Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Наступнай была Пушкінская. На Пушкінскай мне выход зіць. Сабачка, нібы прачытаўшы мае думкі, зірнуў на мяне і завіляў хвосцікам. Што, несумненна, адзначала: «Згодзен выходзіць з табой». Не сказаць, каб ад такой згоды я асабліва ўзрадаваўся. Выйсце знайшоў у тым, каб, як толькі цягнік падыдзе да Пушкінскай, адразу выскачыць з вагона і растварыцца ў натоўпе — на гэтай станцыі заўсёды выходзіць шмат пасажыраў. Але сабачка адразу разгадаў мой намер. Як толькі я ўзняўся з лаўкі, ён саскочыў на падлогу, забег наперад і азірнуўшыся на мяне... Хочаце верце, хочаце сумнявайцеся, але ягоны позірк азначаў: «І не брыдка табе ўцякаць? Мы ж з табой сябры, а хіба сяброў кідаюць?»
З вагона мы выйшлі разам. Ён бег паперадзе, я крочыў следам. У вірлівым людскім натоўпе мой нечаканы сябра адчуваў сябе так упэўнена, быццам яму неаднойчы даводзілася карыстацца метро, дый на гэтай станцыі ён далёка не першы раз. Бліжэй да выхаду з метро, дзе было ўжо не так людна, сабачка абярнуўся. Позірк ягоны быў такі, нібыта ён напамінаў, што развітваецца і... Не паспеў я разабрацца, што і да чаго, як сабачка быццам растварыўся сярод людзей. Быў і няма. Калі я да гэтага задумваўся, што рабіць мне з нечаканым спадарожнікам, то цяпер мне раптоўна стала яго шкада. Кінуўся ўлева, кінуўся ўправа, але ён як бы праваліўся скрозь зямлю. Містыка нейкая, няйначай.
Была магіла і няма
Гэтая містыка, ці як хочаш называй тое, пра што раскажу яшчэ ў дачыненні да Пісьмянкова, дала аб сабе знаць яшчэ некалькі разоў. Прынамсі, я змог у гэтым упэўніцца.
Той, хто праводзіў Алеся ў апошні шлях, памятае, як шмат людзей прыйшлі развітацца з ім. Як не можа не памятаць і таго (даруй, Алесь, што гэта прыгадваю), сёй-той спрабаваў нават у такі трагічны момант выявіць свае палітычныя амбіцыі. Маю на ўвазе перш за ўсё тое, што з’явіліся пры развітанні зусім не дзяржаўныя сцягі, хоць, магу паклясціся, што Алесь, з’яўляючыся шчырым, больш за тое, у нечым нават апантаным прыхільнікам нацыянальнага адраджэння, калі можна так сказаць, на колерах надта ўвагу не засяроджваў.
Не ведаю, як каму, а мне ад пабачанага станавілася неяк не па сабе. Не той момант, каб гуляць у палітыку. Гэтыя ж «сцяганосцы» і іхнія прыхільнікі былі ў першых шэрагах і тады, калі труну, у якой вечным сном заснуў выдатнейшы паэт, сабраліся везці на Кальварыйскія могілкі. Прытым жадаючых праводзіць яго аказалася шмат, а месц у транспарце недастаткова, то я палічыў за лепшае паехаць дамоў, каб аднаму выпіць абавязковыя ў такіх выпадках тры кілішкі.
Крыху пазней вырашыў наведацца на могілкі. Балазе на іх быў пахаваны і мой бацька (цяпер на Кальварыі вечным сном спіць і мая мама). Папрасіў Віктара Шніпа, каб хоць прыкладна паведаміў, дзе знаходзіцца Алесева магіла.
Але, прыйшоўшы на могілкі, як ні стараўся, так і не знайшоў яе. Бадай, таму, што свежых пахаванняў ва ўказаным месцы было шмат, а на магіле Пісьмянкова помнік яшчэ не стаяў.
Упершыню я пабываў на ёй толькі ў лютым наступнага года ў дзень народзін Пісьмянкова разам з тымі, хто таксама з ім сябраваў. Надмагільнага помніка, зразумела, яшчэ не было, бо з дня Алесевай смерці не мінулася года. Таму, калі праз колькі месяцаў быў на Кальварыі ў чарговую гадавіну смерці свайго бацькі, то не прамінуў зайсці і да Пісьмянкова.
Правільней, хацеў пабываць на яго магіле, але яе не знайшоў. Падумалася, што гэта вынік маёй няздольнасці з першага-другога разу штосьці запамінаць. Не ў сэнсе якога-небудзь тэксту, падзей, фактаў, а не магу, напрыклад, напаткаўшы чалавека, з якім слаба знаёмы, пазнаць яго ў твар. Значыць, тое самае атрымалася і з месцам знаходжання Алесевай магілы. Што ж, другім разам пастараюся быць больш уважлівым. Таму, калі з іншымі завітаў на магілу Пісьмянкова ў дзень ягонай смерці, пачаў шукаць які-небудзь арыенцір, каб, калі прыйду адзін, лепш знайсці яе. Дый надмагільны помнік на той час ужо быў пастаўлены.
Толькі ўсё аказалася не так проста, як думалася мне. Восенню, у кастрычніку зноў завітаў на Кальварыю, каб пастаяць ля магілы свайго бацькі — акурат спаўнялася чарговая гадавіна з дня ягонага нараджэння. Памянуць яго добрым словам. І не толькі, бо тады ў такім месцы гэтага ніхто не забараняў. Гэта цяпер, калі ёсць адпаведны указ аб распіванні спіртных напіткаў у грамадскіх месцах, а такім месцам, як быццам, з’яўляюцца і могілкі, хтосьці на дрэве, амаль поруч з магіламі маіх бацькоў павесціў таблічку з вытрымкамі з гэтага афіцыйнага дакумента. Усё б нічога, але разумнік, які гэта рабіў, прывёў і тую частку тэксту, дзе гаворыцца аб пакаранні за самагонаварэнне. Але гэта між іншым.
Памянуў я свайго бацьку і накіраваўся да Алесевай магілы. А дзень не проста восеньскі, а нейкі змрочны. Неба завалаклі хмары, імжыць халодны дождж. Не па сабе стала, а калі пачаў шукаць, то нават страх апанаваў. Як быццам і каардынаты выбраў правільныя, але да якой магілы не падыду, адно расчараванне. Так і хаджу паміж імі. Навакол жа ні душы. Няйначай, нейкая нячыстая сіла водзіць мяне.
Сабраўся ўжо ісці назад, як глянуў крыху наперад, дзе дакладна ведаў, што Алесевай магілы не можа быць. І тут на мяне быццам найшло нейкае азарэнне. Ці не штабялямі ляжалі парэзаныя на кавалкі дрэвы. Шмат дрэў, якія паваліў нядаўні ўраган. Гэтыя ж дрэвы, зразумела, не паваленыя, а стаячыя і былі адным з маіх арыенціраў. Атрымлівалася, што я ўжо арыентаваўся на іншыя. З палёгкай уздыхнуўшы, вярнуўся назад і паклаў на Алесеву магілу кветкі. Зразумела, і памянуў яго.
Калі каму-небудзь расказваю пра гэтыя выпадкі, то абавязкова знойдзецца той, хто засмяецца. Маўляў, якая містыка, проста праяўлялася твая неназіральнасць. Як быццам і запярэчыць няма чым, хоць... Звычайна неабходны тэкст я адразу набіраю на камп’ютары, пішу па сутнасці з галавы. Дык вось... Набраўшы палову тэксту, дзе згадваю пра тое, як доўгі час не мог знайсці магілу Пісьмянкова, я з-за няўважлівасці націснуў не на тую клавішу. Адразу на экране манітора з’явіўся запіс-запытанне, ці захаваць змены ў дакуменце. Мне падалося, што пад зменамі маецца на ўвазе толькі што напісанае, таму, пасля некаторага роздуму, я ўсё ж навёў курсіў на тое месца, дзе стаяла «да». Файл, вядома, адразу закрыўся. Калі ж адкрыў яго, то, на маё здзіўленне, перад гэтым напісаная частка матэрыялу адсутнічала. Давялося страчанае ўзнаўляць па памяці.
Вер не вер, ды гэта так
З праяўленнем нейкай містычнасці, ці нечага іншага, сутнасць чаго не магу ўсвядоміць на сённяшні дзень, я сутыкнуўся яшчэ і да гэтага, калі ў 2008 годзе паехаў у камандзіроўку на Піншчыну, каб пабываць у родных мясцінах найвыдатнейшай нашай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Акурат набліжалася 60-годдзе з дня яе нараджэння, і часопіс «Нёман», дзе я на той час працаваў намеснікам галоўнага рэдактара, вырашыў надрукаваць да гэтага юбілею некалькі матэрыялаў, у тым ліку і той, што я збіраўся напісаць пасля гэтай паездкі. Хацелася падрабязней расказаць пра Жэніну малую радзіму, згадаць пра вытокі яе творчасці. Ведаў, што ў школе, у якой яна некалі вучылася і якая цяпер носіць яе імя, ёсць музей, а ў музеі гэтым, няхай і невялікім, усяго ў адным пакоі, цікавая экспазіцыя, што падрабязна расказвае пра жыццё і творчасць знакамітай зямлячкі.
Уражанняў сапраўды было багата. Дый фактаў, якія дапамагалі глыбей спасцігнуць свет творчасці Янішчыц, у пэўнай ступені прыадкрыць яе феномен, сабралася шмат, таму ў Мінск вяртаўся ў добрым настроі. Не сумняваўся, што неабходны матэрыял напішу без асаблівай цяжкасці. Тым больш, што загадзя ўважліва перачытаў прыжыццёвыя кнігі паэтэсы, пазнаёміўся з аднатомнікам яе выбранага, пазначыў тыя вершы, што сваім зместам у той ці іншай ступені былі звязаны з роднымі мясцінамі Жэні, а таксама тыя, у якіх ажывалі непаўторныя палескія краявіды, воблікі людзей, якіх яна добра ведала і якія ведалі яе. Па прыездзе дамоў заставалася толькі так пабудаваць матэрыял, каб урыўкі з гэтых твораў арганічна клаліся ў ягоную сюжэтную канву.
Аднак калі сеў за камп’ютар, аказалася, што ўсё не так і проста, як падавалася мне. Здавалася б, усё ужо абдумана, ёсць кампазіцыйны план, які, між іншым, загадзя распрацоўваю рэдка, звычайна пішу так, як пішацца. На адным дыханні. Лёгка, нязмушана. Але цяпер не толькі гэтай лёгкасці не было, на маё здзіўленне ўвогуле ніяк не пісалася. І гэта пры тым, што, канечне ж, ведаў, пра што і як пісаць. У сувязі з тым, што са мною адбывалася, дазволю нават прывесці грубаватае параўнанне: «Разумны, як сабака, а слова сказаць не можа». У дадзеным выпадку напісаць.
Паколькі камп’ютар, прабачце, гвалціць я не збіраўся, то вырашыў пакінуць яго ў спакоі. На жаль, і наступны дзень не прынёс нічога пэўнага. Безвыніковым аказаўся і трэці... Між тым тэрміны здачы матэрыялу падціскалі, а я, як ні стараўся, ніяк саўладаць з сабой не мог. Сёе-тое, праўда, пісалася, але, калі перачытваў, яно мяне не задавальняла. Даводзілася зноў пачынаць з чыстага аркуша, дакладней з чыстага экрана манітора. Так я пакутаваў ці не цэлы тыдзень. І толькі ў суботу адчуў, што нарэшце ўсё зрушылася з месца. Пісалася лёгка, нават, калі крыху адпачываў, лавіў сябе на думцы, што, бадай, ніколі не было ў мяне такога творчага натхнення. Таму пад вечар асноўная частка матэрыялу была гатова. Я не сумняваўся, што заўтра абавязкова завяршу яго. Таму з чыстым сумленнем лёг спаць.
- Психотерапевтическая сказка про кенгуру для тревожной мамы, которая боится отпустить детей и излишне беспокоится за них - Алё Алё - Героическая фантастика / Эротика, Секс / Прочее
- Императоры - Георгий Чулков - Прочее
- Сказочные истории - Михаил Константинович Зарубин - Прочее
- Жизнь длинною в сон - Ангелина Астафьева - Прочее
- Волков. Маскарад - Валерий Пылаев - Исторический детектив / Прочее
- Мой лорд - Мария Кущиди - Короткие любовные романы / Прочее
- Яйцеклетка - Алексей Владимирович Бочаров - Прочее
- Превращение (сборник) - Кафка Франц - Прочее
- Драконий жрец - Валерий Новицкий - Героическая фантастика / Прочее / Прочие приключения
- Сильнодействующее лекарство - Артур Хейли - Прочее