Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Штовечар Увiс дбайна правяраў тэхнiчны стан Роберцiка. Але нiякiх адхiленняў у iм не было, усе вузлы, блокi i ячэйкi працавалi нармальна.
Ранiцамi Роберцiк больш не гатаваў.
- На кухнi занадта горача, - тлумачыў ён Увiсу, седзячы на касмадроме ў цяньку вежы кiравання. Увiс тым жа вечарам праверыў тэрмастаты. Не, усё было спраўнае.
Усходы яны, як i раней, сустракалi ўдвух, але Увiс больш не задаваў пытанняў, баючыся пачуць у адказ што-небудзь зусiм незвычайнае. Увiс разумеў, што пагражае робату, калi i iншыя заўважаць яго дзiвацтвы. Пакуль яшчэ ўдавалася выкруцiцца, спасылаючыся то на сапсаваны блок, то на разраджаныя акумулятары альбо разрэгуляваны рэжым, але калi так будзе прадаўжацца, бясконцыя няспраўнасцi могуць здацца падазронымi.
Увiс пачаў усё часцей браць Роберцiка з сабою ў далёкiя выезды, часцей даручаў правяраць лiнiю, стараючыся не пакiдаць робата без працы.
Але хутка перастала дапамагаць i гэта. Роберцiкавы капрызы станавiлiся ўсё больш вiдавочныя. То ён адмаўляўся прабыць ноч на свежым паветры, заяўляючы, што ночы на Фаiс занадта халодныя, то патрабаваў узмацнiць яго ахоўныя схемы, каб паменшыць напругу, якая праходзiла праз яго пры праверцы лiнiй... Пад час прагулак Увiс пачаў сур'ёзна гаварыць з Роберцiкам, тлумачачы яму, што ў людзей i робатаў - розныя правiлы жыцця, што робатаў, калi яны не выконваюць загадаў, можна караць, аддаваць у рамонт, замяняць альбо наогул разбiраць на часткi.
- Ну i няхай, - адказваў Роберцiк, нават не гледзячы на Увiса.
I настаў дзень, калi Роберцiк зусiм адмовiўся працаваць. Ток высокага напружання, па яго словах, быў яму небяспечны, а на лiнii можна абысцiся i без робата - можна ўключыць у ланцуг звычайныя iндыкатары, а таксама аўтатрансфарматары, якiя дарэмна пакрываюцца пылам дзесьцi ў далёкiм кутку склада.
Не дапамагалi нi ўгаворы, нi пагрозы. Спакойны i абыякавы, Роберцiк стаяў перад шасцю астранаўтамi.
- Дык ты будзеш працаваць?
- Не.
- Цябе адправяць у разборку.
- Няхай.
- Можа, ты скажаш - чаму?
- Я не хачу заставацца на Фаiс.
- Ды чаму ж?
- Фаiс - нежывая планета.
Ён казаў праўду.
Сход вырашыў паведамiць пра няспраўнасць робата на базу. Па хуткiм часе iм адказалi, што новы робат высланы, а Роберцiка трэба разабраць на часткi.
Выканаць гэта, аднак, аказалася вельмi цяжка. Усе згаджалiся трываць Роберцiкавы капрызы, рамантаваць яго, наладжваць i ўгаворваць, але разабраць?.. Гэта было амаль тое самае, што забiць.
Насуперак усiм iнструкцыям людзi вырашылi даць Роберцiку поўную свабоду дзеянняў. Ён жа не рабiў нiчога дрэннага. Трэба было хiба што пiльней сачыць за iм, але меры прымаць толькi ў выпадку крайняй патрэбы.
Вестку пра тое, што хутка на Фаiс з'явiцца яшчэ адзiн робат, Роберцiк сустрэў зусiм спакойна. Некалькi сутак ён нерухома сядзеў у цеснай аранжарэi, дзе клiмат нагадваў зямны i дзе астранаўты ў вольны час саджалi, палiвалi i палолi прывезеныя iмi раслiны.
- Не сядзi тут, - папярэдзiў Увiс. - Вельмi сыра, i шмат азоту ў паветры, табе гэта шкодзiць.
- Ведаю, - адказаў Роберцiк. - Але я павiнен быць тут.
Дарэмна спрабаваў Увiс забавiць Роберцiка якой-небудзь работай. Роберцiк нiкуды не выходзiў. А ў тую ранiцу, калi Увiс першы раз сустрэў усход сонца адзiн, астатнiя астранаўты рыхтавалiся прыняць карабель з новым робатам.
- Роберцiк, цяпер у цябе будзе сябра, - сказаў Увiс, зазiрнуўшы ўвечары ў аранжарэю.
- Мне ўсё роўна.
Увiс хацеў, як заўсёды, праверыць i змазаць робата, але той адмовiўся:
- Не трэба. Табе цяпер хопiць работы з новым. Раскажы лепш яшчэ пра Зямлю. Я паспеў там убачыць так мала... Там шмат такiх вялiкiх дрэў, як тыя, што растуць каля касмадрома? Помнiш, як я iшоў па сцежцы i ўвесь час спатыкаўся аб каранi? Памятаеш? А чаму ты не спатыкаўся i не падаў? Я ўвесь час думаў пра гэта i вось нарэшце зразумеў. Гэта таму, што ты нарадзiўся на Зямлi i ўсё ведаеш загадзя...
Увiс разгубiўся. Каб такое сказаў чалавек - яшчэ зразумела, але робат...
- Праўда, - сказаў ён. - На Зямлi шмат лясоў.
- Чаму ты не жывеш там?
- На Фаiс у мяне работа.
- Хiба на Зямлi яе няма?
- Знайшлася б...
- Тады чаму ты тут?
- Я люблю лётаць, падарожнiчаць, бачыць новыя планеты...
- Нават непрыгожыя? Нежывыя?
- Усялякiя.
- Не разумею, - сказаў Роберцiк i адвярнуўся. Увiс пайшоў. Калi назаўтра ранiцай ён убачыў робата, той сядзеў нерухома. Агеньчыкi, што асвятлялi яго твар, патухлi, стрэлкi прыбораў стаялi на нулi, хоць акумулятары, як аказалася, былi зараджаныя. Правая Роберцiкава рука была выцягнута да абагравальнiка. Увiс нагнуўся i ў жалезнай далонi ўбачыў маленечкi зялёны парастак, малюпасенькую елачку з светлымi, аксамiтнымi iголкамi. У жменi быў пясок, i парастак трымаўся ў iм, чапляючыся ледзь бачнымi карэньчыкамi.
* * *
Самым дарагiм талiсманам, што прывёз на Зямлю доктар трох касмiчных навук Увальд, быў невялiчкi крышталёвы блок.
Усе дваццаць гадоў, якiя прабыў вучоны на розных планетах, станцыях, касмадромах, а потым i ў навуковай групе Цэнтра, Увальд бярог i ўсюды вазiў з сабою гэтую цацку.
Вярнуўшыся на Зямлю, ён пасялiўся ў сваёй лясной хатцы i часта цэлымi днямi блукаў сярод маладых елачак, а вечары бавiў каля камiна. Зрэдку, у нейкiя яму аднаму вядомыя днi, Увальд уключаў тэлевiзiйны запiс.
Крынiцай запiсу быў маленькi крышталёвы блок.
Мала хто бачыў гэты запiс.
Сярод астранаўтаў хадзiлi чуткi, што ён паказвае нейкую аранжавую планету, вельмi прыгожую i маленькую.
Яе акрывалi зялёныя лясы i квiтучыя сады.
Птушкi, звяры i насякомыя на гэтай планеце вельмi нагадвалi зямных.
Рэкi i азёры былi таксама як зямныя.
I ўсяго гэтага там было шмат.
Але больш за ўсё на планеце расло елак.
Увальд нiчога не расказваў пра паходжанне гэтага запiсу. Аднак яго былыя калегi запэўнiвалi, што крышталь - гэта ўсё, што засталося ад блока памяцi нейкага разабранага калiсьцi робата.
Праўда, спецыялiсты лiчаць, што такой планеты няма i быць не можа. Але iншыя пярэчаць, што ў блоку памяцi не можа фiксавацца тое, чаго не iснуе ў рэчаiснасцi, бо робаты не здольныя нi фантазiраваць, нi марыць.
Нядаўна Увальд завяршыў даследаванне пра здольнасць электроннага мозгу да творчай дзейнасцi. Аднак яго высновы пакуль прыняты толькi як гiпотэзы, бо кожны ведае, што ў робатаў няма ўяўлення.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});- Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке) - Рэй Брэдбери - Научная Фантастика
- Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - Л Дайнеко - Научная Фантастика
- Гадзiна памяцi (на белорусском языке) - Уэйд Миллер - Научная Фантастика
- Ферма (на белорусском языке) - Джордж Оруэлл - Научная Фантастика
- Настаўнiк (на белорусском языке) - Владимир Шитик - Научная Фантастика
- Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс - Научная Фантастика
- Матчын голас (на белорусском языке) - Василий Бережной - Научная Фантастика
- Вайна сусветаў (на белорусском языке) - Герберт Уэллс - Научная Фантастика
- Назад (на белорусском языке) - Марсель Эме - Научная Фантастика
- Маўчанне (на белорусском языке) - Андрэ Вюрмсер - Научная Фантастика