнага жыхара планеты ад няшчасця, ад трывогi i дэпрэсii, ад суму". Ты, Адзiная, зрабiла абсалютна правiльна, - Гай пацалаваў жонку ў шчаку. - Значыць, да мяне можа прыйсцi Вялiкi Жах, а ён прыходзiць толькi ўначы. Так-так... I нiчога не кажы, ты ж ведаеш... Ён можа прыйсцi. А я i думаю - чаму гэта сёння ранiцой, калi я толькi прачнуўся i яшчэ ляжаў у ложку, мне проста на твар упаў чорны павук? Ясна - Вялiкi Жах папярэджвае.
- Павук? - пабялела жонка. - Якое мярзоцце! А куды ж глядзiць Чарлi? Ён жа, як кожны хатнi робат, абавязаны прыбiраць кватэру. Абiбок! Зноў, пэўна, у шахматы пачаў гуляць з суседскiмi робатамi. Вось не дам яму пахучай змазкi цэлы месяц, хай паскрыгоча нязмазанымi шарнiрамi.
- Змазку трэба даць, - спалохаўся Гай, успомнiўшы непрыемны рэзкi скрыгат, якi ляцеў ва ўсе бакi ад вялiзнага робата, калi канчалася, высыхала змазка.
- Я ўсё роўна паскарджуся на яго ва Ўпраўленне Хатнiх Робатаў, - цвёрда прамовiла Бярозка. - Няхай нават яго ад нас забяруць. Чатыры месяцы здолеем абысцiся i без робата. Але дамовiмся, Адзiны, што гэтыя днi мы будзем толькi дома. Добра? Жывi, як калiсьцi казалi нашы продкi, дамаседна.
Яе вочы глядзелi на Гая з каханнем, з цеплынёй i пранiклiвасцю. Яе вочы, здавалася, хацелi нырнуць у самую глыбiню ягоных вачэй. Шаснаццаць год прайшло, як яны ўзялi шлюб, як цела ад цела агнём занялося, а Гай Дубровiч i сёння ў час кароткiх цi доўгiх разлук (а ён часта ездзiў i лётаў у навуковыя камандзiроўкi) з трапятаннем, быццам зялёны юнак, чакаў сустрэчы з жонкай. Бярозка таксама кахала яго, i ў iх нарадзiўся сын Клён, Клён Дубровiч.
Тут самы час даць адно тлумачэнне. Вялiкая Эра Плюралiзму вызвалiла людзей духоўна, Чалавек мог рабiць усё, што лiчыў патрэбным, чалавечным, што не ўцiскала волю суседа або цэлай грамады. Такое, вядома, далося няпроста, бо ў геннай памяцi зямлян заставалiся не толькi любоў, спагада, але i нянавiсць, зло, прага чужых слёз i крывi. З экстрэмiстамi-забойцамi, напрыклад, чалавецтва развiталася жорстка, хоць i згодна iхняму пажаданню у адноўленым Калiзеi ў Рыме некалькi дзён iшлi гладыятарскiя баi. Тыя, каму нецiкава было жыць на мiрнай планеце, нецiкава было памiраць сваёй смерцю, выйшлi на арэну. Iхнiмi працiўнiкамi былi мутанты, гiганцкiя ваўкi i сабакi, што пладзiлiся непадалёку ад Чарнобыльскага саркафага. Дык вось адной з праяў духоўнага вызвалення была магчымасць кожнага, хто пажадае абраць сабе i сваiм нашчадкам новае iмя i прозвiшча. Не ўсе зрабiлi такое, але Гаеў прапрапрадзед, якi жыў i працаваў у лесе, назваўся Дубровiчам i iмя адпаведна прыдумаў "лясное" - Ясень. З таго часу i вядуцца iмёны Гай, Пушча, Бярозка, Шыпшына, Клён. Праўда, разам з гэтым кожнае немаўля роду Дубровiчаў атрымлiвае i хрысцiянскае iмя.
- Не, Адзiная, - сказаў Гай жонцы, - хавацца я не буду. Кожны мужчына павiнен аднойчы сустрэцца з Вялiкiм Жахам. Калi яны мяне там, - ён тыцнуў пальцам угору, - прыкмецiлi, заўважылi, вылучылi з мiльярдаў зямлян, значыць, надышла мая чарга. I тут ужо нiчога не паробiш. Зарыйся хоць на марское дно - знойдуць.. Галоўнае, ты не хвалюйся. Усё, як i заўсёды, будзе добра.
- Што ж ты думаеш рабiць? - спытала Бярозка цiхiм голасам, i твар у яе задрыжаў.
- Паеду на верталётную пляцоўку. Адтуль палячу ў Дом Пераўтварэнняў.
- I кiм ты хочаш стаць, Адзiны?
- Зраблюся пчалой. Я так даўно не быў на сапраўдным лузе, не бачыў кветак.
- Зайздрошчу табе, - уздыхнула Бярозка. - Убачыш луг, матылькоў, стракоз, расу на траве... Я б таксама паляцела, але на гэты год, на жаль, ужо не маю права на пераўтварэннi - шэсць разоў пераўтваралася. Нiколi не адгадаеш, кiм я была апошнi раз. Ну паспрабуй адгадаць.
- Вавёркай, - пацалаваў яе Гай.
- А вось i не. Зязюляй, - усмiхнулася Бярозка. - Так добра было кукаваць, седзячы на галiнцы. Галiнку вецер калыша, хмары бягуць над лесам, а я - "ку-ку" ды "ку-ку"...
- Не падкiнула яечка ў чужое гняздо? - хiтра прыжмурыўся Гай.
- Я ў цябе добрая зязюля, выхаваная, - прылашчылася да яго жонка i адразу ж спахмурнела. - Глядзi, не забывай, Адзiны, што Вялiкi Жах прыходзiць уначы.
- Не бойся, я ўсё помню, - пацалаваў жонку Гай. - З сабой я бяру Ўзмацняльнiк Волi. Вярнуся праз тры днi. Так што не сумуй без мяне. I скажы Клёну, каб налёг на старагрэцкую мову. А то не вазьму з сабой у падарожжа на Астэроiд.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});- Матчын голас (на белорусском языке) - Василий Бережной - Научная Фантастика
- Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс - Научная Фантастика
- Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке) - Рэй Брэдбери - Научная Фантастика
- Масть путешественника или Допрыгался - Арсен Шмат - Научная Фантастика
- Холст, свернутый в трубку - Андрей Плеханов - Научная Фантастика
- Форма жизни - Андрей Ливадный - Научная Фантастика
- Гадзiна памяцi (на белорусском языке) - Уэйд Миллер - Научная Фантастика
- Ферма (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл - Научная Фантастика
- Роберцiк (на белорусском языке) - Дзинтра Шулце - Научная Фантастика
- Настаўнiк (на белорусском языке) - Владимир Шитик - Научная Фантастика