Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Дуся! Зараз-жа ў хату!
Ужо ў хаце мацi запыталася ў дачкi:
- Хто гэта быў?
Дуся ёй нiчога не адказала i моўчкi лягла спаць. Заўтра-ж ейны дзень: будзе выпуск. Атрымае пасьведчаньне аб заканчэньнi сямiгадовай школы. "Але я не пайду. Я завялiкая для сямiгодкi - дылда".
Але на выпускны вечар Дуся ўсё-ткi пайшла. Мацi адзела яе як найпрыгажэй. I сапраўды, Дуся выглядала хутчэй як нявеста, а не як вучанiца. Ды сорам у яе мiнуў, яна загарэлася ахвотай пайсьцi на вечар. Там будуць ейныя настаўнiкi, сяброўкi, бацькi, хлопцы, усе, хто захоча прыйсьцi. Будуць танцы. Гэта ейны дзень! Перад адыходам, паглядзелася ў люстэрка: у вачох - таемнасьць, глыбiня, задуменнасьць, бровы - узьнятыя, мiрглiва-насьцярожаныя, твар радасна-ўсьмешлiвы, белы каўнерык блюзкi зграбна абняў шыю, чорныя, з праборам на галаве, воласы спадаюць за сьпiной дзьвюмя туга сплеценымi косамi. Агледзеўшы сябе, засталася задаволенай. Пакiнула хату.
Пасьведчаньнi аб заканчэньнi Макранскай сямiгадовай школы былi раздадзеныя выпускнiкам удзень. Цяпер-жа, увечары - заканчэньне з танцамi. Дуся ўвайшла ў самае большае iхнае класнае памешканьне, добра асьветленае, ператворанае ў салю. Сталы, расстаўленыя ў выглядзе лiтары "П", былi ўжо занятыя. На самым ганаровым месцы сядзелi ў поўным складзе настаўнiкi, у тым лiку сам дырэктар школы. Дуся невядома чаму зьбянтэжылася, угледзеўшы iх. Саромiлася. Ёй здавалася, што толькi на яе i глядзяць яны. На яе, такую ўбраную i можа не адпаведна дадзеным абставiнам. Яна ўлавiла погляд Вяркеева i ў iм - здавалася ёй - асуджэньне яе. У разгубленасьцi яна ня ведала, куды ён прыстаць. Усхваляваная, яна ня прыкмячала сваiх сябровак. Села - невядома ёй самой, чаму - якраз на вiдавоку ў настаўнiкаў, на месцы, што заставалася не занятым нiхто хiба не хацеў сядзець гэтак блiзка каля настаўнiкаў. Вучнi-выпускнiкi i таксама з нiжэйшых, шостых i пятых класаў, стаялi цiха на ўзбоччы ў чаканьнi распарадку. За сталамi-ж сядзелi пераважна бацькi i iншыя госьцi. Пазванiў дырэктар. Пачаў гаварыць. Ягоная прамова была ськiраваная болей да бацькоў, чымся да вучняў-выпускнiкоў. Ён як-бы даваў справаздачу перад бацькамi, як-бы апраўдваўся перад iмi за тыя недахопы ў школе, якiя ў ёй мелi месца. I напачатку здавалася дзiўным, што ён гаворыць пра гэта. Але ў другой палавiне сваёй прамовы ён выпуклiў настолькi дасягненьнi свае школы, што недахопы перасталi быць недахопамi, зьявiлiся як-бы тымi стымуламi, якiя й прывялi школу да ейных сёньняшнiх, цалкам дадатнiх вынiкаў. Прамаўлялi i настаўнiкi, але, як выглядала, толькi таму, што трэба было. Больш красамоўным аказаўся Вяркееў. Ён, можна сказаць, апраўдаў сябе ў вачох бацькоў, якiя крыва глядзелi на яго, як выхаваўцу, у сувязi з яго недастойнымi настаўнiка паводзiнамi. Мелася на ўвазе Акулiна. Канешне, ён плацiў Акулiне алiмэнты, i тая ня мела да яго больш нiякiх прэтэнсiяў. Усё было як-бы ў парадку, але паступак Вяркеева ня ўсiмi лiчыўся маральным. Бальшыня была на баку Акулiны, простай, але сумленнай дзеўкi. "Чаго лез, калi не падабалася". Шкадавалi ейнага хлопчыка, "чыстага Вяркеева".
Цяпер, гледзячы на Вяркеева, статнага i прыгожага, здатнага на слова i жарт, бацькi-слухачы як-бы даравалi яму ягоныя грахi.
Дусiных бацькоў на вечары ня было - iм загадала дачка ня прыходзiць. Яна будзе саромiцца пры iх, чуцца несвабоднай.
Пачалi граць. Пачалiся танцы. А Дусю нiхто не запрашае. Адвярнулiся i сяброўкi. "Няхай не ганарыцца сваёй красатой. Няхай пасядзiць". Хлопцы-выпускнiкi ўжо занятыя. Яны знайшлi сваiх i з iмi не разлучаюцца. Хлопцаў-няшкольнiкаў нешта ня вiдаць. Такiя танцы iм не падабаюцца. Дуся ў адзiноце. Яна гэткага не чакала. Яна не разумее, што здарылася. Чаму ёй такая помста? Аглядаецца па бакох. Ня ведае, што рабiць. За сталамi азiраюцца на яе. "Што такое? Чаму яе не бяруць?"
Канчаецца танец. Пачынаецца другi - Дуся як сядзела, так i сядзiць. Нiхто яе не бярэць. Не запрашае. Сама яна ўжо цяпер не адважваецца запрасiць каго-небудзь з сваiх сябровак. Сядзiць. Але ўжо болей ня можа сядзець. Гатова заплакаць. Гэтак рыхтавалася! Гэтак хацела быць тут! Гэтак была ўпэўненая ў сваiм посьпеху! А цяпер... Чаму я прыйшла сюды? Што мне тут трэба? Я сюды не належу. Я тут чужая. Я тут завялiкая. Гатова ўзьняцца й кiнуцца за дзьверы.
Вяркееў назiрае за ёй. Вяркееў разумее яе. Бачыць яе пакуты. "Пайсьцi? Нiчога няпрыстойнага?" Вылазiць з-за стала. Iдзе. "Куды ён iдзе?", глядзяць на яго. Вяркееў накiроўваецца да Дусi. Яна тут. Да яе недалёка. Iдзе нi на кога не азiраючыся. Падыходзiць да яе. Запрашае. Дуся пасьпешна ўстае i, уратаваная, iдзе з настаўнiкам у круг. Шчасьлiвая, закружылася ў танцы. Азмрочаны было, цяпер ейны твар засьвяцiўся ўсiмi ейнымi прывабнымi рысамi. Вяркееў, будучы някепскiм танцорам, вёў яе ў танцы сьмела, зусiм не бяручы на ўвагу, што яна яго вучанiца, а ён ёй настаўнiк. Зрэшты, яна ўжо цяпер не ягоная вучанiца i ён ня ейны настаўнiк. Яна можа быць з iм свабоднай. Вяркееў, выглядала, i расцэньваў яе гэтак, танцаваў з ёй як з поўнасьцяй дарослай, не саромячыся шчыльна прытуляць яе да сябе, асаблiва калi апыняўся з ёю ў менш асьветленым мейсцы танцавальнай пляцоўкi. "Во гэта якраз тое, што яму патрэбна. Ня тое, што Акулiна", ацэньвалi жанкi за сталамi.
Танец скончыўся i Вяркееў пасадзiў сваю былую вучанiцу на ейнае месца. Пачаўся наступны танец. Зноў Дусю нiхто не бярэ. Цяпер можа-б хто з хлопцаў-выпускнiкоў i падыйшоў да яе, запрасiў-бы да танцу, але яе ўжо лiчылi занятай i не абы кiм, а самiм настаўнiкам. Гэтак i заставалася яна сядзець. I тут Вяркееў не палiчыў нейкай нетактоўнасьцяй - запрасiў Дусю зноў. Танцаваў з ёй з iмпэтам. Яна адказвала тым-жа. I ад iх, абаiх, стваралася ўражаньне як ад якой-небудзь закаханай пары. Вяркееў уже не прапускаў з ёй нiводнага танцу, аж пакуль дырэктар не паклiкаў яго да сябе. Распачаў з iм нейкую гутарку. Не адпушчаў яго, уважаючы, вiдавочна, паводзiны Вяркеева не дастаткова прыстойнымi.
I Дуся, ня хочучы больш заставацца на вечары, пасьпяшалася дахаты. На мосьце яе пераняў Мiкола Бугроў.
- Я цябе чакаў тут. Ведаў, што ў цябе iншай дарогi няма. Вось i спаймаў.
Гэта ён гаварыў нiбы жартам, але Дуся баялася яго - пачне прыставаць, як i ўчора. Ды Мiкола быў сёньня лагаднейшы, не спрабаваў абнiмаць яе, хацеў толькi ўзяць пад руку, i калi Дуся не давалася, успрыняў гэта спакойна, iшоў побач мiрна i зважна.
- Можа пройдземся паўз рэчку? Ты ведаеш, як там утульна iсьцi мiж траў i вербалозу, а якiя пахi! Галава кружыцца ад арамату!
Дуся ўспрыняла паэзiю Мiколы падазрона.
- Я нiкуды не пайду. Я iду дахаты.
У яе цяпер такi настрой - нiкога ня бачыць, нi з кiм ня знацца. Думала, як збавiцца ад яго. Неспадзяванае спатканьне з Мiколам было для яе прыкрым, але яна не хацела даць яму адчуць гэта. Сваю цьвёрдую адмову ягонай прапановы прагуляцца злагодзiла нязручнасьцяй iсьцi мiж траў i кустоўя ў такiм убраньнi, якое ў яе цяпер. Мiколу такое тлумачэньне задаволiла, тым больш, што Дуся ўжо дазволiла яму трымацца аднэй рукой за ейную талiю. Ля свае хаты яна не пабаiцца адкiнуць яе.
I вось яны ўжо каля Дусiнай хаты. Дуся хоча разьвiтацца з iм, але Мiкола не адпушчае яе, трымае за руку, не дае ёй вырвацца.
- Я закрычу, калi ты не адпусьцiш!
- Закрычыш?
I Мiкола адным рашучым узмахам рукi распаласаваў на грудзёх у Дусi ейную блюзку. Павольна, не сьпяшаючыся пайшоў ад яе ў кiрунку хаты дзеда Мельнiка.
Дуся ў сьлёзах цiхенька, каб не пачулi бацькi, увайшла ў хату. Разьдзелася. Падзёртую блюзку схавала, каб заўтра не пабачыла мацi. Дуся ня скажа пра выпадак з Мiколам Бугровым.
Па нейкiм часе Мiкола Бугроў ад некага пачуў, што Дуся перайшла спаць у клець. I ён захацеў пераканацца ў гэтым. Увечары чакаў, пакуль разыйдуцца з прызбы дзеда Мельнiка. Там-жа i Дуся - чуцён ейны голас. Ён толькi падпiльнуе, куды яна пойдзе - у хату цi ў клець. На спатканьне з ёй пасьля ўчарашняга ён не разьлiчваў. Учарашняга яна яму не даруе. Ён хацеў-бы замазаць сваю вiну, папрасiць у яе прабачэньня, але як даступiцца да яе. "Я ня ўлiчыў, што яна дзеўка iншага тыпу, не такая, як усе. Больш далiкатная. А я лез нахрапам. Гэта ня той да яе падыход. Нашых дзевак комкай як хочаш, але не яе. А можа яна i саўсiм ня хоча знацца са мною? Яна, можна сказаць, ужо студэнтка, а я хто? Лапаць. Скончыў тры класы i ўсё. Тады ў нас i было толькi што тры класы. Сямiгодкi ня было. Ды каб i была, куды мне, пераростку, было пхнуцца? Сядзець разам з малечай у вадным класе? Вось i пайшоў у камуну, на лёгкi хлеб. Выбiўся ў актывiсты. Паслалi на курсы. З курсаў вярнуўся камсамольцам. Заняўся культурна-асьветнай работай. Але якi я культурнiк? Адчынiў хату-чытальню ў Мокрым. Прывёз з раёну кнiжак, журналаў. Пачалi iсьцi да нас газэты. Хацеў заманiць моладзь. Дык дзе там? На прызбу да дзеда Мельнiка йдуць, у хату-чытальню - не! Кiнулася мне неяк у вочы яна. Страшэнна спадабалася дзеўчанё! Напачатку саромiўся загаварыць з ёю, такой яшчэ маладзенькай, а сэрцам быў ужо ўлiпшы. Праз якi год цi болей гляджу - яна ўжо, невядома калi ў дзеўкi выйшла. Я й прыўдарыў. Сораму ўжо ня меў - пачаў пiльнаваць яе, а яно ня тут то было. Я й пачаў тады сiлаю браць. Вось i папсаваў гэтым усё".
- Слоу-моб - Денис Игоревич Трусов - Контркультура / Поэзия / Русская классическая проза
- Заўтрашнi дзень (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Маё дзела цялячае (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Вераснёвыя ночы (на белорусском языке) - Кузьма Черный - Русская классическая проза
- Пераправа (на белорусском языке) - Николай Лупсеков - Русская классическая проза
- Незагойная рана (на белорусском языке) - Василь Быков - Русская классическая проза
- Янка з Падлесся (на белорусском языке) - Сымон Хурсик - Русская классическая проза
- Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке) - Алексей Толстой - Русская классическая проза
- Залаты прамень (на белорусском языке) - Якуб Колас - Русская классическая проза
- У нас у Серабранцы (на белорусском языке) - Владимир Орлов - Русская классическая проза