Рейтинговые книги
Читем онлайн Гары Потэр і Вязень Азкабана - Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 74

- Няма сэнсу хаваць гэта ад вас далей, містэр Потэр,- пачала яна вельмі сур’ёзным тонам,- я ведаю, што для вас гэта будзе сапраўдным шокам, але Сірыюс Блэк...

- Я ведаю, што ён палюе на мяне,- стомлена адказаў Гары.- Я выпадкова чуў размову бацькоў Рона. Вы ж ведаеце містэр Візлі працуе ў Міністэрстве Магіі.

Прафесарка МакГонагал здавалася, моцна здзівілася. Яна глядзела на Гары секунду-другую, а потым прамовіла:

- Так, зразумела! Тады вы мяне зразумееце, Потэр, чаму я не думаю, што вашыя вечаровыя трэніроўкі па квідытчу добрая ідэя. Выходзіць на поле, толькі з чальцамі вашай каманды, гэта вельмі небясьпечна, Потэр...

- Але ў суботу ў нас першы матч!- абурана заявіў Гары.- Я павінен трэніравацца, мадам.

Прафесарка МакГонагал пільна паглядзела на яго. Гары добра ведаў, што яна глыбока зацікаўлена ў будучай перамоге грыфіндорскай каманды. І гэта яна ў рэшце рэшт прапанавала яго на пасаду Паляўнічага. Ён чакаў сцішыўшы дыханне.

- Хммм...- прафесарка МакГонагал устала і пачала глядзець ў вакно на квідытчнае поле, добра бачнае праз дождж.- Добра... хто яго ведае. Канечне я б хацела, каб мы нарэшце выйгралі Кубак... але ўсёроўна Потэр... я буду вельмі задаволена, калі на трэніроўках будзе прысуцтваваць хтось з настаўнікаў. Я папрашу мадам Хуч паназіраць за вамі.

***

Па меры набліжэння першага матча, надвор’е ўстойліва пагоршвалася. Пад наглядам мадам Хуч, бесстрашная грыфіндорская каманда трэніравалася больш жорстка чым звычайна. На апошнюю трэніроўку перад суботнім матчам Олівер Вуд прынёс непрыемную навіну.

- Мы не граем са Слізэрынам!- выглядаючы моцна разлютаваным, прамовіў ён.- У мяне быў Флінт. Замест іх будзе Хафлпаф.

- Чаму?- хорам спыталіся астатнія чальцы каманды.

- Флінт сцвярджае, што ў іх Паляўнічага яшчэ не загоілася рука,- адказаў Вуд скрыгацеючы зубамі ад злосці.- Але чаму яны робяць гэта, цалкам відавочна. Не жадаюць гуляць ў гэткае надвор’е. Мяркуюць, што гэта пагоршыць іх шанцы...

На працягу дня лілі моцныя дажджы і дзьмулі моцныя вятры, а падчас гаворкі Олівера, чуліся аддаленыя выбухі грому.

- З рукою Малфоя ўсё балазе!- люта прамовіў Гары.- Ён выбэндываецца!

- Ведаю, але мы ня можам даказаць гэта,- тужліва адказаў Вуд.- Усе нашыя мінулыя трэніроўкі вяліся з разлікам на тое, што мы будзем граць са Слізэрынам, а замест гэтага будзе Хафлпаф з зусім іншым стылем. Да таго ж яны ўзялі новага Паляўнічага і капітана Сэдрыка Дзігары...

Анджэліна, Алісія і Кэці раптоўна загігікалі.

- Што?- пахмурліва адрэагаваў Вуд на іх несур’ёзныя паводзіны.

- Гэта такі прыгожы і высокі?- спыталася Анджэліна.

- Такі магутны і маўклівы,- дадала Кэці і яны зноў пачалі гігікаць.

- Ён маўклівы таму, што настолькі тупы, што не ў стане звязаць і дзвюх слоў,- маментальна сказаў Фрэд.- Ня ведаю чаму ты турбуешся, Олівер.Мы злёку іх пераможам. Памятаеш, як вы гулялі з імі ў мінулы раз? Гары злавіў сніч праз пяць хвілінаў, апасля пачатку гульні.

- Мы гралі ў іншых умовах!- крычаў Вуд, злёкку вытарапіўшы вочы.- Дзігары склаў даволі моцную каманду! І ён выдатны Паляўнічы! Мы не павінны расслабляцца! Наадварот, нам трэба засяродзіць сваю ўвагу! Слізэрын спрабуе заспець нас знянацку! Таму мы павінны перамагчы!

- Олівер, супакойся!- выглядаючы злёгку ўстрывожаным прамовіў Фрэд.- Мы сур’ёзна аднясемся да гульні з Хафлпафам. СУР’ЁЗНА.

***

За дзень да гульні вецер дасягнуў свайго максімума, а залева была мацней чым калі-небудзь. У класах і калідорах было настолькі цёмна, што па загадзе Дамблдора  запалілі дадатковыя паходні. Слізэрынская каманда выглядала вельмі задаволенай, а мацней за ўсіх Малфой.

- Ах, калі б мая рука была ў крыху лепшым становішчы!- уздыхаў ён, гледзячы на шторм за вокнамі.

Гары ня ў стане быў думаць не аб чым, акрамя надыходзячага матчу. Олівер лавіў яго ў калідорах і даваў разнастайныя парады. Калі гэта здарылася ў трэцці раз, Вуд размаўляў настолькі доўга, што Гары раптоўна зразумеў, што ўжо хвілін на дзесяць спазняецца на Абарону ад Цёмных Мастацтваў. Ён шпарка пабег па калідоры, а Олівер крычаў яму ўслед:

- Дзігары вельмі хутка адхіляецца, так што, Гары, паспрабуй кружляць вакол яго...

Гары ледзь не прасклізнуў міма кабінета па Абароне,  ён шпарка адчыніў дзверы і кінуўся ў сярэдзіну.

- Прабачце за спазненне, прафесар Люпін, я...

Але замест Люпіна, за сталом настаўніка сядзеў Снэйп.

- Заняткі пачаліся дзесяць хвілінаў таму, Потэр, таму думаю трэба будзе пазбавіць Грыфіндор дзесяці балаў. Сядай.

Але Гары не рухаўся.

- Дзе прафесар Люпін?- спытаўся ён.

- Ён паведаміў, што адчувае сябе захворым, каб выкладаць сёння.- з крывой усмешкай прамовіў Снэйп.- Я мяркую, што табе трэба сесці.

Але Гары працягваў стаяць.

- Што з ім?

Чорныя вочы Снэйпа люта бліснулі.

- Яго жыццю анічога не пагражае,- зірнуўшы на хлопца так, бы жадаў сцерці яго з зямлёй, прамовіў Снэйп.- Яшчэ пяць балаў з Грыфіндора і калі я яшчэ раз папрашу цябе сесці, пазбаўлю пяцідзесяці балаў.

Гары павольна рушыў да свайго месца. Снэйп азірнуў вучняў.

- Як я ўжо паведамляў вам, пакуль не ўварваўся Потэр, прафесар Люпін не пакінуў аніякіх запісаў наконт тэмаў, якія ён з вамі праходзіў...

- Калі ласка, сэр. Мы ўжо прайшлі богартаў, крывавакалпачнікаў, капаў і грындзілоў,-хутка прамовіла Герміёна,- і павінны былі пачаць...

- Замаўчыце,- халодна сказаў Снэйп.- я не прасіў вас паведамляць аб мінулых тэмах. Я толькі меў на ўвазе, што прафесар Люпін занеарганізаваны.

- Ён лепшы настаўнік па Абароне ад Цёмных Мастацтваў з тых, што ў нас былі,- смела заявіў Дын Томас і астатні клас згаджаючыся загудзеў. Снэйп пазіраў пагрозлівей чым калі-небудзь.

- Вас вельмі лёгка задаволіць. Пэўна Люпін не надта часта пытаецца аб вашых ведах... З майго пункту гледжання вам яшчэ год трэба пачакаць перш чым вывучаць крывавакалпачнікаў і грындзілоў. А тэмай сённяшнега ўроку будуць...

Гары пазіраў за тым, як той перагартаў падручнік да самага апошняга раздзелу, які яны вядома ж не праходзілі.

- ... ваўкалакі,- скончыў Снэйп.

- Але, сэр,- не ў сілах стрымаць сябе, прамовіла Герміёна,- мы павінны былі вывучаць не ваўкалакаў, а блукаючыя агеньчыкі...

- Міс Грэйнджэр,- знішчальна спакойным голасам паведаміў Снэйп,- пакуль што заняткі тут вяду я, а не вы. Я папрашу ўсіх знайсці старонку нумар трыста дзевяноста чатыры.- ён яшчэ раз азірнуў клас.- Усе гатовы! Пачынаем!

З горач’ю кідаючы на яго касыя погляды і мармучучы сабе пад нос, вучні раскрылі падручнікі.

- Хто можа паведаміць, якім чынам можна адрозніць сапраўднага волка ад ваўкалака?- спытаўся прафесар.

Усе маўкліва сядзелі, акрамя Герміёны, чыя рука, як і заўсёды узнялася ў гору.

- Аніхто?- прамовіў Снэйп, цалкам ігнаруючы Герміёну і на яго твар вярнулася крывая ўсмешка.- Гэта кажа мне аб тым, што прафесар Люпін нават не вучыў вас прынцыповай розьніцы паміж імі...

- Мы ўжо казалі вам, што не дайшлі да ваўкалакаў,- раптоўна прамовіла Парваці,- але ж мы...

- МАЎЧАЦЬ!- агрызнуўся Снэйп.- Так, так, так, ніколі не думаў, што сстрэну трэцягодак, якія не ў стане распазнаць ваўкалака. Я абавязкова паведамлю прафесару Дамблдора, як добра вас...

- Сэр, можна мне,- сказала Герміёна, усё яшчэ працягваючы трымаць руку ў паветры.-Ваўкалак адрозніваецца ад сапраўднага воўка колькімі дробнымі дэталямі. Яго пашча...

- Вы ўжо другі раз кажыце без дазволу, міс Грэйнджэр,- халодна прамовіў Снэйп.- З Грыфіндора знята яшчэ пяць балаў з-за нашай невыноснай усяведы.

Герміёна густа счырванела, апусціла руку і ўтаропілася ў падлогу вачыма поўнымі слёз. Гэта вызвала сярод вучняў хвалю моцнай нянавісці да Снэйпа, ня гледзячы на тое, што кожны з іх хаця б аднойчы называў Герміёну падобным чынам. Нават Рон, які называў сяброўку ўсяведай не радзей двух разоў на тыдзень ускрыкнуў:

- Вы задалі пытанне, на якое яна ведае адказ! Навошта пытацца, калі вы не жадаеце, каб вам адказалі?’

Вучні імгненна зразумелі наколькі далёка зайшоў хлопец. Снэйп падняўся і павольна рушыў да Рона. Увесь клас сядзеў ня дыхаючы.

- Пакаранне, Візлі,- лісліва прамовіў Снэйп усутыч прыхіліўшы свой твар да ронавага.- А калі ты яшчэ дазволіш сабе, крытыкаваць маё выкладанне, сапраўды пашкадуеш.

Ніхто нават не піскнуў на працягу ўсяго астатняга часу. Усе моўчкі сядзелі і перапісвалі з падручніка раздзел аб ваўкалаках, а прафесар хадзіў паміж радамі і правяраў тое, што яны вывучалі з Люпіным.

- Вельмі дрэннае вытлумачэнне... да таго ж ня вернае, капы часцей сустракаюцца ў Манголіі... прафесар Люпін паставіў вам дзесяць балаў? Я б за гэта і трох не даў...

Нарэшце празвінеў званок, але Снэйп затрымаў іх.

- Вы павінны будзеце напісаць сачыненне аб метадах распазнавання і забойства ваўкалакаў на два скруткі пергаменту і здаць яго да ранніцы панядзелка. Гэта навучыць вас трымаць сябе ў руках. Візлі застанься, Я вырашу, якім чынам цябе пакараць.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 74
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Гары Потэр і Вязень Азкабана - Дж. К. Роўлінг бесплатно.
Похожие на Гары Потэр і Вязень Азкабана - Дж. К. Роўлінг книги

Оставить комментарий