Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Як і заўсёды, нібы збоку, назіраў ён за сабой у хвіліны небяспекі. «Ці не баязлівец я?»
Другі мост пад цяжарам абозу абрынуўся якраз пасярэдзіне. Плынь паглынала людзей, рыштунак. Трэба было шукаць каня.
— Зірні, у такіх сакваяжах возяць сакрэтную пошту,— сказаў есаул маладому смугляваму харунжаму.
Сотня спынілася на адпачынак. Казакі, у задачу якіх уваходзіла канваіраванне палонных, напаілі коней і чакалі загаду рухацца далей.
— Ану падымі,— загадаў харунжы ардынарцу. Той пацягнуў за ланцужок, расчыніў.
— Кніга,— сказаў ён,— і сшытак, і на зямлі некалькі.
— Дай сшытак,— сказаў харунжы,— кнігу не трэба.
Ён разгарнуў сшытак.
— Пачытай, што там,— сказаў есаул.— Ты ж адукаваны! I не ведаю, што б я без цябе з гэтай французнёй рабіў!
Маладзенькі харунжы зачырванеўся ад пахвалы.
«...Як шаўкапрад з шаўкоўніцы, я ўволю наеўся з дрэва жыцця. Наеўшыся, ён адчувае патрэбу поўзаць і ткаць сабе шаўковую турму. Так і пісьменнік».
Ён пераклаў.
Есаул засычэў расчаравана.
— Пэўна, нейкі пісака,— сказаў харунжы.
— А прозвішча?
Харунжы пагартаў сшытак.
— Анры Бейль,— сказаў ён.
- Паўночны вецер для спелых пладоў - Юры Станкевіч - Прочее
- Стрыечница - Юры Станкевіч - Прочее
- Па другі бок ценю - Уладзімір Мажылоўскі - Прочее
- Зямля пад крыламі Фенікса - Сяргей Балахонаў - Прочее
- Святло зямлі Неўрыда - Ганна Навасельцава - Прочее
- Аз Бога ведаю! - Сергей Алексеев - Прочее
- Абы што. Приобщение к искусству - Александр Эл - Прочее / Воспитание детей, педагогика
- Дай Андрей Поводырь в опале. - Неизв. - Прочее
- Древние Боги - Дмитрий Анатольевич Русинов - Героическая фантастика / Прочее / Прочие приключения
- История о хитроумном продавце - Занин Сергей Геннадьевич - Прочее