Рейтинговые книги
Читем онлайн Летнія прыгоды ў сучасным духу - Алесь Жук

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3

Анюта першая выйшла на бераг, паку ль плаваў Віктар, выкруціла за алешнікам купальнік. Калі ён вылез з вады, Анюта расчэсвала валасы. У начным святле паблісквала яе мокрае загарэлае цела. Яна адчула Віктараў позірк, крыху павярнулася, зірнула на яго з-пад рукі.

Віктар прыпыніўся, страсянуў галавой—усё ішло сваім парадкам. Ён падышоў да Анюты і моцна абняў яе. Анюта адчула, які ён увесь мускулісты і гарачы, хоць толькі што з вады. I сама адчула, як стала горача ў грудзях, як цела міжволі туліцца да яго. Віктар знайшоў яе губы сваімі, сухімі і гарачымі.

Яна адапхнула яго рэзка, з усёй сілы, i ён ад неспадзяванасці ледзь астояўся на нагах.

— Адвярніся, ну!—загадала яна.

Віктар крута адвярнуўся, па-салдацку хутка адзеўся. У кожным ягоным руху адчувалася крыўда і злосць.

— Паехалі, мне холадна, — Анюта папрасіла як мага безабаронней.

Віктар завёў матацыкл, знарок глядзеў у другі бок, чакаў, пакуль сядзе яна. I здрыгануўся ад нечаканасці, калі яна абняла і ўся прытулілася да яго. Асцярожна крануўся з месца і ехаў паволі.

Анюта ўсміхалася i з самой сябе, з таго, як прыліпла да гэтага маладога мужчыны. Не хацелася адрывацца ад яго, i рука міжволі пагладзіла яго грудзі, спынілася там, дзе было сэрца, i яно застукала мацней.

Ля дому Віктар адважыўся прытрымаць яе за руку. Анюта сама абняла яго, пацалавала доўга i з такою прагай, што аж у самое закружылася ў галаве, адхілілася:

— Не трэба. Дай мне прывыкнуць да цябе. Да заўтра.

— Да заўтра, —рэхам адказаў ён.

Пасля таго, як Віктар паехаў, Анюта яшчэ стаяла на дварэ. У хату ісці не хацелася, не хацелася і спаць. Горача i душна было ў гэту летнюю ноч.

Назаўтра яна перанесла сваю пасцель з хаты ў садовы дашчаны домік — усё з-за гарачыні. А вечарам чакала за вёскай Віктара.

Надвячоркам збіраўся на вахту, як любіў сам гаварыць, i дзед Ляксей, а таму мяняў параднае адзенне на рабочае: замест галіфэ надзеў старыя ваітньія штаны, замест сандаляў—старыя шытыя валёнкі з галёшамі, вы­качаны і палямчаны ўсё на гэтых жа «баявых вахтах» кажушок. I замест фуражкі належала надзець старую аблавушку.

— Ну, дзе ты там ужэ, жаніх? Два часы ўбіраешся! Саўсім умеркне. Выкураць цябе, качарга старая, з гэтае варты!

— Хто мяне выпра? Які ім дурань за гэтыя грошы гэтулькі цехнікі вартаваць адважыцца?

— А ты ўвартуеш! Для прыклёпу там цябе дзяржаць, можа, каб якія пажарнікі не чанляліся ці начальства...

— Для прыклёпу, для прыклёпу! Сама ты прыклёп бесталковы! Падавай валёнак!

Дзед Ляксей злосна вышморгваў з жончыных рук валёнак, i яна брала напагатове другі.

— А то ж бо не? Які ж бы гэта дурань плаціў табе за тое, што пераспіш ноч у апілках...

— Тваю маць!.. Дурань нейкі ляпнуў, a i ты паўтараеш!

Дзед замахнуўся валёнкам, але Мар’я загадзя адступілася.

— Ну, не спіш, не спіш, хто цябе ведае... Толькі чаго гэта з кажушка апілкі, як тыя блохі, сыплюцца?

— У цябе самое з галавы труха сыплецца!..

— Добра, добра, убраўся ўжэ? Давай, хіба, і бараду ножанкамі падрэжу, а то ночы яшчэ каго напужаеш, падумаюць, што чорт вылез...

— Вото! У парыкмахерекую схаджу, пастрыгуся i бараду папраўлю.

— А стрыгчы што будзеш, пушок гэты, што, як у куры пад хвастом, у цябе на галаве астаўся?

Мар’я яшчэ далей адступілася ад дзеда.

— Ты ў мяне некалі дакудахтаешся, — дзед рашуча ўстаў з лаўкі i шыбануў за хлеў.

— Скарэй, а то не ўспееш!—падражніла ўслед Мар’я.

Дзед Ляксей не агрызнуўся — не было калі.

Пачынала змяркацца, калі дзед Ляксей сдежкай пад вішняком выйшаў да дарогі. Да вайны тут была вузкакалейка да ваеннага гарадка. Цяпер яе разаралі, не асталося i следу. Толькі з зямлі яшчэ не-не ды i вылезе ржа­вы кастыль. Дзед Ляксей паглядзеў у той бок, дзе быў ваенны гарадок. Ад, яго засталася толькі канюшня з чырвонае цэглы і пахіленая, падарваная ў вайну партызанамі вадакачка. Цяпер яе не ўгледзіш з-за сасонніку, які там узрос.

Далей у палях прысядалі да зямлі цёмныя астраўкі вёсак. Пахла пылам угрэтае дарогі, травою ад аселіцы i збажыной з поля. I яшчэ сапраўды све­жа і смаліста ад кажушка —апілкамі, але гэтага паху дзед не вылучаў.

У такія часіны дзеду Ляксею здавалася, што гэта ён, маленькі, у лапціках, глядзіць аднекуль на сябе цяперашняга і н.а ўсё навокал. Адтуль аднекуль, з аселіцы, дзе ў вясновых лужынах жоўта цвіла лотаць. I ў цяпераш­няга яго, старога, аж заходзіцца душа ад таго, што гэтулькі ўсяго таму хлопчыку з бярэмцам жоўтай лотаці нагатавана наперадзе. I работы, i вай­ны, і смерці, што душа чалавечая i вытрымаць не зможа. Але вытрымае, не разарвецца сэрда, не адсохнуць рукі і ногі, не выцекуць слязой вочы... А мо гэта і не ён на сябе малога, а ягоны бацька ці дзед глядзіць на яго цяперашняга з кіёчкам, аднаго ў цёмным свеце, з нейкае свае далёкае вышыні?

Дзед Ляксей прыпыняецца, уражаны процьмай часу i прасторы, якая раптам адкрываецца перад ім, якую ён не можа спасцігнуць ні вокам, ні розумам.

Дзед уздыхае з палёгкай, азіраецца навокал, каб яшчэ раз пераканацца, што пад нагамі знаёмая дарога, калі і павалішся, то ніжэй зямлі не ўпадзеш. На ўсякі выпадак дзед яшчэ азіраецца наўкруга — ці ніхто не бачыў, як ён немаведама чаго стаяў пасярод дарогі. Потым дастае з кішэні кажуш­ка бутэльку віна, якую ён хаваў сёння ад старое ў кастры дроў за хлявом, таму і была ў яго перад дзяжурствам пільная патрэба зазірнуць туды.

Далей дзед ідзе цвярдзей і весялей.

Пра дзеда Ляксея калгасныя механізатары могуць расказваць бясконца: пачынаючы з яго ўспамінаў пра маладосць, калі дзяўчаты не давалі маладому Ляксею праходу, і апошнім наведваннем дзеда да парторга з заявай аб уступленні ў партыю. Дзед катэгарычна растлумачыў, што цяпер ён не можа не быць у партыі — пакуль хопіць здароўя, будзе дапамагаць Гарбачову перабудоўваць. Адна няўвязка атрымоўвалася ў дзеда — як сумясціць свой новы статус з любоўю да віна. Парторг растлумачыў, што дзед па ўсіх стаццях падыходзіць, але «праклятая» — перашкода сур’ёзная, i таму ён дае тэрмін дзеду падумаць і «выправіцца»...

Але гэта быў дзед Ляксей — сава ўдзяняшняя, той, пра якога Мар’я, божкаючы, гаварыла: «Што ж вы хочаце, немцы ў тым карцеры ўсё ў яго ўнутры, акрамя душы, адбілі». Галоўнымі ў дзеда Ляксеевым жыцці даўно ўжо засталіся толькі ночы. Начамі вяртаўся ён да свайго сапраўднага жыцця, да самага дарагога і балючага, самага свайго, прычым быў бы і ён дзедам, і прадзедам, і спаў бы ў сваёй хаце, і не смяшыў бы людзей, думаў дзед пра дзяцей сваіх, якіх на вачах у яго немцы забітых кідалі ў запаленую хату. Як душу яго там палілі. Старэйшыя загінулі потым, адзін у партызанах, другі на фронце. Але тыя два, меншыя...

Даставаў дзед з кішэні бутэльку, адпіваў крыху, каб супакоіцца. Потым яму пачынала здавацца, што бачыць сябе малога, што ідзе ён з Вужанскага палетка, паўз лужкі, парослыя асакой і лазовымі кустамі, да сваёй вёскі, якая кучаравіцца ліпамі. Дарога палявая, падарожнік студзіць ногі. Вечарам у вёсцы збіраліся на ігрышча, іграў на цымбалах яго аднагодак Змітрок, панскі парабак. Не асталося ўжо нікога з яго аднагодкаў — Амерыка, рэвалюцыя, войны, калектывізацыя пазабіралі іх. I першую жонку сцерла жыццё, Мар’я гэта другая, рабацяшчая, але не здатная ні на танцы, ні на песню, глухая яна да ўсяго гэтага. Сам жа ён памятае тыя танцы, душа яго мучыцца без тых песень. Дарэмна ён прыслухоўваецца да радыё, прыглядаецца да тэлевізара — і песні быццам даўнейшыя, але ўжо нейкія як i несапраўдныя, як i не яго...

А потым людзі ўспаміналіся, галасы іхнія, асабліва тых, з кім сядзеў у СД... I не боль і жах катаванняў вяртаўся, а страшны ўспамін, як гарыць хата, як дзяцей забітых у агонь кідаюць...

Адкуль пра ўсё гэта было ведаць Віктару, які ноччу вяртаўся ад Аню­ты? Работу яго брыгада канчала, амаль па дзве тысячы выходзіла чыстымі на рукі ў месяц. 3 Анютай абмяняліся тэлефонамі, праўда, знарок ён адну лічбу ў нумары назваў няправільна. У яго жонка, дзіця, сям’ёй ён даражыць умее. Віктар, вадома ж, не ведаў, што і ў Анюты свае планы былі на будучае i што яна замест інтэрнацкага тэлефоннага нумара, якога i не памятала, назвала першыя лічбы, якія прыйшлі ў голаў. Адным словам— бывай, маё лета, бывай, мая радасць!

Настрой у Віктара быў цудоўны, i ён не мог не пажартаваць, калі ўгледзеў пры плоце чорны кажушок вядомага ўсім на цэнтральнай сядзібе дзе­да Ляксея, здагадаўся, што дрэмле стары, пусціў матацыкл накатам, і калі пад’ехаў блізка, асляпіў старога святлом, раўнуў маторам, краем вока ўгледзеў, як ускінуўся той, як нема закрычаў, —і знік у начной цемры. Не бачыў ён, што гэтак і пралежаў дзед пры плоце да раніцы. I недапітае чырвонае віно пад ім засохла на прыдарожным пыле. I ніхто ў тую ноч не ведаў, што, калі зноў бачыў дзед, як паляць дзяцей яго, белае вока фары, тае, з нямедкае машыны, якая свяціла тады, апякло лютым агнём вочы, зверам скочыла на яго.

1 2 3
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Летнія прыгоды ў сучасным духу - Алесь Жук бесплатно.

Оставить комментарий